Мы робім мультфільмы

Сінькевіч, Г. Мы робім мультфільмы : [аб’яднанне па інтарэсах «Калейдаскоп» Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2022. — 29 студзеня. — С. 9.

У дзейнасці кожнага педагога важны творчы падыход. А калі педагагічная дзейнасць сама па сабе пастаянная, бесперапынная творчасць? Напрыклад, як у педагога дадатковай адукацыі Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Алесі Акінчыц.

Тварыць Алесі Мікалаеўне падабалася з дзяцінства. Яшчэ тады яна ведала, што ў да рослым жыцці будзе мастаком.

— Ужо ў больш сталым уз-росце зразумела, што хачу не толькі сама займацца выяўленчай творчасцю, а і далучаць да мастацтва іншых, — паведаміла А.М.Акінчыц.

Мару сваю Алеся Мікалаеў-на ажыццявіла. Атрымала ды-плом мастака і спецыяліста роспісу па дрэве, а потым па-спяхова скончыла МДУ імя А.А.Куляшова, дзе набыла педагагічную адукацыю. Сваю пра-цоўную дзейнасць у абласным цэнтры творчасці пачала васямнаццаць гадоў назад. За гэты час прайшла шлях ад мастака і дэкаратара да педагога.

У АЦТ А.М.Акінчыц арганізавала аб’яднанне па інтарэсах»Калейдаскоп» дзе дзеці вучацца бачыць прыгожае ў штодзённым і паказваць тэта праз разнастайную мастацкую творчасць. Зараз тэты гурток наведваюць 80 хлопчыкаў і дзяўчынак. На занятках яны спас-цігаюць асновы жывапісу, малюнка і кампазіцыі, спрабуюць сябе ў розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці: роспісе па шкле, дрэве і іншых матэрыялах, лепцы з салёнага цеста, шыцці, вышыўцы, ткацтве, папяровай творчасці. А з нядаўняга часу навучэнцы атрымалі магчымасць асвойваць і больш сучасныя напрамкі мастацтва — мультыплікацыю і лялечны тэатр.

— Я не магу доўгі час стаяць на месцы. Часта на пошук новага матывуюць самі вучні. Менавіта такім чынам у нашым аб’яднанні з’явіліся анімацыя і тэатр, — адзначыла Алеся Мікалаеўна.

Па яе словах, любуючыся вырабамі з пластыліну навучэнкі Лізаветы Някрасавай, было вельмі шкада, што іх бачыць невялікая колькасць людзей. Захацелася ажывіць персанажы, а не складаць іх у каробку. Так усё аб’яднанне захапілася мультыплікацыяй. У выніку А.М.Акінчыц распрацавала мультпраекты «Канікулы» і «Коцік», якія пакрокава вучаць анімацыі. У дамашніх умовах дзеці могуць паэтапна навучыцца рабіць мультфільм.

— Мы ўжо зрабілі больш за 50 дзіцячых анімацый як на рускай, так і на беларускай мове, а таксама шэраг анімацыйных відэакліпаў. Мае выхаванцы ствараюць не толькі свае ўласныя гісторыі. Праз анімацыю навучэнцы знаёмяцца з народнымі традыцыямі і абрадамі, фальклорам, літаратурнымі творамі беларускіх аўтараў. Наш невялікі анімацый-ны вопыт быў прадстаўлены на рэспубліканскай выставе навуко-ваметадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі. Вучні былі адзначаны дыпломамі на вядомых конкурсах «Калядная зорка», «Мая зямля — Прыдняпроўе», рэспубліканскай выставе-конкурсе «Салют Перамогі!» станавіліся ўдзельнікамі міжнароднага фестывалю «Анімаёўка», — расказала Алеся Мікалаеўна.

Дарэчы, цяпер выхаванцы «Калейдаскопа» разам са сваім педагогам зноў пусціліся ў творчыя эксперыменты. Асвойваюць новы для сябе напрамак — лялечны тэатр.

— На восеньскіх канікулах паспрабавалі тэатр з салёнага цеста. I дзецям, і бацькам вельмі спадабалася. Вырашылі працягваць тварыць у гэтым кірунку. Зараз ладзім 8 спектакляў паводле казак «Русалачка» «Снежная каралева», «Царэўна-жаба» і інш. Дзве пастаноўкі будуць ценявыя, адна — з фетру, дзве — з салёнага цеста і тры — з пампонаў, — патлумачыла А.М.Акінчыц.

У планах Алесі Мікалаеўны — не спыняць творчы пошук і эксперыменты.

— Буду працягваць імкнуцца да новага, да павышэння прафесійнага майстэрства, каб максімальна раскрываць патэнцыял кожнага свайго вучня, — запэўніла педагог.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.

magileu@nastgaz.by