Кафедральны касцёл

 Філіповіч, I. Кафедральны касцёл / I. Філіповіч // Магілёўская праўда. — 1990. — 13 ліпеня.

Сёння ў 19 гадзін адбудзецца ўрачыстае набажэнства каля магілёўскага касцёла св. Станіслава, прысвечанас вяртанню храма вернікам рымска-каталіцкага веравызнання, што жывуць у Магілёве. Пра багатую гісторыю унікальнага будынка храма ў сваіх нататках расказвае старэйшы магілёўскі краязнавец Іеранім Іосіфавіч ФІЛІПОВІЧ.

 Пра гісторыю былога кармеліцкага кафедральнага Станіслаўскага касцёла ў Ma­гілёве, выдатнага помніка мастацтва і архітэктуры XVIII стагоддзя, існуе нямала міфаў і легенд.

Напачатку некалькі слоў пра гісторыю ордэна кармелітаў. У 1115 годзе ен быў арганізаваны ў Палесціне на гары Кар­мель, з-за чаго яго манахі ўвайшлі ў гісторыю пад назвай кармелітаў. У 1224 годзе папа Грыгорый III зацвердзіў пачатковы статут ордэна. Маляўнічая фрэска-пано на адной са сцен магілёускага касцела адлюстроувае гэту падзею. У XVI ст. кармеліты паяўляюцца ў Польшчы, у першай палове XVII ст. у Літве і Беларусі. У 1619 г. у Мсціславе, у 1624 г. у Бялынічах, у 1632 г. у Княжыцах, у 1646 г. у Чавусах. Ордэн кармелітаў меў свой герб — сабака з пaлаючым факелам у зубах.

10 кастрычніка 1623 года польскі кароль дазволіў бялыніцкім кармелітам набываць у Магілёве дамы і зямельныя ўчасткі для пабудовы манастыра і касцёла. Да 1636 г. яны мелі ў Магілёве і свой манастыр, і сваіх падданых. 3 1640 года кармеліты становяцца у горадзе самастойнай арганізацыяй. У 1644 годзе яны абавязалі некаторыя гарадскія рамесныя цэхі аддаваць воск кармеліцкаму касцёлу.

Знаходжанне ў сярэдзіне XVII стагоддзя ў Беларусі рускіх войск нанесла ордэну кармелітаў немалы ўрон. Многія манастыры і касцёлы былі разбураны і знішчаны, многія манахі загінулі ў час ваенных дзеянняў, іншыя па загаду ца­ра Аляксея Міхайлавіча сасланы ў глыб Расіі. У той жа час быў спалены іх касцёл (драўляны) у Магілёве. У 1654 г. цар Аляксей Міхайлавіч загадаў пастрыжэніка кармеліта Якуба з Магілёва саслаць у Вязьму ў турму.

За 1663 год у актавых кнігах Магілёўскага магістрата ёсць запіс уводу кармелітаў ва ўладанне зямельнымі ўча­сткамі. Да канца XVII стагоддзя яны валодалі ў горадзе многімі зямельнымі ўчасткамі, дамамі, лаўкамі на гарадскім рынку, сенакоснымі ўгоддзямі і іншай маёмасцю. Усё гэта, а таксама значныя грашовыя сумы, у асноўным былі набыты за кошт ахвяраванняў гараджан у карысць монастыра, манахі якога ў многіх дамах, якія належалі ім, гандлявалі спіртнымі напіткамі, чым наносілі вялікі ўрон гораду. Як адзначала візітацыя (рэвізія) 1674 г. касцёлаў Віленскай епархіі, у Магілёве ў той час замест спаленага касцёла быў часовы будан. Але ўжо ў 1698 годзе кароль даў прывілей на атрыманне з Магілёўскай ка­ралеўскай эканоміі 20 бочак жыта і столькі ж — аўса магілёўскаму кармеліцкаму касцёлу.

