Спірыдон Собаль – Магілёўскі першадрукар

Кандрусевіч, Аркадзь. Спірыдон Собаль – Магілёўскі першадрукар / Аркадзь Кандрусевіч // Магілёўская праўда — 1990. — 17 ліпеня.

1Да ліку слаўных людзей XVI—XVII стагоддзяў, якія сталі дастойнымі прадаўжальнікамі вялікай справы бе- ларускага кнігадрукара і вучонага Францыска Скарыны належаць і некалькі сьшоў Магілёўшчыны. Гэта Пётр Мсціславец, браты Кузьма і Лукаш Мамонічы, а таксама Спірыдон Собаль. I калі першаму з іх у сілу жыццёвых абставін працоўную дзейнасць сваю давялося весці за межамі роднага Прыдняпроўя, дык Спірыдон Собаль амаль увесь час працаваў на Магілёўшчыне — у друкарнях, спачатку Куцейнскага манастыра, затым Буйніцкага мужчынскага. Апошнія ж гады свайго жыцця ён правёў у друкарні Магілёўскага багаяўленскага брацтва.

Ні даты, ні нават дакладнага года нараджэння Спірыдона Багданавіча Собаля ніхто дакладна не ведае. Таму даследчыкі яго тварчасці адносяць час нараджэння выдатнага беларускага ккігадрукара да васьмідзесятых гадоў XVI ст. Бацька яго Багдан Ігнатавіч Собаль быў гандляром, і належаў да Магілёўскага купецкага брацтва, пра што сведчаць дайшоўшыя да нашага часу дакументы гэтай грамадскай арганізацыі за 1597 год. А ў кнізе «Хро­ника беларускага горада Магілёва» расказваецца пра тое, што Багдан Собаль быў у ліку кіраўнікоў праваслаўных гараджан, якія 9-га снежня 1618 года зачынілі ўсе вароты крапасных вежаў Магілёва, прывялі ў баявую гатоўнасць гарматы, а самі з дубальтоўкамі і шаблямі сталі перад валам, каб не і дапусціць уезду ў горад уніяцкага архіепіскана Іасафата Кунцэвіча, што прыбыў сюды са сваёй світай, каб прымусіць магіляўчан адмовіцца ад веры праваслаўнай і прыняць веру каталіцкую. Арганізатары бунта забаранілі таксама мясцовым святарам усякае падпарадкаванне архіепіскапу чужарод нага ім веравызнання.

Паколькі ж усе беларускія землі на той час належалі польскай дзяржаве Рэч Паспалітая, дык справа пра бунт магіляўчан супраць каталіцкай веры дайшла да ка­раля Сігізмунда III і была разгледжана 22-га сакавіка 1619 года варшаўскім судом. Рашэнне суд вынес наступнае: зачыншчыкаў і кіраўнікоў бунту павесіць, а праваслаўныя цэрквы і манастыры Магілёўшчыны пазакрываць,перадаўшы іх маёмасць у распараджэнне уніяцкага архіепіскапа Кунцэвіча. Праз паўтара месяца гэтае жудаснае рашэнне суда было выканана: кіраўнікі бунту (ў тым ліку і Багдан Собаль) павешаны, а цэрквы і манастыры на доўгія гады былі зачынены, бо католікаў і уніятаў на той час у Магілёўшчыне амаль не было.

Калі здарылася гэтая падзея, Спірыдону Багданавічу ішоў трзці дзесятак год. Ён закончыў не толькі Магілёўскую брацкўю школу, але і некалькі год правучыўся ў майстроў Кіева-Пячэрскай друкарні, авалодваючы нялёгкай справай кнігадрукавання. У Кіеў яго паслалі кіраўнікі Магілёўскага багаяўленскага брацтва, якія за­думалі адкрыць неўзабаве ўласную друкарню ў Магілёве. Па ўсёй верагоднасці, менавіта з дапамогай Спірыдона Собаля і была неўзабаве гэтая задума іх ажыццёўлена, бо ўжо ў 1616 годзе брацкая друкарня выпусціла першую кнігу «Служэбнік». ГІопыт на гэтае выданне быў настолькі вялікі, што ў тым жа 1616 годзе быў выпушчаны паўторны тыраж «Служэбніка». А яшчэ праз некаторы час бра­цкая друкарня выдае кнігу пропаведзяў ігумена Кірылы Транквільёна «Евангелле вучыцельнае».

