Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса — УК «ЦСГПБ»
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса
27.11.2017

первая волаты23 лістапада, у рамках беларускіх чацвяргоў, у бібліятэцы прайшлі разнастайныя мерапрыемствы.

У фае бібліятэкі была арганізавана кніжная выстава «Волаты беларускага слова: да 135-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа». На выставе прадстаўлены кнігі з фонду бібліятэкі пра жыццё і творчасць пісьменнікаў, іх творы, выдадзеныя ў розныя гады.

Юбілей народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне і па-за яе межамі. Купала і Колас – гэта сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай творчасці, але і яскравае выяўленне народнага духу, мастацкі ўзор, высокі прыклад, на які не можа не арыентавацца ўся наша нацыянальная культура і мастацкая літаратура.

Нягледзячы на тое, што надвор’е за акном нас зусім не радуе, у бібліятэцы заўсёды цёпла, цікава і весела. Ведаюць гэта і нашы маленькія сябры з ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”, якія прыйшлі да нас у госці на інтэлектуальна-забаўляльную праграму “Свята кветак”.

Удзельнікі мерапрыемства ў гэты дзень даведаліся пра дзіўныя факты з гісторыі кветак, іх паходжанне і класіфікацыю. Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні вядучай, адгадвалі загадкі, змагаліся за дыпломы ў розных намінаціях, глядзелі прыгожыя відэа і малявалі букеты для любімых настаўніц.

DSCN8704 e9qYNHQ4DOU fW9yju8mE4c-1

hSnXxUYzb5s MgtZplPdaEU-1 pervaya-kanikuly-tsgb-1

первая волаты

Вверх