Каб іншыя бралі прыклад

Алданаў, М. Каб іншыя бралі прыклад : [гутарка з дырэктарам Магілёўскага філіяла БДАМ М. Алданавым] / Мікалай Алданаў ; гутарыла Святлана Воцінава // Маладосць. — 2018. — № 1. — С. 80—87. 

Мікалай Алданаў — член пастаяннай камісіі ла адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі.

Ён жа — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь — аркестра народных інструментаў імя Л. Кванова Магілёўскай абласной філармоніі. I ён жа — дырэктар Магілёўскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Пра такія розныя бакі дзейнасці з ім размаўляла Святлана Воцінава.

— Існуе меркаванне, што пра-фесія дырыжора пачынаецца для чалавека не раней чым ла дасягненні ім сарака гадоў. Ці пацвярджаецца яно вашым вопытам і ці не з’яўляецца стэрэатыпам?

— Мяркую, што гэта стэрэатып, які мае права на існаванне. Кожны дырыжор праходзіць школу музычнага навучання і выхавання, як і астатнія музыканты, наступнымі прыступкамі: музычная школа, музычны каледж, кансерваторыя. Асобна дырыжораў музычныя школы і каледжы не рыхтуюць. На першым і другім курсах кансерваторыі дырыжыраванне праходзяць усе, але ў працэсе адбору на далейшае навучанне застаецца толькі некалькі чалавек. Так адбываецца ўласна шлях у прафесію дырыжора. Але атрыманне дырыжорскіх навыкаў яшчэ не азначае, што можна стаць за дырыжорскі пульт і стварыць музычны калектыў высока-га ўзроўню. Тэхніка і тэхналогіі — гэта палова справы, яны толькі даюць уяўленне пра тое, што і як павінна працаваць. Складанасць прафесіі дырыжора звязана са складанасцю аркестравай музыкі як мастацтва. Аркестр, сімфанічны ці народны, у параўнанні з асобнымі выканаўцамі мае грандыёзныя магчымасці рэалізоўваць складаныя драматургічныя творы. Для гэтага, канечне, патрэбны дырыжор. Выканаўца ў адной асобе, піяніст ці, скажам, скрыпач, заўсёды мае ўласную задуму гучання той музыкі, якую ён грае, і слухач адразу адчувае гэтую задуму. Дырыжор жа агучвае музыку ўнутры сябе і сваю задуму перадае ўдзельнікам аркестра праз пэўныя мануальныя тэхнікі. I як жа гэта павінна быць моцна, ярка і зразумела, каб кожны выканаўца з паўсотні або нават і сотні аркестрантаў рэалізаваў задуму аднаго-адзінага чалавека, ператварыў яе ў гук і каб гэты гук дайшоў да слухача такім, якім яго чуе ўнутры сябе дырыжор. Без вопыту гэта ўвогуле немагчыма. Вы ж веда-еце, што пасля аднаго канцэрта адчуваеш сябе адухоўленым, расчуленым, захопленым, а пасля іншага выходзіш з залы з адчуваннем пустаты: час, што называецца, забавіў, а нічога не атрымаў.

— А ці ёсць нейкія ключавыя якасці, без якіх дырыжор дакладна не атрымаецца, умовы, без якіх не адбудзецца гэтая рэтрансляцыя ўнутранага гучання ў знешняе?

— Неаднаразова я чытаў пра гэта ў манаграфіях і сам у гэтым абсалютна перакананы: каб падпарадкаваць сабе выканаўчую волю, перадаць сваю задуму музыкантам, павесці іх за сабой, трэба валодаць магутнейшай энергетыкай. Вялікія дырыжоры ёю валодаюць — гэта дакладна. Воля дырыжора перадаецца аркестру праз вочы і кончыкі пальцаў. Мяркую, не кожны валодае такой энергетыкай, каб рухамі і позіркамі весці за сабою дзясяткі людзей. Не думаю, што мощная энергетыка з’яўляецца дамінуючай акалічнасцю, але гэта сапраўды ключавая якасць: без яе чалавек не можа быць дырыжорам.

Другі элемент — псіхалогія. Аркестр — гэта калектыў, а калектыў мае свае законы арганізацыі і кіравання. Складанасць аркестра як калектыву ў тым, што ён фарміруецца з творчых асоб — тонкіх натур, якіх вельмі легка пакрыўдзіць. Але, з іншага боку, калі чалавек таленавіты, яго легка і захапіць. А каб прымусіць гарэць, трэба самому не быць сырымі дровамі, не курэць. Праща з творчым калектывам патрабуе псіхалагічных падыходаў, так бы мовіць, на кожным кроку: i ва ўзаемаадносінах, і ў арганізацыі рэпетыцый, і ў канцэртнай дзейнасці. Мяркую, і тут вы пагодзіцеся, што далёка не кожны чалавек валодае ўменнем тонка адчуваць, што каму можна сказаць, а калі лепш увогуле прамаўчаць, бо пакрыўдзіць часта азначае забіць ініцыятыву, без якой чалавек часам нават на гады страчвае жаданне працаваць.

