На кніжных скрыжаваннях : [бібліятэка-філіял № 4] // Культура.— 2022. — 1 кастрычніка. — С. 12.
У бібліятэкараў кожны месяц насычаны клопатамі.як завабіць да сябе чытачоў, як выгадаваць іх святочны верасень не становіц-ца выключэннем. Вашыя лісты, паважаныя, сведчаць, што ўсё атрымліваецца.! ўбібліятэкі ідуць і дарослыя, і дзеці. А як іначай, калі там столькі цікавага?!
Мастоўская раённая бібліятэка адкрылася пасля маштабнай мадэрнізацыі. Падчас святочнага адкрыцця бібліятэкары ўстановы ўзнагародзілі сваіх лепшых чытачоў, а будучым наведвальнікам — першакласнікам гімназіі № 1 Мастоў — уручылі першыя чытацкія білеты. Для дзяцей усіх узростаў дзейнічала гульнявая пляцоўка “МультыЛега”, дзе можна было сустрэцца з віртуальнай рэальнасцю, паіграць на графічных планшэтах, прыняць удзел у майстаркласе па вырабе кветак з паветраных шароў і стварыць вясёлкавы настрой з дапамогай аквагрыму. Сапраўднае захапленне выклікалі навукова-за-баўляльнае крыашоу і дыскатэка. Для аматараў болын спакойнага баўлення часу працавала адкрытая зона “Свет праз прызму навукі”, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі глядзелі на навакольны свет праз акуляр мікраскопа.
Супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла № 4 імя МЛермантава г. Магілёва арганізавалі ў асеннім скверы бібліяпікнік “КніГорад”. Тут навучэнцы 1-3 класаў сярэдніх школ №№ 31 і 33 абласнога цэнтра даведаліся пра гісторыю бібліятэк і прынялі ўдзел у казачнай размінцы і розных конкурсах. Шасцікласнікаў жа запрасілі на літаратурнае мнагабор’е “Сусвет пад назвай КНІГА”, каб пазмагацца за званне самага эрудзіраванага і начытанага. А інтэлектуалы-дзевяцікласнікі пабывалі ў ролі сапраўдных дэтэктываў падчас квеста “Чорныя vs Белыя”. Яны раскрыт загадкавае забойства на фоне шахматнага антуражу. Для гэтага, праўда, падказкі прыйшлося шукаць па ўсёй бібліятэды.
Цэнтральная гарадская бібліятэка Жодзіна прапанавала юным і дарослым чытачам “Невыпадковыя выпадковасці”. На аднайменнай выставе можна было ўзяць кнігу, але не адну, а адразу тры, якія сустрэліся на своеасаблівым літаратурньм перакрыжаванні і сталі непадзельнымі. Напрыклад, М.Елізараў “Бібліятэкар”, М.Хейг “Паўночная бібліятэка” і А.Бадак “Ідэальны чытач”, або А.Гаршкоў “Рэпарцёр”, Г.Грас “Фотакамера” і М.Маляўка “Нябесны фатограф”. “Матылькі кніжных старонак” таксама “зляцеліся” на выставу. I “Абсідыянавы матылёк”Лорэл Гамільтан суседні-чаў з “Зорным матыльком” Бернара Вэбера і з “Матыльком з залатымі крыламі” сясцёр Ганны і Вольгі Валошыных. I тэта, канечне, далёка не ўсе прыклады. “Яркі свет фантазіі” панаваў у аддзеле дзіцячага чытання. Туг можна было ўбачыць працы дзяцей, выкананыя ў розных тэхніках: малюнкі на паперы алоўкамі, фламастэрамі, фарбамі, кроп-кавы жывапіс, артстоўн. Апошні ўражваў найбольш: творцы ішлі ад формы каменя, якая і падказвала дзійяці пэўны малюнак.