Магілёў — назаўжды

Кузнячэнкава, Т. Магілёў — назаўжды : [“Сіманаўскія чытанні”] / Т. Кузнячэнкава // Літаратура і мастацтва. — 2011. — 2 снежня. — С. 1.

Не проста на ўсё жыццё — назаўсёды — знітавала Вялікая Айчынная вайна Канстанціна Сіманава i Магілёўшчыну. Над Буйніцкім полем, дзе, як казаў сам пісьменнік, ён мог напаткаць сваю смерць, Сіманаў завяшчаў развеяць свой прах —знайсці вечнае супакаенне.

У 1980годзе, праз год пасля смерці К Сіманава, у Магілёве прайшлі першыя чытанні, што сталі насіць яго iмя. Пасля яшчэ два лістапады сустракаліся родныя, сябры i аматары творчасці сусветна вядомага паэта, пісьменніка, журналіста. Доўгі час чытанні не праводзіліся, ажно да 2005 года. Сёння Міжнародныя Сіманаўскія чытанні — трывалая традыцыя. Іх арганізуюць «Русское общество» Магілёўскі абласны i гарадскі выканаўчыя камітэты пры падтрымцы Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

На ўcix сустрэчах, якія б мы ні згадалі, нібы прысутнічае — нябачна, сціпла — сам Сіманаў. У залах — яго партрэты, нават голас, яго вершы, успаміны пра яго як чалавека i прафесіянала… Шмат гадоў у чытаннях брала ўдзел люда, што лепш за іншых ведалі асобу творцы — яго дзеці i сябры. Сёлета, на жаль, пра Сіманава расказвалі ў большай ступені тыя, хто можа прылічьщь сябе да яго вучняў. Аднак некаторыя выступленні ўсё ж пачыналіся са слоў: «Мне пашчасціла асабіста сустракацца з Сіманавым…», i гучалі яны асабліва цёпла i эмацыйна.

Падчас «круглага стала» што прайшоў у межах Сіманаўскіх чытанняў, галоўная тэма была «Пісьменнік: свабода творчасці i грамадзянская адказнасць». Асабліва часта ўзнімалася пытанне патрыятычнага выхавання моладзі. I вось меркаванне ваенная лірыка Сіманава сёння незапатрабаваная. 3 гэтым, праўда, многія ўдзельнікі «круглага стала» не пагадзіліся. Як аргумент — усё большай папулярнасцю карыстаецца абласны літаратурны конкурс прысвечаны памяці К. Сіманава, яга праводзяць Магілёўскае абласное аддзяленне СПБ, Магілёўскае аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Русское общество» пры падтрымцы Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі.

Сіманаўскія чытанні сабралі ў адной зале прадстаўнікоў двух народаў — Беларусі i Paciі. Так, з расійскага боку акрамя літаратараў i журналістаў былі прадстаўнікі пасольства: Аляксандр Ламакін, саветнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, кіраўнік прадстаўніцтва Федэральнага агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, што пражываюць за мяжой, i па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве; Алег Харлашын, саветнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь; Іван Корда, старшьшя Кардынацыйнага Савета кіраўнікоў грамадскіх аб’яднанняў расійскіх суайчыннікаў у Рэспубліцы Беларусь; Сяргей Моладаў, старшыня аб’яднання «Русское общество».