I яшчэ, на маю думку, вельмі важна, каб кожны музыкант у аркестры адчуваў сябе іграком. Невыпадкова нехта назваў музычнае выкананне ігрой. Ёсць у ёй агульнае i ca спортам, i нават

з азартам, бо музычнае выкананне прадугле-джвае захопленасць, той самы азарт. Без гэтага аркестр таксама не можа існаваць. Больш за тое, музычная ігра — рэч камандная. Тут я для сваіх студэнтаў заўсёды праводжу аналогію з футболам. Уявіце сабе, кажу я ім, што адзінац-цаць чалавек выходзяць на поле, і адзін або два з іх замест таго, каб працаваць, ходзяць i па баках азіраюцца. Ці можа такое быць? Не. Так i з музычнай ігрой: кожны ўдзельнічае сваей партыяй у стварэнні вобраза, у тым ліку і музычнага, i эмацыйнага. А ўвогуле кажуць, што геній у музыцы — гэта згустак незлічонага мноства здольнасцей, іх канцэнтрацыя. Калі нечага не будзе хапаць, геній не атрымаецца.

Зыходзячы з гэтага, правільна кажуць, што менавіта да сарака гадоў музыкант унутрана, фізіялагічна, духоўна, па ўзроўні ведаў i вопыту — музычнага, прафесійнага і жыццёвага — гатовы стаць за дырыжорскі пульт і адрэпеціраваць складаны музычны твор, а потым праверыць, ці ёсць у яго моц кіраваць калектывам, працаваць з аркестрам увесь час.

— Аркестр народных інструментаў Магілёўскай абласной філармоніі быў перададзены вам яго заснавальнікам Леанідам Івановым. Наколькі ўнікальная гэта з’ява — перадача аркестра з рук у рукі?

— Мой выпадак дастаткова ўнікальны. Народны артыст Леанід Іваноў служыў музыцы так, як адзіна трэба ёй служыць, — без аглядкі. Больш за чвэрць стагоддзя ён кіраваў музычным каледжам, з’яўляўся заснавальнікам нашага філіяла Акадэміі музыкі і каля сарака гадоў узначальваў вучэбны аркестр, які паступова перарос у філарманічны. Калі я ў далёкім 1974 годзе паступіў у музычны каледж, тады яшчэ вучы-лішча, ён быў дырэктарам і кіраўніком аркестра. I з першага курса, што рэдка бывае, вельмі добра ведаў мяне як музыканта.

У сваіх успамінах ён пісаў, як мы ўдзельнічалі ў першым рэспубліканскім конкурсе. Для выканання конкурснай праграмы неабходны быў гармонік. Я, вясковы хлопец, ведаў, што ў суседа ёсць гармонік патрэбнай танальнасці. Пайшоў да яго, папрасіў. Той даў, але за гэта я мусіў адыграць вяселле. З тым гармошкам мы выйгралі конкурс. Потым у мяне было наступление ў кансерваторыю, вучоба і размеркаванне ў Брэст, дзе я і працаваў пасля дваццаць шэсць гадоў. Але сувязь з Леанідам Івановым я трымаў увесь час, бо прыязджаў на Магілёўшчыну кожнае лета, да бацькоў.

Аркестр у Брэсце аналагічны аркестру Іванова, ён тут кіраваў, я там — у нас было шмат агульнага: і ў стаўленні да музыкі, і ў разуменні справы… Леанід Леанідавіч ведаў, што павінен пайсці з жыцця з прычыны хваробы. I папрасіў працягнуць яго справу. Маючы каля тысячы выпускнікоў, ён звярнуўся з гэтай просьбай да мяне. I я, хоць у мяне ў Брэсце было ўсё — ад кватэры і дачы да шматлікіх вучняў і аркестра, з якім выязджаў у Францыю і Германію, атрымліваў Гран-пры ў рэспубліканскіх конкурсах, — вярнуўся ў Магілёў… Я ставіўся да яго з вялікай павагай. I да гэтай пары так стаўлюся. Яго жыццё — варыянт служэння. Дырыжор, сапраўдны дырыжор, ідзе да канца ў сваей справе. У яго так i атрымалася: ён пайшоў з жыцця 1 верасня 2009 года, а 27 мая таго ж года даваў канцэрт. За тры месяцы да сыходу станавіўся за дырыжорскі пульт i працаваў.

