Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса — УК «ЦСГПБ»
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса
23.11.2017

первая Брыль Пішу як жыву

21 лістапада ў бібліятэцы адбылася імпрэза да 100-гадовага юбілею народнага пісьменніка БССР Янкі Брыля з удзелам літаратуразнаўцы і гісторыка Анатоля Сідарэвіча.

Гісторык і сябар Брыля Анатоль Сідарэвіч прыгадваў некаторыя эпізоды з жыцця пісьменніка. Пра тое, што прынёс на першае спатканне будучай жонцы Ніне Міхайлаўне, як падсмейваўся з Максіма Танка, якія меў звычкі і што лічыў галоўным у людзях.

Шматлікія прыхільнікі творчасці працягваюць любіць Брыля-пісьменніка і Брыля-чалавека.

(4 жніўня 2017 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Янкі (Івана Антонавіча) Брыля (1917–2006), народнага пісьменніка Беларусі, празаіка, публіцыста, перакладчыка.

Першы зборнік твораў Я. Брыля «Апавяданні» быў надрукаваны ў 1946 годзе. Услед за ім убачылі свет «Нёманскія казакі» (1947), «Вераснёвая рунь» (1949), «Ліпка і клёнік» (1949), «Зялёная школа» (1951) і аповесць «У Забалоцці днее» (1951), за якую ў 1952 годзе ён атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР.

Я. Брыль з’яўляецца адным з аўтараў кнігі «Я з вогненнай вёскі» (1975), напісанай сумесна з А. Адамовічам і У. Калеснікам.

У 1981 годзе Я. Брылю было нададзена званне «Народны пісьменнік Беларусі», з 1994 года ён – Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Дружбы народаў», «Знакам Пашаны», медалямі).

DSCN8703 первая Брыль

Вверх