На пачатку стагоддзя

Філіповіч, І. На пачатку стагоддзя / I. Філіповіч // Магілёўская праўда. — 1989. — 8 лютага.

К часу выдання ў Бабруйску ў 1888 го­дзе «Маніфеста Расійскай сацыял-дэмакратычнай ра­бочай партыі» па рашэнню I з’езда ў Расіі ста­ла вядома аб стварэнні марксісцкай рэвалюцыйнай партыі і напрамку яе дзейнасці. Была створана Магілёўская сацыял-дэмакратычная арганізацыя, якая аб’яднала асобныя сацыял-дэмакратычныя гурткі. Яны налічвалі да 80 членаў.

Узнікшая пасля II з’ез­да РСДРП у 1903 годзе магілёўская група «іскраўцаў» аб’яднала гурткі на некаторых прадпрыемствах горада і ў мясцовым гарнізоне. У 1904 годзе да зноў арганізаванага Палескага камітэта РСДРП далучылася і магілёўская група. У 1905 годзе Палескі камітэт быў рэарганізаваны ў некалькі асобных арганізацый. Магілёўскі раённы камітэт РСДРП меў сваю канспіратыўную друкарню, выдаваў лістоўкі, пракламацыі, праводзіў забастоўкі, дэманстрацыі, стачкі. Да канца 1906 го­да Магілёўская арганізацыя РСДРП, якая налічвала да 460 членаў, была рэарганізавана ў акруговы камітэт з правам прадстаўніцтва на з’ездах пар­тыі.

У наступіўшыя затым гады рэакцыі Магілёўская арганізацыя панесла вялікія страты і вымушана была перайсці на канспіратыўнае становішча.

У 1912 годзе група праўдзістаў уваходзіла ў Магілёўскую арганізацыю, якая ажыццяўляла сувязь з рэдакцыяй газе­ты «Правда» і бальшавіцкай фракцыяй Дзяржаўнай думы, распаўсюджвала бальшавіцкую газету і іншую літаратуру. Яна мела сваю канспіратыўную палітычную бібліятэку (у падвале дома № 22 па цяперашняй Ленінскай вуліцы), узначальвала некаторыя прафсаюзы горада. А вось мемарыяльная дошка, устаноўленая на гэтым доме, нядаўна кудысьці знікла.

Перавод летам 1915 го­да ў Магілёў Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і знаходжанне тут цара пацягнулі за сабой вялікія арышты сярод членаў мясцовай арганізацыіІ, ускладніўшы ўмовы яе дзейнасці.

Пасля звяржэння самадзяржаўя ў выніку лютаўскай рэвалюцыі ў Магілёве 29 сакавіка 1917 года быў створаны гарадскі аб’яднаны камітэт РСДРП, у які ўваходзілі бундаўцы, меншавікі, інтэрнацыяналісты і бальшавікі, якія ў той час былі ў меншасці. 3 пачатку кастрычніка гэтага ж года ў Магілёве пачалася кампанія па выбару дэлегатаў на Устаноўчы сход. У мясцовай газеце «Моги­левский вестник» публікаваліся спісы кандыдатаў, вылучаных рознымі палітычнымі партыямі і арганізацыямі.

Ад Палескай арганізацыі РСДРП (бальшавікоў) у спісе былі А. Ф. Мяснікоў — ад Мінскага франтавога камітэта бальшавікоў I. К. Ксенафонтаў — салдат, член Слуцкага камітэта рабочых і салдацкіх дэпутатаў, К. I. Ландэр — старшыня Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Ад Гомельскай арганізацыі РСДРП(б) — М. Ляплеўскі і Л. Кагановіч. Ад Магілёўскай партыйнай арганізацыі — М. Т. Максімаў.

І. ФІЛІПОВІЧ.