Мяркую, што чалавек заўсёды павінен думаць пра тое, каму перадаць сваю справу, калі яна яму дарагая. У нас вось так атрымалася.

— Вы працавалі з вельмі многімі сусветнымі калектывамі і салістамі. Якія з іх пакінулі асаблівыя ўспаміны?

— Як дырыжор і член прафесійнай асацыяцыі дырыжораў Расіі я працаваў з многімі калектывамі на розных фестывальных і канцэртных сцэнах. Мы, напрыклад, выступалі ў Крамлёўскім палацы з’ездаў, дзе палову сцэны займаў Прэзідэнцкі аркестр Расіі, палову — наш аркестр, і творы выконваліся намі па чарзе. Такое супрацоўніцтва вельмі шмат дае: ты бачыш, што навокал цябе адбываецца і на якой прафесійнай прыступцы знаходзішся ты. Калі прафесіяналы дзеляцца вопытам I ўражаннямі ў добразычлівай форме — гэта цудоўна.

Але мне больш хочацца расказаць пра асобных выканаўцаў. Нам шанцавала з салістамі, з якімі мы выступалі. Сярод іх народны артыст Расіі Уладзімір Маторын, каля трыццаці гадоў саліст Вялікага тэатра Расіі, сучасны Шаляпін, лепшы Барыс Гадуноў, чалавек з сусветна вядомым імем, якога запрашаюць лепшыя оперныя тэатры і сцэны. З ім мы выступалі на сцэне Крамлёўскага палаца з’ездаў і будзем выступаць у Храме Хрыста Збавіцеля; ён неаднаразова прыязджаў да нас, у Магілёў. Заўсёды вельмі пазітыўны і добразычлівы, ён неабвержна даказвае адну ісціну, якую я хачу адзначыць у адносінах да таленту ўвогуле: чым больш яго ў чалавеку, тым больш і непасрэднасці, прастаты ў стасунках з ім. Мне давялося працаваць і з Рэнатам Ібрагімавым, Аляксандрам Малініным, Аляксандрам Буйновым. Усе яны пакінулі водгукі аб працы з намі ў спецыяльным альбоме, які я вяду шмат гадоў. Вельмі цікавы атрымліваецца летапіс. Аляксандр Буйноў, захоплены нашай працай у Александрыі, на ўвесь зал сказаў, што першы раз выступае з народным аркестрам і гэта, маўляў, вельмі здорава, проста супер. Цікавыя творчыя сувязі ў нас з Андрэем Гарбачовым, балалаечнікам нумар адзін у свеце, загадчыкам кафедрай струнных музычных інструментаў Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных. Калі каралева Лізавета хоча паслухаць ігру Гарбачова на якім-небудзь свяце, яна высылае за ім самалёт. Цесныя кантакты ў нас і з салістамі нашага Вялікага тэатра оперы і балета — народнай артысткай Беларусі, зямлячкай Нінай Шарубінай, таленавітымі выканаўцамі Уладзімірам Громавым, Сяргеем Франкоўскім і многімі іншымі.

Сустрэчы з талентамі ўзбагачаюць, напаўняюць, даюць тое, што застаецца. Гэта вельмі важна для аркестра, у складзе якога — студэнты. Яны маюць пастаянную магчымасць назіраць ігру i выкананне вакальных партый музыкантамі і салістамі, сярод якіх народныя артысты Беларусі і Расіі, члены Саюза кампазітараў Расіі, прафесары, тыя, хто прысвячае нашаму аркестру свае прэмьеры і сольныя выступленні з просьбай іх выканаць. Гэта вышэйшая школа ў сапраўдным сэнсе.

 — Ці ёсць музыка, яную не можы сыграць аркестр народных інтструментаў?

— Добрае пытанне. Калі мы возьмем пятую ці сёмую сімфонію Шастаковіча, дзе драматургія такая, што патрэбна вялікая моц гуку, а ў аркестра народных інструментаў яе не хапае, то я, натуральна, не вазьмуся яе выконваць. Без гэтай моцы вынік не будзе дасягнуты. Па дынаміцы ў нас менш магчымасцей, чым у сімфанічнага аркестра. Але многае ў нас гучыць з таго, што не будзе гучаць там. Гэта адзначалі і вялікія музыканты, і гэта не пярэчыць логіцы.

