Старонкі гісторыі Магілёўскага беларускага камітэта

Іофе, Э. Старонкі гісторыі Магілёўскага беларускага камітэта / Эмануіл Іофе // Настаўніцкая газета. — 2019. — 16 красавіка. — С. 15. 

У сакавіку 2018 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі белоруской нацыянальнай дзяржаўнасці». У сваіх выступлениях многія дакладчыкі спасылаліся на манаграфію магілёўскіх гісторыкаў Александра Агеева і Ігара Пушкіна «Фарміраванне і дзейнасць Магілёўската беларускага камітэта» і давалі ёй даволі высокую ацэнку.

25 сакавіка 2018 года наша грамадскасць адзначыла 100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народней Рэспублікі. Лозунг БНР упершыню прагучаўу 1917 годзе, у прыватнасці на Усебеларускім з’ездзе (кангрэсе) у Мінску. Не-залежніцкія тэндэнцыі ўзмацніліся пасля разгону Усебеларускага з’езда і пасля таго, як III Усера-сійскі з’езд Саветаў (студзень 1918 года) ухваліў гэты разгон.

Пачынаючы з 2017 года да сённяшняга дня з’явіўся шэраг навуковых і навукова-папулярных работ, прама ці ўскосна прысвечаных гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. Адной з такіх навуковых работ стала манаграфія вядомых магілёўскіх гісторыкаў Аляксандра Агеева і Ігара Пушкіна “Фарміраванне і дзейнасць Магілёўскага беларускага камітэта (1917-1918)”.

У манаграфіі асвятляецца і аналізуецца стварэнне і дзейнасць Магілёўскага беларускага камітэта ў кантэксце працэсаў нацыянальнага самавызначэння беларусаў, фарміравання беларускай дзяржаўнасці і грамадзянскай супольнасці ў пачатку XX стагоддзя. У ёй упершыню ў беларускай гістарыяграфіі грунтоўна і пакрокава разглядаецца арган.ізацыйная, культурна-асветніцкая і грамадска-палітычная дзейнасць адной з самых паспяховых беларускіх арганізацый рэвалюцыйнай эпохі, друкуюцца шматлікія дакументы камітэта, паказваюцца вытокі падтрымкі жыхарамі Магілёва ідэі беларускай дзяржаўнасці, у прыватнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

У гэтым выданні сабраны ўнікальныя матэрыялы, якія, за невялікім выключэннем, друкуюцца ўпершыню. Выданне не прэтэндуе на паўнату і ўсебаковае асвятленне гісторыі МБК, але сабраныя ў манаграфіі матэрыялы па гісторыі першай палітычнай арганізацыі беларусаў Магілёва дазволілі аўтарам і дапамогуць чытачам па-новаму паглядзець на час станаўлення і развіцця беларускага руху на Магілёўшчыне, выявіць яго спецыфіку і каларыт, убачыць, як адбывалася нацыянальнае самавызначэнне магілёўскіх беларусаў у пачатку мінулага стагоддзя. Hi ў адным навуковым выданні раней не падкрэслівалася, што менавіта Магілёў стаў адзіным буйным горадам Беларусі, які на сходзе прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый падтрымаў у 1918 годзе ідэю стварэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), а арганізаваў гэтую падтрымку Магілёўскі беларускі камітэт (МБК).

На падставе аналізу шматлікіх архіўных дакументаў і іншых разнастайных крыніц А.Агееў і І.Пушкін аргументавана даказалі, што перыяд паміж Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыямі ў гісторыі Магілёва — адзін з самых напружаных і разам з тым ржавых. Яны абгрунтоўваюць сваю выснову тым, што жыхары Магілёва актыўна ўдзельнічалі ў рэвалюцыйных падзеях, у дзейнасці ўтвораных партый, таварыстваў і суполак. Як і па ўсёй краіне, у горадзе і губерні праходзілі мітынгі і сходы, утвараліся грамадскія арганізацыі і мясцовыя філіялы палітычных партый, выходзілі газеты “Могилёвский вестник”, “Труд”, “Жизнь”, “Эхо” і інш. Адначасова паскорыўся працэс нацыянальнай ідэнтыфікацыі.

Чаму беларускія, у тым ліку магілёўскія, гісторыкі заняліся даследаваннем гэтых праблем амаль праз 100 гадоў ад заснавання БНР, а не значна раней? На думку аўтараў, амаль сем савецкіх дзесяцігоддзяў даследчыкі не мелі практычнай магчымасці вывучаць дзейнасць першых магілёўскіх беларускіх патрыётаў. Максімум дазволенага ў савецкі час тычылася згадак дзейнасці “беларускіх буржуазных нацыяналістаў”. Нядзіўна, што Магілёўскі беларускі камітэт, як i Беларуская Народная Рэспубліка, былі выкраслены з масавай гістарычнай свядомасці.

Цяжкасці ў вывучэнні дзейнасці Магілёўскага беларускага камітэта былі выкліканы і тым, што дзякуючы збегу неспрыяльных для МБК ваенна-палітычных акалічнасцей яго кіраўнік М.Кахановіч, а разам з ім і архіў камітэта апынуўся на тэрыторыі “буржуазнай Літвы”. У савецкі час дакументы захоўваліся ў Вільні пад грыфам “сакрэтна” ў спецыяльных фондах абмежаванага доступу і работа з архіўнымі матэрыяламі была для большасці даследчыкаў немагчымай.