Ці прымаў Спірыдон Со­баль на самой справе ўдзел у выданні толькі што прыгаданых кніжках, так дакладна і невядома. Гісторыёграф М. I. Прашковіч, напрыклад, у адным са сваіх артыкулаў так пісаў: «…якія на той час адносіны былі ў Спірыдона Собаля з Магілёўскім брацтвам, дакладна не­вядома, але зусім магчыма, што ў выпуску гэтых кніг гірымаў удзел і ён». Другі ж даследчык М. Б. Бацвіннік у сваёй кнізе «Откуда есть пошел букварь» засведчыць больш упэўнена: «Выкажам цалкам правамерную думку аб тым, што Спірыдон Со­баль распачынаў сваю кнігадрукарскую дзейнасць менавіта ў Магілёве. У нейкай ступені гэтае меркаванне пацвярджаюць звесткі пра тое, што якраз у Магілёве ў 1616 годзе і была надрукавана кніга «Служэбнік».

Затое зусім неаспрэчным фактам з’яўляецца факт, што пасля суда над магіляўчанамі былі зачынены не толькі цэрквы і манастыры, але і друкарня Магіліўскага брац­тва. Узнавіць сваю дзейнасць яна змагла толькі ў пачатку 1633 года пры новым польскім каралі Уладзіславе IV, які злітаваўся над брацтвам і выдаў яму прывілею на права адкрыць друкарню і выдаваць у ёй літургічныя і павучальныя кнігі.

Дзе быў і чым Займаўся без малога дзесятак год Спірыдон Собаль, застаецца загадкай. Магчыма, што польскія ўлады яго, як сы­на пакаранага смерцю бунтаўшчыка і ярага прыхільніка праваслаўнага веравыз­нання, пратрымалі дзе-небудзь у зняволенні. На гарызонце ж, як гаворыцца, Спірыдон Багданавіч Собаль з’яўляецца зноў толькі ў 1628 годзе, калі па запрашэнню кіеўскага мітрапаліта Іова Барэцкага ён прыязджае да яго ў рэзідэццыю і на працягу двўх гадоў зноў працуе, ў друкарні Кіева-Пячэрскай лаўры. За гэты кароткі час ён выдае там амаль паўдзесятка кніг не толькі літургічнага, але і павучальнага характеру. Гэ­та «Лимонаръ», «Минея об­щая», «Октоих» і «Апостол».

Трэба тут адзначыць, што ўважліва разглядаючы толькі што пералічаныя кнігі Спірыдона Собаля, няцяжка заўважыць, што тэкст іх перабіраўся па некалькі разоў і нават рознымі. шрыфтамі. Гэтая акалічнасць і прымушае цяперашніх даследчыкаў прыходзіць да вываду, што дайшоўшыя да нашага часу экземпляры кніжак беларускага друкара былі выдадзены не толькі ў Kieве, алё і ў Магілёўскай друкарні, пры гэтым на тытульным лісце ён па невядомых нам прычынах месцам вы­пуску кнігі называў Па-pанейшаму горад Кіеў.

У радзімыя мясціны Беларускага Прыдняпроўя Спірыдон Багданавіч вяртаецца толькі ў 1630 го­дзе па настойлівай просьбе магната Багдана Статкевіч,а, які з’яўляўся на той час уладальнікэм шматлікіх зямельных надзёлаў Магілёўшчыны. Спачатку Статкевіч выдзяліў Спірыдону Собалю сродкі для абсталявання дрўкарні пры Куцейнскім мужчынскім манасты­ры непадалёку ад горада Оршы. Праз год Собаль адкрывае там друкарню і выдае адну за другою не толькі кнігі літургічныя «Брашно духовное», «Молитвы пов­седневные», але і падручнікі для тагачасных школ «Бук­варь» і «Часослов». Гэтыя выданні мелі велізарнае значэнне ў распаўсюджанні асветніцкай справы не толькі ў Беларусі, але таксама на Украіне і ў Літве.

(Працяг будзе)