Нашчадкі Аркадзя Куляшова: вандроўка скрозь часы і вымярэнні

Нашчадкі Аркадзя Куляшова: вандроўка скрозь часы і вымярэнні : Магілёўскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі : суполка сяброў // Літаратура і мастацтва. — 2019. — 7 сакавіка. — С. 10—11.

Напэўна, кожны хоча разгадаць таямніцу: хто тыя, хто бесперапынна, адважна ствараюць складаную рэч пад назвай «літаратурны працэс»? Час пазнаёміцца з аўтарамі Саюза пісьменнікаў Беларусі! Таму запрашаем вас у вандроўку па абласных аддзяленнях арганізацыі.

Пачынаем знаёмства з сябрамі Саюза пісьменнікаў Беларусі з экскурсіі па Магілёўскім аддзяленні, якое запрасіла ў свет сучаснай беларускай літаратуры!

ЗАЛА ПЕРШАЯ: АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ

На пачатку экскурсіі нас сустрэне Алесь Казека, старшыня аддзялення. Гэта асоба, якая арганізоўвае дзей-насць членаў суполкі — іх у Магілёўскім аддзяленні 38 чалавек. Алесь Казека да таго ж паэт, перакладчык, велізарную частку сваёй творчасці прысвяціў патрыятычным тэмам (вядомай стала, напрыклад, яго паэма «Марыйка» — пра спаленую фашыстамі вёску Боркі).

У Магілёўскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі 18 паэтаў. Яшчэ 11 сяброў пішуць празаічныя мастацкія творы, 9 — публіцыстыку. Але ж сустракаюцца і сапраўдныя ўніверсалы, іх у аддзяленні 8 чалавек (ім падуладныя і проза, і паэзія). Гэта Алёна Беланожка, Леанід Іскроў, Уладзіслаў Кавалёў, Алена Кісель, Віктар Кунцэвіч, Мікалай Леўчанка, Наталля Ніканчук, Марына Сліўко.

Рушым далей.

ЗАЛА ДРУГАЯ: ГАЛЕРЭЯ НОВЫХ СЯБРОЎ

Наша галерэя навічкоў ніколі не пустуе! Вось і ў 2018 годзе аддзяленне папоўнілася пяццю пісьмен-нікамі. «Вельмі радуе, што да нас імкнуцца маладыя таленты Магілёўскага краю», — падкрэсліў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека.

Прапануем пазнаёміцца і з імі.

Алёна Беланожка, паэт і празаік, драматург, паэт-песеннік.

Што піша? Рамантычную фантастыку, іранічныя дэтэктывы, любоўную і грамадзянска-патрыятычную лірыку, бытавыя апавяданні.

Што і дзе пачытаць? Аповесці «Чамадан с крака-дзілавай скуры», «Зорка Рагхігархі», асобыя вершы і апавяданні друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Нёман» і іншых.

Наталля Ніканчук, паэт і празаік.

Што піша? Дэтэктывы, бытавыя апавяданні, раманы.

Што і дзе пачытаць? Зборнік «Кранаючы неба рукамі», раман «Іаланта» і іншыя творы — у часопісах «Маладосць», «Нёман» і інш.

Уладзімір Харланцьеў, празаік.

Што піша? Прозу.

Што і дзе пачытаць? Кнігі «Штрафнік», «Лёс штрафніка», «Са Шклоўшчыны» ды інш.

Леанід Іскроў, паэт, публіцыст.

Што піша? Філасофскую і грамадзянска-патрыятыч-ную лірыку, публіцысціку, прозу.

Што і дзе пачытаць? Зборнікі вершаў «Судьбы не кляня», кнігі «Отрада родного слова», «Здравствуй, мама, я жывой».

Уладзімір Ясеў, паэт.

Што піша? Філасофскую і грамадзянска-патрыятычную лірыку.

Што і дзе пачытаць? Зборнікі вершаў «Палова дыні», «Время ворот».

ЗАЛА ТРЭЦЯЯ: ВЫСТАЎКА ВЫДАННЯЎ

Заканамерна паўстае пытанне: а што стварылі і на-друкавалі магілёўскія пісьменнікі за апошні год? Перад намі — галерэя з 11 выданняў.

Віктар Арцем’еў «Магіляўчане». З гэтай кнігі можна даведацца, як жылі і працавалі жыхары Магілёва ў пер-шыя гады пасля Айчыннай вайны.

Віктар Арцем’еў «На мяжы самазнішчэння». У цэнтры ўвагі зборніка — шлях чалавецтва да глабальнай катастрофы, ядзернай ці экалагічнай, пытанне быць ці не жыццю на планеце Зямля.

Віктар Арцем’еў «Вайна ў кожнага была свая». Споведзі франтавікоў і сведкаў вайны.

Мікалай Барысенка «Нашчадкі Спірыдона Собаля». Кніга выдадзена да 100-годдзя Магілёўскай абласной друкарні імя Спірыдона Собаля.

Мікола Падабед «Сонца сярод ночы». Пад гэтай во-кладкай жывуць аповесці і апавяданні, якія прымусяць усміхнуцца і навучаць адшукваць нешта пацешнае на-ват у самых простых бытавых здарэннях.

Яўген Булава «Дубровенка FOREVER, альбо Не забывайце сваіх старых сяброў». Кніга пра сяброўства, пра самыя шчырыя і светлыя адносіны.

Леанід Іскроў «Здравствуй, мама, я жывой». Кніга пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, непаўналетніх вязнях фашысцкіх канцлагераў.