Традыцыйна лічыцца, што духоўная, царкоў-ная музыка не можа спалучацца з народным аркестрам, бо народны аркестр — гэта, маўляў, трэндзі-брэндзі-балалайка. Дзякуй Богу, што гэта засталося на ўзроўні местачковага, непрафесійнага меркавання. Прывяду яркі прыклад. У лютым, як ужо казаў, мы выступаем у Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве: салісты Вялікага тэатра Расіі, дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Расіі імя Юрлова і аркестр народных інструментаў Магілёўскай абласной філармоніі. Значыць, гэта спалучаецца. Мы ўжо далі два аналагічныя канцэрты ў Маскве, у храме Святой Сафіі Прамудрасці Божай. У храма даўняя гісторыя і багатыя традыцыі: у ім каранаваліся ўсе расійскія імператары. Першае запрашэнне выступіць там мы атрымалі да 1025-годдзя хрышчэння Русі. Выступление аркестра народных інструментаў Магілёўскай абласной філармоніі слухаў увесь дыпламатычны корпус, увесь цвет расійскай інтэлігенцыі. I зноў нас хочуць там слухаць. У нашым мястэчку Хоцімск ёсць сабор Святой Троіцы з унікальным дзевяностагадовым настаяцелем айцом Кірылам і ўнікальнай па прыгажосці званіцай. Шэсць гадоў запар там праводзіцца Нацыянальны фестываль «Хоцімскія перазвоны», на які запрашаецца школа званароў і наш аркестр. Не запрашалі б нас шэсць разоў, калі б не падабалася. Значыць, народныя інструменты з духоўнай музыкай і царкоўным звонам спалучаюцца. I снабізму ў некаторых крытыкаў i скептыкаў усё меншае.

— Пагаворым пра маладыя таленты. Гэта для вас асаблівая тэма: ваша асабістая гісторыя дае падставы сцвярджаць веру ў прадвызначанасць лёсу.

— Не хвалячыся, але расказваючы студэнтам сваю гісторыю, я сапраўды тлумачу яе толькі лёсам. Уявіце вёску, на той час зусім глухую, i мяне — васьмігадовага хлопчыка, бацька якога падарыў старэйшаму брату на дзень нараджэння гармонік. Брат да гармоніка не дакрануўся. Узяў я. Вучыць мяне не было каму, я сам навучыўся і пачаў іграць на вясковых танцах і вяселлях. Бацькам параілі паказаць мяне спецыялістам. Бліжэйшая музычная школа знаходзілася ў Шклове, за дзесяць кіламетраў, але транспарту ніякага не хадзіла. У школе сказалі, што трэба мне вучыцца. I ўявіце, з дзесяці гадоў, з чацвёртага класа я жыў без бацькоў, самастойна, на кватэрах у абсалютна чужых людзей, на выхадныя калі прыязджаў, а калі і не атрымлівалася. За пяць гадоў я пажыў на сямі кватэрах, сярод гаспадароў трапіўся і турэмшчык, да якога кожны вечар збіралася братва, і алкагалічка, якая крала ў мяне грошы, але ніякія ўмовы не перашкодзілі мне скончыць музычную школу і восем класаў агульнаадукацыйнай школы далёка ад бацькоў. I нават без тэлефоннай сувязі з імі. Цікава, што ў вясковай школе выдатнікам я не быў, а там стаў ім. Паступіў у музвучылішча, потым у кансерваторыю — і прыйшоў туды, дзе цяпер ёсць. Гэта я да таго, што такое лес. Мяне дакладна нешта вяло.

I цяпер я з асаблівым хваляваннем стаўлюся да ідэі даваць як мага больш магчымасцей для по-шуку і развіцця юных талентаў. Мы ладзім адпаведны праект — «Маладыя таленты Магілёўшчыны». Як член Савета Рэспублікі магу паведаміць, што ў нас ладзіцца і рэгіянальны форум Расіі і Беларусі, дзе рэалізоўваецца праект «Маладыя таленты Магілёўшчыны і Браншчыны ў суправаджэнні зводнага аркестра». У нас многа таленавітых людзей. Сутнасць нашых шматлікіх праектаў у тым, што мы запрашаем да праслухоўвання дзяцей з раёнаў, а потым ствараем з імі канцэртную праграму, даючы магчымасць выступаць па вобласці, адчуць у сабе сілу.

— Як вы ставіцеся да штампа «канфлікт пакаленняў»? У чым вы не разумееце сучасных студэнтаў, а ў чым прымаеце іх пазіцыю легка?