У 1697 г. царскі стольнік Талстой, які пабываў у Магілёве, у сваіх пуцявых нататках такімі словамі апісвае наведанне кармеліцкага касцёла: «В том городе (Могилеве) костелов (Римских) только два, один ка­менный зело Древний, другой деревянный, о котором слу­жат езувиты. Да на предме­стье церковь Римская деревян­ная, у той церкви живут за­конники Римские». Тут пад вызначэннем «Рымскія» маюцца на увазе манахі, касцёлы і прыхажане рымска-каталіцкага веравызнання. Далей той жа стольнік піша; «Того ж числа был я в Кармелитанском кос­теле, тут сделаны двое дверей в алтаре. Между тех двух две­рей сделан престол. В том же костеле еще других пять прес­толов. Украшение святым ико­нам и убрание престолов хо­рошее».

Са сказанага вынікае, што каля 1674 г. кармеліты грунтоўна адбудаваліся на сваей юрыдыцы (землеўладанні) у Нагорскім прадмесці Нагорскага пасаду. Тэта паміж сучаснымі вуліцамі Болдзіна і Камсамольскай, плошчамі Арджанікідзе і Тэатральнай. У межах гэтага былога прадмесця знаходзіцца і цяперашні касцёл. Паколькі Нагорскае прадмесце было за першым валам гарадскіх умацаванняў, у некаторых дакументах таго часу ўпамінаюцца «кармеліты завальныя». У 1708 г. у час вялікага пажару згарэлі манастыр і касцёл. Як пісалі гістарыёграфы кармеліцкіх арганізацый у Беларусі, пра будаўніцтва магілёўскага кармеліцкага касцёла ніякіх дакументаў не захавалася. Няма такіх звестак ні ў актавых кнігах Магілёўскага магістрата, ні ў архівах Магілёўскага кармеліцкага манастыра. Толькі ў рукапісным арыгінале «Хроніка Магілёва» на 23 старонцы летапісец гаворыць: «была разабрана на пабудову Кармелітанскага касцёла камяніца Васілеўскіх». Гэта адзінае паведамленне, якое дазваляе датаваць магчымы пачатак будаўніцтва.

Аднак гэтаму папярэднічала падзея, што мае адносіны да наступнай гісторыі будынка. 22 снежня 1733 г. памешчык суседняга з горадам маёнтка Любуж Зенковіч са слугамі зрабіў узброены напад на горад. Былі паранены многія гараджане. Частка з іх памерла. Пад’ехаўшы да ратушы, ён разагнаў людзей, што былі на рынку, а іх тавары — хлеб, крупу, пірагі — патаптаў конямі. Ратуючыся ад абуранага наро­да, Зенковіч схаваўся ў кармеліцкім манастыры. Адтуль яго выцягнуў раз’юшаны натоўп гараджан і забіў на рынку. Пры гэтым манастыр і касцёл былі акрываўлены, а ча­стка касцёльнага начыння расцягнута. Касцёл у нейкай ступені быў разбураны.

Магчыма, гэта падзея стала асноўнай прычынай пабудовы новага капітальнага касцёла. Можа, таму і ўзнікла ў Дру­гой палове XIX стагоддзя легенда аб тым што ў 1692 г. гараджанам было загадана ўзвесці кармеліцкі касцёл у пакаранне за забойства Зенковіча са сваіх разабраных мураваных дамоў. Недарэчнасць гэтага міфа, надрукаванага ў некаторых выданнях мінулага стагоддзя і неаднойчы паўторанага ў бягучым, заключаецца ў тым, што кароль Ян III Сабескі памер у 1696 г., а забой­ства Зенковіча адбылося ў 1733 г. І ёсць пэўны палітычны сэнс — падкрэсліць, як жорстка пакарала каралеўская ўлада праваслаўнае насельніцтва за забойства польскага шляхцюка.

Узвядзенне будынка было закончана ў 1751-52 гг. Пра гэта сведчыць запіс, зроблены на сцяне пад харамі, а таксама звесткі пазнейшых візітацый (рэвізій) касцёла. Асвячэнне адбылося ў 1765 г., аб чым гаворыць надпіс на левым баку хароў. 13-гадовы разрыў паміж заканчэннем будаўніцтва і асвячэннем пайшоў на выкананне роспісаў і аддзелку інтэр’ера. Касцёл быў пабудаваны ў стылі заходнееўрапейскага барока, пра што сведчаць першапачатковыя вонкавыя пілястры, карнізы, афармленне вокнаў. У канцы XVIII ст. касцёл быў мадэрнізазаны з боку фасада ў стылі класіцызму. Справа і злева зроблены фланкіруючыя прыбудовы з элементамі барочнай архітэктуры, чатырохкалонны іянічны партал, завершаньі франтонам, упрыгожыў галоўны ўваход. Гэта зусім не адпавядала першапачатковому знешняму выгляду будынка, бо яго інтэр’ер быў выкананы ў стылі барока.

