Скарбонка нашых казак

Маркава, Святлана. Скарбонка нашых казак / Святлана Маркава // Рэспубліка. — 2017. — 2 верасня. — С. 9.

Магілёўскі абласны тэатр лялек зноў ажыў дзіцячымі галасамі. Прама на прыступках маленькіх гледачоў сустракалі мімы, клоўны, героі вядомых мультфільмаў, гулялі з імі ў фае і суправаджалі ў глядзельную залу. Чарговы сезон адкрывае ўжо знаёмы малым і дарослым спектакль «Медзведзяня Рым-Цім-Цы». А прэм’еры года – пастаноўцы «Сіняя-сіняя» — учора апладзiравалі ў Беластоку, дзе нашу краіну на міжнародным тэатральным фэсце «Узыход культуры. Другое вымярэнне» прадставілі магілёўскія лялечнікі. Дырэктар тэатра Уладзімір Андрэенка не хавае гордасці за знакавую работу:

631ac453dc4e5a4959cd611c8b4f2b25— Гэты спектакль нашага галоўнага рэжысёра Ігара Казакова пастаўлены па адным з апавяданняў Уладзіміра Караткевіча. Ён атрымаў самую высокую адзнаку падчас «Март-кантакту». Акрамя Польшчы, мы плануем паказаць гэты спектакль і на іншых тэатральных падмостках — у нашай краіне і за мяжой.

Пастаноўка адрасавана дарослай аўдыторыі. Яна застаўляе задумацца аб сваім месцы ў жыцці, любві да радзімы, супярэчлівасці абставін. А галоўнай скрыпкай у монаспектаклі стаў таленавіты майстар сцэны Мікалай Сцешыц. Дарэчы, не так даўно калегі павіншавалі яго з новым званнем заслужанага артыста Беларусі. «Гэта — шматпланавы акцёр з шырокім творчым амплуа, — лічыць Уладзiмiр Андрэенка. — Больш чым за дваццаць гадоў службы ён стварыў шмат яркіх вобразаў, якія ўвайшлі ў залаты фонд тэатра. Яго талент адзначаны і мноствам прэстыжных узнагарод».

Сёлетні год багаты на добрыя з’явы і для ўсяго тэатра. Па-першае, сорак гадоў таму магілёўскія лялечнікі паставілі свой першы спектакль. Яго галоўны герой тыграня Петрык зараз на «заслужаным адпачынку», аднак многія пастаноўкі радуюць, здзіўляюць і застаўляюць мацней біцца сэрцы гледачоў дзясяткі гадоў. Усяго ў рэпертуары зараз — каля сарака спектакляў. Тры з іх атрымалі гранд Прэзідэнта краіны, у тым ліку «Скарбонка беларускіх казак», якая толькі рыхтуецца да свайго выхаду. Яна існуе пакуль у эскізах галоўнага мастака Мікіты Запаскіна, але абяцае ўпісаць свой прыкметны радок у нашу культуру.

Дарэчы, на роднай мове размаўляюць героі трэці пастановак тэатра. А галоўная адметнасць усіх спектакляў — у смеласці творчых падыходаў, тэхнічных вырашэннях, пошуку новых формаў, падтэксту. Набыў папулярнасць і арт-праект «Другая сцэна», які дапамагае адкрыць шматграннасць напрамкаў культуры. Тут ладзяцца выставы, паэтычныя вечарыны, майстар-класы. А яшчэ — спектаклі «на дыване», дзе дзіця можа дакрануцца да лялькі ці артыста, атрымаць адказ на сваё пытанне. Новы падыход да зносін з гледачамі дазваляе не толькі пашырыць межы дыялогу. Ён наогул ліквідуе ўсялякія кардоны!

Такая шчырасць магіляўчанам імпануе: квіткі на спектаклі разыходзяцца адразу. На біс іх таксама прымаюць у Расіі, Галандыі, Германіі, краінах Балтыі і іншых. Магілёўскія лялечнікі сёння ставяць Чэхава і Шэкспіра, Крапіву і Караткевіча, Гогаля і Экзюперы. Выразнасць сучасных сродкаў, якія памножаны на талент рэжысёраў, артыстаў, мастакоў, застаўляе маленькіх і дарослых смяяцца, сумаваць, іранізаваць. Карацей кажучы, перажыць самы розны спектр эмоцый. І нават знайсці ў палітры сцэнічных гісторый адлюстраванне ўласнага жыцця.

Святлана МАРКАВА
svet.markova@gmail.com
Фота аўтара i Галiны ГАЎРЫЛОВІЧ

fae6f59f5aaf34a1d2626add74e1d105 f8236ec11d15885914ec492d80dabe9e db98e808bc1549225410f342cf8e0e3d c2c727090ebd1b13445b88540b4e69a9 a0b4574c63d7c8e5d99cf29acb4768af 60875844b3cdb03bd3146fdd271385d3  89f18cf78bd7cf8f5f20ee641910f5c7