— Я перакананы, што сённяшнія рабяты не менш таленавітыя, чым мы і нашы продкі. Такое разумение прыйшло да мяне з гадамі. Быўшы ўжо сенатарам, удзельнічаючы ў абмеркаваннях праектаў, звязаных з адукацыяй, назіраючы за некаторымі памкненнямі паламаць старое, паставіць на ім крыж, я, часам абураны да крайнасці, задаю пытанне: «Вы лічыце, што вы разумнейшыя за вашых бацькоў і дзядоў? Калі не, то чаму ж вы з такой лёгкасцю ламаеце тое, што створана калектыўным розумам? Чаму замахвае-цеся на правераную сістэму адукацыі, быццам усё ў ёй кепска?» Мы не разумнейшыя за папярэднія пакаленні. Але i не дурнейшыя.

Моладзь такая ж, як i мы некалі, — вельмі розная. Час ідзе наперад, а людзі не мяняюцца, мяняецца толькі асяродак. Развіццё павінна адбывацца, гэта натуральны працэс. Але будова грамадства ў прынцыпе нязменная. I псіхалогія чалавека таксама. Вось гэта трэба ўсвядоміць, працуючы з моладдзю, адукоўваючы і выхоўваючы яе. Канфлікты, на маю думку, узнікаюць менавіта ад неразумення таго факта, што ніхто за нікога не горшы i не лепшы. Другая прычына.ў тым, што мы жылі ў адных умовах, а яны жывуць у зусім іншых. Нельга гэта не ўлічваць. I тады хапала, і цяпер дастаткова, асабліва ва ўмовах інтэрнэту, брудных тэхнолагаў, якія робяць шкоду, знішчаючы добрае, абы знішчыць. А вакууму ў галаве i душы быць не можа. У нас, старэйшых, ён з гадамі і вопытам запоўніўся, нас не так проста пераканаць у нечым адваротным, на нешта непатрэбнае падбухторыць. A іх, маладых, — можна. Іх можна напаўняць не тым, чым трэба. Мы павінны думаць пра правільнае напаўненне. Я заўсёды прыводжу студэнтам да прыкладу такі факт: праехаўшы каля дваццаці краін свету і меўшы сустрэчы з музыкантамі не толькі на сцэнах, але і жывыя размовы ў жыцці, я не раз пераканаўся ў тым, наколькі людзі за мяжой законапаслухмяныя. А ў нас што адбываецца? «Што хачу, тое i раблю. А што, я не маю права?» — вось першае, што чуеш у адказ на заўвагу, датыч-ную нават проста кепскіх паводзін. А, напэўна ж, не маеш ты права, калі нават не ведаеш, што так нельга.

Другое пытанне, якое мяне непакоіць, — пра новае ў мастацтве. Гэта пытанне псіхалогіі ці, як я гавару, новай кофтачкі. Набыўшы яе, вам хочацца адразу ж i апрануць. Гэта не значыць, што старая кофтачка кепская. Але вам усё роўна хочацца апрануць менавіта новую. З’явіліся новыя методыкі — і ўсё старое ўжо ледзь не цалкам адрыньваецца. У нас, маўляў, ёсць інтэрактыўная дошка! А старая ўжо непатрэбная? Нават да таго даходзіць, што табліцу множання можна, маўляў, не вучыць. А калі ў тэлефоне з калькулятарам сядзе батарэйка? Такое самае кіданне ў бакі адбываецца і ў мастацтве. Брэйк-данс — гэта від мастацтва, значыць, абавязкова патрэбны брэйк-данс. I графіці трэба вывесці ў разрад прызнанага мастацтва. Добра. Мабыць, гэта сучасна. Але як можна гаварыць, што ўжо неактуальная класічная музыка, якая вытрымала выпрабаванне часам, народная музыка, якая фарміравалася цэлымі пакаленнямі, нашымі каранямі, — як іх можна ўвогуле адмаўляць? Вось калі брэйк-данс вытрымае хаця б адно стагоддзе як від мастацтва, тады можна будзе гаварыць пра яго як мастацтва. А пакуль давайце не будзем яго адпрэчваць, бо яно ёсць частка рэчаіснасці, але не будзем адпрэчваць i тое, што стала ўжо вечным. Калі кеды ў спалучэнні з класічным касцюмам і бабачкай вытрымаюць некалькі стагоддзяў як класічны абутак у гэтым жа спалучэнні пры выкананні класічнай музыкі, тады яны змогуць прэтэндаваць быць формай абутку на канцэрт класічнай музыкі. А пакуль што, кажу я сваім студэнтам, калі вы людзі адукаваныя, маеце асаблівую функцыю і адыгрываеце асаблівую ролю ў грамадстве, на вас ускладзена асаблівая місія, i трэба трымаць марку.