Манументальныя маляўніча выкананыя пано на сценах і столі на біблейсмія I евангельскія тэмы, а таксама сюжэты з гісторыі кармеліцнага ордэна складаюць галоўны змест Фрэсак. У заломах, паміж вялікімі кампазіцыямі знаходзяцца больш дробныя, камерныя. Усе яны выкананы ў выглядзе карнізаў, капітэлей, калон і іншых элементаў барочнай архітэктуры. Ва ўнутраных роспісах можна налічыць да ста чалавечых фігур.

Хто быў аўтарам роспісаў і стваральнікам гэтага унікальнага інтэр’ера? У розных публікацыях нашага часу называліся прозвішчы мастакоў Главацкага і Піятроўскага. Міф пра Піятроўскага быў заснаваны на недакладна перакладзеным і растлумачаным сэнсе лацінскага тэксту на адной са сцен касцёла. У перакладзе на рускую мову ён паведамляе: «Этот католический кос­тел богато живописью украшен при достопочтенном провин­циале Павле Пиотровском, славном, чрезвычайно почтен­ном докторе теологии». 3 гзтага вынікае, што Піятроўскі быў адміністратарам тагачаснай літоўска-беларускай правінцыі ордэна кармелітаў.

Што датычыць мастака Главацкага, то ён быў у Магілёве праз 29 год пасля асвячэння касцёла і мог распісаць столі ў бакавых апсідах кас­цёла. Не выключена магчымасць, што ў некаторых роспісах інтэр’ера прымалі ўдзел мастакі з ліку манахаў-кармелітаў. Як паказалі даследаванні апошняга часу, першапачатковыя фрэскавыя роспісы неаднаразова паднаўляліся пазней.

У час знаходжання ў 1780 г. ў Магілёве Кацярыны II яна 27 мая прысутнічала на ўрачыстым богаслужэнні ў касцёле, якое вёў каталіцкі епіскап Сестранцэвіч. Служба суправаджалася імператарскай вакальнай капэлай з арганам. Ад­нак хутка па загаду імператрыцы кармеліты былі выселены ў іншыя манастыры, а кас­цёл быў аддадзены пад рэзідэнцыю Сестранцэвіча, які правёў у ім некаторыя вонкавыя і ўнутраныя пераробкі, а сам касцёл пачаў называцца Станіслаўскім. Касцёл быў зак­рыты ў 1954 або 1956 годзе, і ў ім быў размешчаны Цэнтральны гістарычны архіў БССР (яго ў I960 г. клапатлівыя мінчане перавезлі ў сталіцу). Пры ўстаноўцьі архіўных стэлажоў былі варварскі пашкоджаны сценныя роспісы, некалькі пазней разламаны арган, выпале­на паяльнай лямпай і забелена частка столевых роспісаў у правам апсідзе.

У выдадзенай у 1980 г. кнізе «Жывапіс Беларусі XII — XVIII стагоддзяў», у кнізе «Помнікі старажытнай беларускай куль­туры» (Мн. 1984) у артыкуле Церашчатавай В.В. і Хадыка K. Ю.В. «Роспіс касцёла Станіслава ў Магілёве» і нават у энцыклапедычным даведніку «Магілёў», які выйшаў у бягучым годзе, утрымліваецца немалая кольчасць звестак. якія не адпавядаюць сапраўднасці а таксама міфічныя тлумачэні зместу некаторых сценных роспісаў.

Такая гісторыя перадаваемага цяпер веруючым Магілёўскага імя святога Станіслава касцёла.

1

I. Філіповіч, краязнавец.
На архіўным здымку касцёл св. Станіслава.