Саламандра, Сняжана. Пачатак шляху да поспеху : [аб праблеме выбару будучай прафесіі ў падлеткаў] / Сняжана Саламандра, Сяргей Саламандра // Настаўніцкая газета. — 2018. — 12 мая. — С. 14.
Першая сур’ёзная жыццёвая проблема, з якой сутыкаюцца старшакласнікі, — гэта выбор будучай прафесіі. Пытанне «Кім я буду?» задав сабе кожны малады чалавек. I тут галоўнае — не разгубіцца, сарыентавацца і зрабіць правільны выбор, які адпавядае інтарэсам, здольнасцям, магчымасцям, каштоўнасным устаноўкам i патрабаванням, што прад’яўляюць прафесіі да особы чалавека. Правільна зроблены падлеткам выбор — тэта пачатак шляху да поспеху, да самарэалізацыі, да псіхалагічнага і матэрыяльнага дабрабыту ў будучыні.
Ёсць два спосабы выбару прафесіі. Першы — гэта метад проб і памылак: чалавек шукае ўсляпую, спрабуючы сябе ў розных сферах, пакуль не знойдзе тое, што будзе прыносіць яму і сродкі для дастойнага жыцця, і задавальненне ад работы. Але гэта можа быць вельмі цяжкі і доўгі працэс. Магчымы іншы шлях — вывучыць сябе, азнаёміцца са светам прафесій, даведацца пра патрабаванні, якія прад’яўляе прафесія, а потым суаднесці іх са сваімі асаблівасцямі. I гэты вельмі сур’ёзны выбар нельга адкладваць на потым, каб не было нясцерпна балюча.
Сарыентавацца ў выбары прафесіі і прадумаць магчымыя шляхі яе атрымання дапамагае сістэма прафарыентацыі, арганізаваная ўстановамі адукацыі. Выбар прафесіі адбываецца не імгненна, а на працягу доўгага часу, таму прафарыентацыйная работа ў школе вядзецца пастаянна. Мэтай гэтай работы з’яўляецца садзейнічанне стварэнню асноўных умоў, якія спрыяюць фарміраванню ў навучэнцаў грамадска значных матываў выбару прафесіі і ўсвядомленай цікавасці да праблемы прафесійнага вызначэння, а таксама развіццё асобасных якасцей, неабходных для авалодання выбранай прафесіяй.
Адной з форм прафесійнага самавызначэння навучэнцаў у сярэдняй школе № 35 Магілёва з’яўляецца фарміраванне гібкай сістэмы кааперацыі II i III ступені агульнай сярэдняй адукацыі з установамі дадатковай і прафесійнай адукацыі, прадпрыемствамі горада. Паколькі сёння рынак працы адчувае недахоп рабочых кадраў і цікавасць да такіх відаў дзейнасці ў моладзі зніжана, прадстаўнікі прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў Магілёва з’яўляюцца частымі гасцямі нашай школы. У выніку такіх сустрэч падлеткі пашыраюць свой кругагляд пра свет прафесій, ад прадстаўнікоў якіх атрымліваюць вельмі каштоўную інфармацыю. Даведваюцца пра плюсы і мінусы ступеньчатай адукацыі, умовы прыёму выпускнікоў базавай школы, перспектывы працаўладкавання, заработную плату спецыялістаў тых ці іншых прафесій.
Штогод у сакавіку ў школе праходзіць тыдзень прафарыентацыі “Аб прафесіях розных, патрэбных і важных”. У гэтым навучальным годзе ў рамках тыдня быў праведзены шэраг мерапрыемстваў з мэтай навучання школьнікаў асновам выбару прафесій, развіцця іх прафесійных інтарэсаў, схільнасцей і якасцей, важных для прафесійнага самавызначэння, знаёмства са спецыфікай прафесійнага навучання і спосабамі прафесійнай падрыхтоўкі ў навучальных установах рознага тыпу, інфармаванне навучэнцаў пра падрыхтоўчыя курсы, прыём у навучальныя ўстановы, дні адкрытых дзвярэй.
На працягу тыдня прафарыентацыі спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы правялі дыягнастычныя даследаванні навучэнцаў 9—11 класаў з мэтай вызначэння прафесійнай скіраванасці іх цікавасцей і схільнасцей, прафесійнага тыпу асобы. Падчас дыягнастычнай работы дзеці запаўнялі прафарыентацыйныя карты, аналізавалі свае вынікі дыягностыкі ў дынаміцы развіцця прафесійных інтарэсаў і схільнасцей. Пасля аналізу вынікаў школьнікі дзяліліся сваімі ўражаннямі. Пераважная большасць, па выказваннях навучэнцаў, пераканалася ў правільнасці свайго выбару, некаторыя прызналіся, што атрымалі інфармацыю для разважання. А сацыялагічнае апытанне навучэнцаў, задачай якога было высветліць, пра якія прафесіі мараць нашы дзеці, паказала, што многія жадаюць быць юрыстамі, інжынерамі, менеджарамі, эканамістамі і нават прэзі-дэнтамі, радзей — урачамі, настаўнікамі. Мала хто з дзяцей выбірае рабочыя спецы-яльнасці.
