Гнуткая сетка ўстаноў

Церахава, Н. Гнуткая сетка ўстаноў / Надзея Церахава // Настаўніцкая газета. — 2022. — 26 лютага. — С. 3.

Рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў адукацыі дазволіла не толькі захаваць сістэму дашкольнай адукацыі, але і забяспечыць яе паэтапнае рэфармаванне і развіццё, — адзначыла Таццяна Швяцова, загадчыца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Магілёва. — Праект новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі актыўна абмяркоўвалі педагагічныя работнікі ўсёй краіны. I наша Магілёўская вобласць не стала выключэннем. Найбольш актыўны ўдзел у абмеркаван-ні прынялі педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі».

— У чым жа значнасць новаўвядзенняў кодзкса для сістэмы дашкольнай адукацыі? Змяненні, унесеныя ў кодэкс, забяспечаць далейшае развіццё нацыянальнай сістэмы дашкольнай адукацыі. У прыватнасці, за ўстановай дашкольнай адукацыі заканадаўча будзе замацавана права рэалізоўваць адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і мо-ладзі, што істотным чынам пашырыць спектр паслуг, якія могуць прадастаўляцца ў тым ліку і на платнай аснове. Гэта ў сваю чаргу дасць магчымасць максімальна задавальняць запыты розных катэгорый бацькоў.

Такім чынам будзе створана сур’ёзная канкурэнцыя «прыватнаму сектару», індывідуальным прадпрымальнікам, якія часта аказваюць адукацыйныя паслугі для дзяцей дашкольнага ўзросту не на належным узроўні. Гэта таксама дасць магчымасць установам дашкольнай адукацыі ажыццяўляць выбар зместу для далейшага навучання І выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Напрыклад, выкарыстоўваць эфектыўны вопыт развіцця ў дзяцей алгарытмічнай дасведчанасці і фарміравання ў іх элементарных уменняў у сферы праграмавання. Варта сказаць, што прыцягненне дадатковых фінансавых сродкаў дазволіць стварыць неабходныя ўмовы для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу, павышэння яго якасці. Мы зможам своечасова абнаўляць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстаноў, у тым ліку абсталяванне і сродкі навучання, а таксама павышаць заработную плату работнікам за кошт прэміравання з пазабюджэтнага фонду.

У новай рэдакцыі кодэкса вызначаны найбольш аптымальныя, з нашага пункту гледжання, віды ўстаноў дашкольнай адукацыі: дзіцячы сад, санаторны дзіцячы сад, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці. Яны прадстаўляюць гнуткую, канкурэнтаздольную, шматфункцыянальную сетку ўстаноў дашкольнай адукацыі, якая адпавядае разнастайным запытам законных прадстаўнікоў дзяцей розных сацыяльных груп і слаёў насельніцтва.

Адметнай асаблівасцю дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці, згодна з новай рэдак-цыяй кодэкса, стане тое, што ў ім будзе рэалізоўвацца адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з вывучэннем адукацыйных галін на павышаным узроўні. У адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, у дашкольных цэнтрах развіцця дзіцяці павінны працаваць педагагічныя работнікі з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці. Як правіла, яны маюць высокі кваліфікацыйны ўзровень, эфектыўна ўкараняюць у практыку сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, актыўна ўдзельнічаюць у эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, распаўсюджваюць інавацыйны педагагічны вопыт. Магчымасць рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з вывучэннем адукацыйных галін на павышаным узроўні, несумненна, павысіць статус гэтага віду ўстановы і палепшыць якасць адукацыйнага працэсу.

Вельмі важным рашэннем для ўсіх, асабліва гэта тычыцца рэгіёнаў (раёнаў), дзе забудова жылога фонду апярэджвае будаўніцтва ўстаноў адукацыі, стане тое, што заснаваль-ніку ўстановы адукацыі будзе прадастаўлена права ўстанаўліваць іншую напаўняльнасць груп пры наяўнасці аб’ектыўных прычын і пры выкананні санітарна-гігіенічных патрабаванняў. Такая мера дазволіць пазбегнуць вострай сацыяльнай напружанасці і, што немалаважна, рэалізаваць запатрабаванасць у атрыманні дашкольнай адукацыі па месцы жыхарства ў крокавай даступнасці.

Увесь педагагічны калектыў нашай установы з натхненнем успрыняў усе новаўвядзенні, бо абноўлены Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі з’яўляецца доўгачаканым дакументам для ўсіх работнікаў дашкольнай адукацыі. Ён задае прагрэсіўны вектар развіцця.

Надзея ЦЕРАХАВА.