Быўшы дэлегатам Пятага Усебеларускага народнага сходу, я запомніў, як вельмі дакладна вызначыў накірунак развіцця нашай культуры кіраўнік дзяржавы. Ён сказаў, што Беларусь сёння — гэта цытадэль традыцыйнай культуры і маралі. Такі вобразны і даволі ёмісты адказ на ўсе праявы сённяшняга жыцця, асабліва ва ўмовах, калі рушацца сем’і і дзеці часам не ўяўляюць, што такое сапраўдны сямейны саюз, — гучыць амаль як зала вет.

Яшчэ адзін хвалюючы мяне момант у тэме выхавання нашай моладзі — надпісы балончыкамі на сценах. Яны абураюць мяне як чалавека, што імкнецца да таго, каб вакол нас усё рабілася чысцейшым i прыгажэйшым. Але ў некага падымаецца рука, каб сапсаваць прыгажосць. Чаму нехта, яшчэ нічога ў жыцці не здзейсніўшы, мае права калечыць газетны кіёск, размалёўваючы яго незразумелымі знакамі? А галоўнае, хіба гэта не сімволіка? Хіба гэта не справа праваахоўных органаў — звярнуць на такія знакі ўвагу i паназіраць за тымі, хто іх пакідае, раз за разам, часам на сцёртым малюе новы, такі самы? Чаму нікога не насцярожвае такая настойлівасць у маляванні аднаго i таго ж? Калі з’явілася нацысцкая сімволіка, людзі спачатку таксама яе не разумели А сімволіка нясе энергетыку. Гэта не хуліганства i не свавольства, гэта зусім ужо іншае.

— Наколькі строгі вы як педагог? Я зразумела, што вы вельмі мудры, але наколькі вы строгі?

— Педагог павінен быць строгім. Аб’ектыўна строгім. Калі да мяне на індывідуальны занятак студэнт спазняецца на пяць хвілін, і гэта не яго звычка, не выпадак разгільдзяйствсі, я за гэта сварыцца не буду, бо пяць хвілін мы легка навярстаем. Але калі на рэпетыцыю аркестра спазніўся артыст, я проста не дапускаю яго i нічога не тлумачу. Бо трэба разумець яму самому, што сорак дзевяць чалавек не спазніліся і ўжо настроіліся на працу, ужо я ўзняў рукі, а ён адзін такі спознены раптам уваходзіць. Спыняць дзеля аднаго працу сарака дзевяці? Чакаць, пакуль ён усядзецца, дастане інструмент, яго настроіць… Працу калег і кіраўніка паважаць трэба. Я люблю парадак. Калі 6 не было яго, то і паловы здзейсненага намі не адбылося б. Не працавалі б з намі так ахвотна сусветныя імёны, не запрашалі б на вядомыя пляцоўкі так рэгулярна!

— Ці ёсць праблемы ў сённяшняй музычнай адукацыі? Што вас у ёй непакоіць?

— У нас моцная сістэма музычнай адукацыі — гэта пацвярджае маю думку пра тое, што мы не разумнейшыя за дзядоў і прадзедаў. Але вось у нас ужо XXI стагоддзе — і нехта сказаў, што Балонская сістэма лепшая за тую, што існавала дагэтуль. У мяне на гэты конт вялікія сумненні. Чаму нам трэба раўняцца на некага, а не некаму раўняцца на нас? Наша сістэма музычнай адукацыі лічылася адной з лепшых у свеце, нашы музыканты запатрабаваныя ў любым аркестры, нашы спевакі выступаюць у розных оперных тэатрах, таксама сусветна вядомых. Навошта нам гэта ламаць? Я не супраць Балонскай сістэмы як такой, але трэба на ўзроўні дзяржавы думаць, што яна можа даць нашай краіне. Так, наш выпускнік можа ехаць працаваць куды заўгодна. А як жа Радзіма, якая за яго вучобу заплаціла, без яго будзе абыходзіцца? Талент — гэта набытак нацыі. Нам трэба думаць пра тое, як затрымаць свае таленты ў сябе.

Музычная школа, музычны каледж і Акадэмія музыкі — неабходныя звёны ў ланцужку акадэмічнай музычнай адукацыі. Музычная школа патрэбна ўсім дзецям: няхай развіваюцца, напаўняюць душы, бо іх ненапоўненасць — гэта пытанне нацыянальнай бяспекі. Але вось што мяне непакоіць. Філіял, дзе мы з вамі размаўляем, — гэта адзіны ў краіне філіял Акадэміі музыкі. Працуе паспяхова. Раней такія філіялы існавалі ва ўсіх абласных гарадах, але не вытрымалі патрабаванняў, не прайшлі акрэдытацыю і былі закрыты. Нашы студэнты вучацца па планах Акадэміі музыкі, а дзяржаўныя экзамены здаюць у Мінску, разам з астатнімі, з выпускнікамі ўласна Акадэміі музыкі, з імі нароўні, у агульным патоку. Палова нашых выпускнікоў атрымлівае на дзяржэкзаменах «дзявяткі» і «дзясяткі». Калі нехта адзін з усяго выпуску атрымлівае «шасцёрку», гэта разглядаецца як нонсенс. Такія паказчыкі сведчаць пра якасны ўзровень адукацыі ў нашым філіяле. За апошнія пяць гадоў нашы студэнты больш чым 60 разоў станавіліся лаўрэатамі розных міжнародных конкурсаў, шмат хто з’яўляецца стыпендыятам фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