Аўтары прыйшлі да высновы, што правядзенне з’езда беларускіх нацыянальных арганізацый падштурхнула і паскорыла аб’яднанне беларусаў Магілёва ў беларускі гурток, які ў далейшым ператварыўся ў паўнавартасную грамадскую арганізацыю.

Таксама ў манаграфіі прыведзена шмат цікавых фактаў. Чытачы даведаюцца, што прадстаўнікі Магілёўскага беларускага камітэта прымалі ўдзел у рабоце 1-й сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый у Мінску 5—6 жніўня 1917 года, якая зацвердзіла Статут Цэнтральнай рады беларускай арганізацыі як “кіраўніка і прадстаўніка ўсёй беларускай справы”, а жнівеньскія дэмакратычныя выбары 1917 года ў Магілёўскую гарадскую думу сталі важнай вяхой у дзейнасці камітэта. Існаванне Беларускага камітэта гласных. Гарадской думы Магілёва, створанага па выніках выбараў, дазволіла беларусам адстойваць свае інтарэсы ў Магілёўскай гарадской думе на працягу 1917—1918 гадоў.

Разглядаючы моўнае і школьнае пытанне ў дзейнасці камітэта, аўтары манаграфіі адзначаюць, што менавіта МБК стаў лідарам краіны ў распрацоўцы праграмы гісторыі беларускага народа, якая была надрукавана восенню 1917 года i стала аднымз першых, калі не першым у нашай краіне, дакументам, у якім сістэматычна і метадычна выверана прапаноўвалася выкладанне гісторыі народа з тысячагадовай даўніной.

На падставе глыбокага i грунтоўнага аналізу гістарычных крыніц аўтары манаграфіі робяць вельмі важную і даволі смелую выснову, што Магілёўскі беларускі камітэт, які пасля Кастрычніцкага перавароту ператварыўся ў Магілёўскую беларускую раду, з самага пачатку бачыў небяспеку новай улады для беларускага народа, не падтрымаў гвалтоўныя дзеянні бальшавікоў па захопе ўлады і ўвайшоў у магілёўскія бальшавіцкія камітэты. Рэальнага супраціўлення атрадам бальшавікоў органы не аказалі, і далей МБК прыходзілася дзейнічаць ва ўмовах рэальнай улады ў руках бальшавіцкіх саветаў.

Адзін з самых цікавых раздзелаў выдання носіць назву “Прызнанне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі”. Ён заканчваецца такімі словамі: “Такім чынам, дакументы Літоўскага цэнтральнага дзяржаўнага архіва дазваляюць сцвярджаць, што 31 сакавіка, а не 12 ліпеня, 1918 года ў Магілёве сапраўды адбыўся прадстаўнічы сход гараджан, які падтрымаў ідэю стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі”…

На працягу 1918 года погляды сяброў Магілёўскага беларускага камітэта ў нацыянальным пытанні станавіліся ўсё больш радыкальнымі. Яны ў большасці пачалі падтрымліваць ідэю дзяржаўнай незалежнасці Беларусь У 1918 годзе камітэт не толькі вітаў утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і абвяшчэнне 25 са-кавіка 1918 года незалежнасці Беларусі, але і змог арганізаваць падтрымку БНР у Магілёве. Кіраўніцтва МБК актыўна пад-трымлівала сувязі з Народным сакратарыятам (Радай міністраў) БНР, Віленскай беларускай радай і іншымі беларускімі палітычнымі арганізацыямі.

Архіўныя матэрыялы БНР дазваляюць паказаць, як Магілёў i Магілёўшчына (у межах сённяшняй Магілёўскай вобласці) праз дзейнасць БНР былі ўцягнуты ў падзеі агульнанацыянальнага і сусветнага маштабу.

Вельмі цікава пададзена ў манаграфіі інфармацыя пра Міхаі-ла Сілуянавіча Кахановіча (1882— 1934), лідара першай магілёўскай палітычнай арганізацыі, вядомага дзеяча і арганізатара беларускай адукацыі і культуры ў Віленскім краі, першага дырэктара Віленскай беларускай гімназіі, беларускага палітыка ў Другой Рэчы Паспалітай (Заходняй Беларуси, супрацоўніка перыядычных выданняў у Савецкай Беларусі. Безумоўна, кіраўнік Магілёўскага беларускага камітэта Міхаіл Кахановіч — постаць нацыянальнага маштабу, і аднаго яго магілёўскага перыяду было б дастаткова, каб увайсці ў гісторыю беларускага нацыянальнага руху першай паловы XX стагоддзя.

Сапраўды, А.Агееў і І.Пушкін стварылі вельмі цікавую, каштоўную і вельмі патрэбную манаграфію, якая раскрывае невядомыя і малавядомыя старонкі гісторыі Магілёва і ўсёй Беларусі ў 1917—1918 гадах. Безумоўна, гэта з’яўляецца істотным укладам у беларускую гістарычную навуку ў цэлым і ў “магілёвазнаўства” ў прыватнасці.

Эмануіл ІОФЕ,
прафесар, доктар гістарычных навук.