Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Центральная городская библиотека им. К. Маркса — УК «ЦСГПБ»
Центральная городская библиотека им. К. Маркса
28.09.2017

первая таубин Як знічка на небе

Таленавіты паэт і перакладчык Юлі Таўбін пражыў кароткае, але поўнае няспынных творчых пошукаў жыццё. Аўтар трох вершаваных зборнікаў і шасці паэмаў, бліскучы перакладчык.

Вось пра гэтага чалавека і яго творчасць ішла гаворка на сустрэчы, якая адбылася 26 верасня ў бібліятэцы.

Кіраўнік аб`яднання ТБМ імя Францыска Скарыны Алег Дзьячкоў прадставіў госця мерапрыемства, укладальніка зборніка — Андрэя Хадановіча. Андрэй распавядаў пра жыццё і творчасць паэта, а таксама прадставіў кнігу Юлія Таўбіна “Выбранае”, якая ўвайшла ў серыю “Паэты планеты”. У новым выданні змешчаны найлепшыя творы з усіх прыжыццёвых зборнікаў паэта, а таксама некалькі вершаў, што ніколі не друкаваліся ў яго кнігах. У кнізе таксама ёсць некалькі вершаў Генрыха Гейнэ, якія Юлі Таўбін пераклаў на беларускую мову, а таксама два рускамоўныя вершы паэта ў беларускіх перакладах.

Увазе прысутных была прадстаўлена кніжна-ілюстрацыйная выстава «Жыві, беларуская кніга» з літаратурай пра жыццё і творчасць выдатнага беларускага паэта Юлія Таўбіна.

Усе прысутныя засталіся задаволеныя сустрэчай.

первая таубинDSCN8007
DSCN8020IMG_20170926_170959

Вверх