У наш час перад сістэмай адукацыі стаіць задача арганізацыі практыкаарыентаванага працэсу навучання. Тэта, на маю думку, вельмі правільна: калі адукацыя мае непасрэдны практычны арыенцір на тое, чым будзе займацца студэнт на будучым месцы працы. Паспяховым прыкладам супрацоўніцтва прафесійных творчых калектываў і ўстаноў адукацыі можа быць праца заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, лаўрэата спецыяльнай прэміі Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва аркестра народных інструментаў імя Леаніда Іванова і Магілёўскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Палова артыстаў аркестра — гэта нашы студэнты. Разважаючы сёння пра практыкаарыентаванае навучанне, нельга не ўлічваць, што нашы студэнты іграюць са знакамітымі музыкантамі ў славутых месцах — Крамлёўскім палацы з’ездаў, зале Чайкоўскага і Святланаўскай зале — адной з прэстыжнейшых залаў Міжнароднага дома музыкі, вядомага канцэртнага комплексу Расіі. Выступаючы акрамя таго і ў Магілёўскай філармоніі, і ў Палацы Рэспублікі, яны атрымліваюць такую практыку, без якой не мелі б такія высокія балы на экзаменах. Усё гэта паказвае ўзровень нашай працы.

Чаму тады сёння ўвогуле можа ўзнікаць пытанне пра верагоднасць закрыцця філіяла? Але яно ўзнікае, яно чамусьці актуальнае — як усе пытанні, звязаныя з аптымізацыяй. Няўжо толькі таму наш філіял трэба закрыць, што мы не маем у саставе выкладчыкаў ніводнага прафесара? Закрыць філіял лягчэй, чым пасля яго зноў адкрываць. А ў нас жа цяпер вельмі актыўна ідзе працэс развіцця рэгіёнаў, ініцыіраваны кіраўніком дзяржавы, — каб было камфортна жыць не толькі ў сталіцы, a і ў любым населеным пункце, каб сацыяльная сфера была роўная сталічнай. Закрыецца філіял — не стане і філарманічнага аркестра, бо ён напалову студэнцкі. I не на карысць гэта будзе нашай музыч-най адукацыі. Гэта будзе ўдар па развіцці культуры ў рэгіёне. Калі нехта не адумаецца своечасова, памылку будзе вельмі складана выправіць.

— Раскажыце пра вашы ініцыятывы як члена Савета Рэспублікі, датычныя развіцця вёскі.

— Каб моладзь заставалася у вёсцы, трэба не толькі ўдасканальваць умовы сельскагаспадарчай працы, але і ствараць культурныя ўмовы. А гэта магчыма пры аб’яднанні намаганняў сельскай інтэлігенцыі — настаўнікаў, медыкаў, работнікаў культуры і спецыялістаў гаспадаркі — работнікаў разумовай працы. Калі не паказваць станоўчыя прыклады працы сельскіх інтэлігентаў, не падтрымаць гэты вопыт, нічога з развіццём вёскі не атрымаецца. Па маёй ініцыятыве ў Савеце Рэспублікі прайшоў форум «Роля сельскай інтэлігенцыі ў развіцці сацыяльнай сферы сяла і моладзевай палітыкі на сяле». Былі запрошаны па шэсць чалавек ад кожнай вобласці, якія падзяліліся сваім вопытам. Лепшыя прадстаўнікі сельскай інтэлігенцыі атрымалі ўзнагароды за працу і энтузіязм.

Вы спытайце таго, хто жыве ў Мінску, ці часта ён бывае ў тэатры, на выставах, што яго ўвогуле прываблівае ў жыцці ў вялікім горадзе? Калі акрамя месца сваёй працы і кватэры чалавек нічога ў сталіцы не бачыць, выдаткоўваючы на пераезды ад другога да першага і назад гадзіну і болей, то ці не лепш яму жыць у такіх жа камфортных умовах, але ў маленькім горадзе або нават вёсцы? Там, дзе ёсць кафэ, куды можна прыйсці ў выхадны дзень або вечарам, пасядзець з сябрамі, дзе ёсць басейн і танцавальныя пляцоўкі, але побач яшчэ i возера, i лес, і менш мітусні, нервавання… Я чуў выступление старасты аграгарадка Аўсянка Горацкага раёна. Адкрыў рот і з цікавасцю слухаў. А потым падышоў паразмаўляць. Аказалася, што гэтая жанчына — былы дырэктар школы, цяпер на пенсіі, але поўная сіл, з багатай практыкай і багатым інтэлектам, з прыгожай мовай i жаданнем ствараць дабрабыт у вёсцы. Ёсць і іншыя ўнікальныя прыклады. У гаспадарцы «Радзіма» Бялыніцкага раёна створаны музей хлеба i квасу — чым гэта не прыклад крэатыўнасці ў вёсцы? Збіта ладная хата, у ёй пячэцца хлеб, якім можна пачаставацца за дубовым сталом. Пасядзі, па-гавары, удыхні водар свежага хлеба — неверагодны. Яшчэ адна знаходка — летні амфітэатр. Кіраўнік гэтай гаспадаркі Аляксандр Лапацентаў не толькі трактарыстаў узяў пад сваё крыло, але і настаўнікаў, і ўсіх астатніх жыхароў незалежна ад таго, з якой структуры яны фінансуюцца. Сын калгасніка перамог на алімпіядзе? Ён прэміруе і бацькоў, і настаўніка. Яго маладыя спецыялісты — гэта на 70 працэнтаў тыя, хто захацеў застацца на гэтай зямлі, каб працаваць пад яго кіраўніцтвам. Два разы на год некалькі чалавек ён накіроўвае на адпачынак за мяжу — лепшую моладзь так падахвочвае. Калі ты не курыш, табе 10 працэнтаў даплочваецца. Калі ў спорце або ў культурным праекце адзначыўся, у грамадскім жыцці ўдзельнічаеш — таксама атрымай матэрыяльную падтрымку. Вось так трэба замацоўваць людзей на радзіме. Але гэтыя прыклады трэба дэманстраваць — каб іх больш было, каб іншыя бралі прыклад.

Яшчэ адзін мой клопат звязаны з тым, што ў нашым усходнім рэгіёне няма такога рэйтынгавага музея-запаведніка, які мае кожная вобласць Беларусі. У Мінскай ёсць брэнды Нясвіж і Заслаўе, у Гродзенскай — Мірскі і Лідскі замкі, у Брэсцкай — крэпасць і Белавежская пушча, у Гомелі — палац Румянцавых і Паскевічаў, на Віцебшчыне — гісторыка-культурны Полацкі музей-запаведнік, і толькі Магілёўшчына пакуль не мае такога знакавага аб’екта. Пры гэтым у нашым гарадку Мсціславе сканцэнтравана шмат каштоўнасцей сапраўды дзяржаўнага значэння, прывабных з пункту гледжання гісторыі, археалогіі, архітэктуры, этнаграфіі, прыроды і экалогіі. Гарадзішчы Дзявочая Гара і Замкавая Гара, Пустынскі Успенскі манастыр XIV стагоддзя, езуіцкі касцёл Святога Мікалая

XVII стагоддзя, касцёл кармелітаў XVII — XVIII стагоддзяў, Крыжаўзвіжанская царква, Мікалаеўскі сабор і будынак духоўнай семінарыі, Спаса-Праабражэнская царква, пра-васлаўны кафедральны сабор Аляксандра Неўскага XIX стагоддзя — проста дзіву даешся, колькі рарытэтаў можа ўвабраць у сябе адзін горад.

З ідэяй стварэння гісторыка-культурнага музея запаведніка ў Мсціславе да мяне звярнулася кіраўніцтва раёна, і паколькі рашэнне гэтага пытання не ўваходзіць у кампетэнцыю Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, членам якой я з’яўляюся, то я падрыхтаваў ліст кіраўніцтву Савета Рэспублікі з абгрунтаваннем прапановы надаць Мсціславу статус гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Горад, які мае асаблівае значэнне для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, можа павялічыць сваю значнасць за кошт больш планамернага развіцця ўязнога турызму. З просьбай падтрымаць ініцыятыву Мсціслаўскага райвыканкама і Мсціслаўскага раённага Савета дэпутатаў я звярнуўся да старшыні Магілёўскага аблвыканкама камітэта Уладзіміра Даманеўскага. Рух у бок ажыццяўлення ідэі ўжо пачаты, і я вельмі спадзяюся на тое, што ўсё задуманае здзейсніцца.