Марына Сліўко «НЕрэальнасць». Сцеражыцеся! Бо пад гэтай вокладкай жывуць таямніцы! Яна поўная загадкавых сноў і містычных з’яў (з лёгкім прысмакам пікантнасці).

Жанна Міус (Усцінава) «Дзіўныя дзеткі». Вершы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Аляксандр Балдоўскі «Ветэраны. Праславіліся ў баях і працы». Кніга пра воінаў, якія адважна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны і тых, хто набліжаў перамогу на працоўным фронце.

Ніна Кавалёва «Як купалі ў купелі». Зборнік вершаў і абрадаў.

ЗАЛА ЧАЦВЁРТАЯ: ДАСЯГНЕННІ

Калі вы мяркуеце, што ўсе члены магілёўскага аддзя-лення бавяць час выключна за апантаным стварэннем шэдэўраў, то памыляецеся. У магілёўскіх пісьменнікаў дастаткова творчых рэсурсаў яшчэ і на конкурсы, і на ўдзел у цікавых мерапрыемствах.

За 2018 год ва ўстановах адукацыі, культуры і ў пра-цоўных калектывах праведзена больш за 700 сустрэч з чытачамі. На старонках рэспубліканскіх, абласных і раённых сродкаў масавай інфармацыі надрукавана звыш 500 публікацый нашых пісьменнікаў.

Плён цеснага супрацоўніцтва з абласной грамадска-палітычнай газетай «Магілёўскія ведамасці» — што-месячная літаратурная старонка «Натхненне».

Многія пісьменнікі аддзялення ўзначальваюць літаратурныя аб’яднанні ў горадзе Магілёве і раёнах Магілеўскай вобласці: «Магістраль» Магілёўскага ад-дзялення Беларускай чыгункі (кіраўнік М. А. Сліўко), «Натхненне» МДУ імя А. А. Куляшова (кіраўнік Н. А. Міхальчук), Мікалай Мінчанка (г. Клімавічы), Мікалай Падабед (г. Бялынічы), Мікалай Салаўцоў (г. Чавусы).

Нельга пераацаніць ролю пісьменнікаў у ідэйна-вы-хаваўчай працы з насельніцтвам у раёнах вобласці. Шмат рупяцца ў гэтым кірунку А. С. Балдоўскі (Кры-чаўскі раён), М. У Леўчанка (Быхаўскі раён), М. І. Са-лаўцоў (Чавускі раён), М. А. Уласенка (Горацкі раён), М. Н. Мінчанка (Клімавіцкі райн), М. І. Падабед (Бялыніцкі раён).

У аддзяленні рэалізоўваюцца шматлікія творчыя пра-екты. Адзін з іх — літаратурная гасцёўня «Магія слова». Тут з дапамогай члена Магілёўскага абласнога аддзялен-ня Саюза пісьменнікаў Беларусі кандыдата філалагіч-ных навук Алены Кісель ёсць магчымасць прыадкрыць чароўную заслону таямнічасці творчай літаратурнай майстэрні. І калі нехта пажадае пачытаць свае творы, ці палепшыць мастацкі ўзровень, ці стварыць яшчэ нешта цудоўнае, сардэчна запрашаем!

Праведзены інтэрнэт-конкурсы «Мой бераг родны» і «Мяккая лапа». Дарэчы, конкурс «Мяккая лапа» неча-кана зрабіўся міжнародным, а колькасць удзельнікаў у ім перасягнула 300!

Пісьменнікі Магілёўскага аддзялення і самі ўдзель-нічалі ў шматлікіх конкурсах і станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі. А Марына Сліўко нават прэзентавала беларускіх пісьменнікаў у Санкт-Пецярбургу — разам з часопісам «Метамарфозы».

Магілёўскія пісьменнікі вырашылі адкрыць для сябе канцэртную дзейнасць — і плённа выступілі з вершамі разам з зоркамі беларускай эстрады на святочным кан-цэрце, што быў прысвячаны Дню Незалежнасці.

Набіраюць папулярнасць літаратурныя марафоны, якія праводзіліся падчас тыдня роднай мовы, святка-вання Дня горада, свята «Александрыя збірае сяброў», святкавання Дня беларускага пісьменства…

«За два апошнія гады ў нас атрымалася наладзіць пра-цу аддзялення, вызначыць асноўныя кірункі развіцця. Усё мацней гучыць голас магілёўскіх пісьменнікаў як у горадзе і вобласці, так і ва ўсёй нашай любай Беларусі і за яе межамі. І мы ўжо на сваіх сходах уздымаем не толькі праблемы, а ўсё смялей заяўляем пра поспехі, дасяг-ненні, — адзначыў старшыня аддзялення. — У будучым годзе асноўную ўвагу неабходна звярнуць не толькі на колькасны паказчык нашай працы, але і на якасны, каб годна прадстаўляць аддзяленне на мясцовым, рэспу-бліканскім і міжнародным узроўнях, каб уплываць на літаратурны працэс у вобласці. Неабходна змагацца за павышэнне якасці літаратуры, адшукваць і выхоўваць новыя таленты, гадаваць годную змену пакаленню літаратараў Магілёўшчыны».

ЗАЛА ПЯТАЯ: КУТОК МАЛОЙ РАДЗІМЫ

Ну, а калі ўжо пайшла размова пра вершы і Радзіму… Чаму б не зазірнуць у куток нашай творчасці? І да таго ж здзейсніць знаёмства з некалькімі ўзорамі творчасці магілёўскіх пісьменнікаў.