Яцкевіч, З. Садова-паркавая мастацтва Магілёва / З. Яцкевич // Ратуша. — 1992. — 20 кастрычніка.
ПЕРШЫ ўспамін пра магілёўскія сады адносіцца да канца XVII ст. Пятроўскі стольнік Пётр Андрэевіч Талстой, які праязджаў праз Магілёў у 1697 г., засяедчыў у сваіх нататках, што на магілёўскіх пасадах шмат садоў.
Так, вялікія сады былі пры кармеліцкім кляштары, каля палаца каталіцкага біскупа С. Богуша-Сестранцэвіча (Ленінская, 25), а таксама ў Спаскім манастыры побач з палацам праваслаўнага архібіскупа (Ленінская, 11а).
У XIX ст. паміж галоўным корпусам старога Беларуска-Магілеўскага шпіталя і р.Дубравенкай у 1820-21 г.г. была разбіта вялікая садова-паркавая кампазіцыя. Сёння яшчэ можна пабачыць рэшткі гэтага комплекс ў выглядзе алеяў з векавымі дрэвмі і некаторымі іншымі элементамі паркавай архітэктуры.
Новы шпіталь за Бьіхаўскай заставай (вул. Чалюскінцаў) таксама меў невялічкую садовапаркавую кампазіцыю ў выглядзе партэра перад галоўным фасадам і інш. За гэтым шпіталем знаходзілася аранжарэя і парнікі бланка.
3 магілёўскіх дакументаў выцякае, што ў другой палове XIX ст. каля 100 дзесяцін зямлі былі засаджаны садовымі дрэвамі (грушы, яблыні), плады якіх вывозіліся на продаж у Маскву, Смаленск, Віцебск, Пскоў і іншыя гарады Расейскай імперыі. Вуліцы горада былі абсаджаны дрэвамі, якія добра даглядаліся. Назвы вуліц тыпу Вялікая Садовая (Ленінская), Малая Садовая (Піянерская), Зялёная (К.Маркса) яскрава сведчаць аб гэтым.
Адзін сапраўдны шэдэўр садова-паркавага мастацтва канца XVII І-пачатку XIX ст.ст., ансамбль сядзібы «Піпенберг», які знаходзіўся пад Буйнічамі, мае вельмі цікавую гісторыю стварэння.
8 сакавіка 1782 г, у Магілёў прыбыў другі магілёўскі йамеснік, расейскі сенатар Пётр Багданавіч Пасек. Тады і рачалі будаваць сабор Св. Іосіфа што быў закладзены тут расейскай імператрыцай Екацярынай II і аўстрыйскім імператарам Іосіфам II (з методы іхмяй сустрэчы).
Зразумела, што храм будаваўся за дзяржаўны кошт. 3 гэтай жа цэглы і за гэтыя ж грошы пад наглядам і распараджэннем намесніка Пасека была пабўдавана сядзіба «Піпенберг». Сваю назву яна атрымала ад сына Мікалая Багданавіча-Піпенка, ці Піценка, а таксама дзякуючы нямецкай модзе, панаваўшай на той час.
Ансамбль размяшчаўся на двух берагавых тэрасах: на ніжняй быў ўтвораны просташтучны кутні вадаём, на верхняй стаяў палац у стылі класіцызму з элементам! несапраўднай готыкі.
Стваральнік гэтага цудоўнага сядзібнага комплексу невядомы, але, ўлічваючы працу тагачаснага архітэктара, аднаго з заснавальнікаў пейзажнага стылю ў расейскім садова-паркавым мастацтве М. А. Львова (1751-1804 г.г.), знаёмага з Пасекам, можна выказаць меркаванне, што аўтарства гэтага помніка належыць яму.
Лес і час не быў літасцівы да гэтага ансамбля. У XIX ст. тут размясціўся жаночы пансіён, які быў ператвораны ў Марыінскую гімназію ў 1865 годзе. Пасля стварэння ў 1875 г. жаночай гімназіі на Дняпроўскім праспекце (вул. Першамайская) «Піпенберг» апусцеў і хутка прыйшоў у заняпад. Цяпер помнік не існуе, і ягоныя рэшткі (падмурак, сажалка: парк) не з’яўляюцца помнікамі і не ахоўваюцца.
Несумненна, варта падумаць аб такім помніку як «Піпенберг», які зможа абагаціць наш шэрьі гарадскі краявід і зробіць нас багацей духоўна. I не трэба баяцца адразу вялікіх выдаткаў. Спачатку тут можна акрэсліць ахоўную зону, надаць статус помніку, далей — вывучэнне і кансервацыя. Гэтая справа можа быць скончана і нашымі дзецьмі і ўнукамі, але вывучэнне і адраджэнне гэтага помніку магло стаць цудоўнай школай для магілёўскі х архітэктараў-ландшафнікаў, а таксама сродкам выхавання пачуцця экстэтычнага ў нас і нашых нашчадкаў.
З. Яцкевич