Па індывідуальных запытах навучэнцаў у выпадку цяжкасці прафесійнага самавызна-чэння праводзілася паглыбленая дыягностыка з мэтай складання індывідуальнага партрэта асобы. Для навучэнцаў двух класаў былі праведзены прафарыентацыйныя мерапрыемствы, падчас якіх дзеці адгадвалі загадкі, выконвалі заданні, адказвалі на пытанні віктарыны, гулялі, рабілі высновы. Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, паказалі добрыя веды пра прафесіі.
Для навучэнцаў 10-х класаў праводзілася псіхалагічная гульня “Дарогамі прафесій”, мэта якой — пашырэнне ўяўленняў навучэнцаў пра свет прафесій, навучанне асновам выбару прафесіі, правядзенне першапачатковых прафесійных проб. Дзеці з энтузіязмам выконвалі прапанаваныя заданні, дэманстравалі творчасць і крэатыўнасць.
Навучэнцы 10-х класаў складалі калажы “Карта жаданняў: мая прафесійная будучыня”, падчас работы над якімі візуалізавалі сваю будучыню і суадносілі асабістыя інтарэсы, хобі і захапленні з будучай прафесійнай дзейнасцю. Калажы атрымаліся вельмі цікавымі і маляўнічымі. Школьнікі прадумана і арыгінальна падышлі да абароны сваіх праектаў (у вершах, у форме апавядання-разважання і г.д.).
Для выпускнікоў школы, навучэнцаў 11-х класаў, праводзілася дзелавая гульня “Я і мая будучая прафесія”, у рамках якой яны даведваліся многа новага пра розныя прафесіі, стваралі і абаранялі праекты, разгадвалі крыжаванкі і рэбусы. Аў канцы гульні быў праведзены брэйн-рынг. Ён прайшоўу тры этапы (размінка, заданні на эрудыцыю і творчы конкурс). Усе ўдзельнікі прадэманстравалі веды аб прафесіях, эрудыцыю, зна-ходпівасць і пачуццё гумару.
Для дзевяцікласнікаў прайшоў трэнінг “У пошуках свайго прызвання”. У цікавай форме школьнікі актуалізавалі свае веды і ўяўленні пра свет прафесій, пра фактары, якія ўплываюць на выбар прафесіі, знаёміліся з тыпалогіяй і рознымі характарыстыкамі прафесій. А невялікія тэсты падчас заняткаў дапамаглі ўдзельнікам даведацца, да якога тыпу прафесіі яны схільны, а які від дзейнасці ім супрацьпаказаны.
На працягу тыдня працаваў кансульта-цыйны пункт “Прафарыентолаг” для бацькоў, навучэнцаў, педагогаў, дзе можна было атрымаць кваліфікаваную дапамогу педагогаў-псіхолагаў школы па пытаннях прафарыентацыі, выбару прафесіі, індывідуальную кансультацыю па выніках дыягностыкі прафесійных схільнасцей і асобасных якасцей, інфармацыю аб прафесіях, умовах прыёму ў навучальныя ўстановы, конкурсах, патрэбах рынку і інш.
Варта адзначыць, што бацькі актыўна наведваюць мерапрыемствы, арганізаваныя па пытаннях прафарыентацыі. Уключаюцца ў дыялог, агучваюць хвалюючыя праблемы, звязаныя з перспектывамі навучання і паступлення дзяцей ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. На такіх сустрэчах ставяцца пытанні правільнага размеркавання вучэбных і пазавучэбных нагрузак у залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці школьніка, арганізацыі вольнага часу, абмяркоўваюцца формы задавальнення адукацыйных запытаў навучэнцаў і бацькоў. Гэтыя мерапрыемствы дазваляюць пазбягаць праблем, звязаных з навучаннем, дасягаць кампрамісаў з бацькамі ва ўсіх спрэчных пытаннях, легка праходзіць навучэнцамі адаптацыйныя перыяды.
У школе аформлены і абнаўляецца стэнд па прафарыентацыі, дзе прадстаўлены матэрыялы для навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў, даведачна-інфармацыйныя матэрыялы пра УВА, каледжы, прафесійныя ліцэі.
Для навучэнцаў праводзіліся і іншыя, не менш захапляючыя, мерапрыемствы, якія выклікалі жывую цікавасць і дазволілі задумацца пра выбар свайго жыццёвага і прафесійнага шляху.
Сняжана САЛАМАНДРА,
педагог-псіхолаг сярэдняй школы № 35 Магілёва;
Сяргей САЛАМАНДРА,
старшы выкладчык Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь.