З табой маё слова, Радзіма

Падліпская, Т. З табой маё слова, Радзіма / Таццяна Падліпская // Магілёўскія ведамасці. — 2022. — 15 ліпеня. — С. 10 (Могилевская правда). 

У гэты ж дзень юныя таленты Прыдняпроўскага краю прэзентавалі маладзёжны грамадска-патрыятычны праект «Песня роднай зямлі», які быў рэалізаваны пры падтрымцы Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, аблвыканкама, Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, абласнога аддзялення Беларускага фонду міру.

Навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў бліскуча прадэманстравалі ад-найменны літаратурна-пластычны спектакль па матывах паэм Алеся Казекі «Медуніца» і «Марыйка». Гледачы былі настолькі захоплены пастаноўкай і ўражаны ўбачаным, што на вачах многіх з іх з’яўляліся слёзы. Праз выдатную тэхніку выканання, іскрамётны темперамент, удала падабраныя касцюмы, відэасуправаджэнне акцёры здолелі данесці да публікі тое, што «Марыйка» — гэта не толькі рэквіем ахвярам спаленых вёсак нашай шматпакутнай зямлі, але і сімвал моцнасці духу беларускага народа, яго высакароднасці, яго бессмяротнасці.

Удзельнікаў мерапрыемства ад імя кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама і сябе асабіста прывітала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка.

— Сёння ў шэрагу знакавых мерапрыемстваў, якія прысвечаны Году гістарычнай памяці, прыемна адзначыць рэспубліканскі літаратурны конкурс «З табой маё слова, Радзіма», які ініцыяваны на ўзроўні Магілёўскай вобласці і выклікаў цікавасць ва ўсіх рэгіёнах краіны. У гэтай зале сабраліся людзі, якіх аб’ядноўвае любоў да беларускай літаратуры. Сімвалічна, што менавіта тут (на радзіме класіка беларускай літаратуры) мы ўзнагародзім пераможцаў, — падкрэсліла Кацярына Анатольеўна. — Нас, беларусаў, аб’ядноўвае памяць. Мы — нашчадкі пераможцаў — заўжды будзем памятаць аб тым, колькі болю і гора прынесла Вялікая Айчынная вайна. Тысячы спаленых вёсак… Кожны рэгіён пацярпеў ад рук фашысцкіх карнікаў. I мы заўжды будзем памятаць тых, хто здабыў для нас перамогу.

Дарэчы, на рэспубліканскі конкурс беларускамоўнага верша «3 табой маё слова, Радзіма» свае спробы пяра прыслалі каля двухсот удзельнікаў з розных куткоў Беларусь

У якасці ганаровага старшыні журы — старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. Ірына Анатольеўна адзначыла высокі ўзровень конкурсных работ і прызналася, што часам няпроста было вызначыць пераможцаў.

Свае ўзнагароды ў Стаўбцах атрымалі прадстаўнікі розных рэгіёнаў Беларусь Сярод іх — жыхары Магілёўскай вобласці. Так, дыпломам першай ступені ўзнагароджана журналіст Асіповіцкай раённай газеты Ганна Сабела. Падчас размовы з аўтарам гэтых радкоў яна прызналася, што вершамі пачала захапляцца са школы, а гэта перамога будзе натхняць яе на далейшыя творчыя набыткі.

Нямала цёплых слоў ганаровыя госці сказалі са сцэны ў адрас пераможцаў конкурсу і магіляўчан, якія выступілі яго арганізатарамі, а таксама бліскуча паказалі праект «Песня роднай зямлі». Высокую адзнаку праекту далі старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ігар Марзалюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Іван Мамайка, старшыня праўлення Беларускага фонду міру Максім Місько і іншыя.

— Сёння на мерапрыемства прывёз свае любімыя творы Якуба Коласа «Сымон-музыка» і «Новая зямля», якія вандруюць са мной з 17-гадовага ўзросту. Гэтыя тэксты, на маю думку, — сімвал моцы беларускага народа. Сваімі творамі беларускія песняры ўсхвалялі родную зямлю і мову, — падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Марзалюк і прадэкламаваў са сцэны некаторыя фрагменты з паэмы. — Беларускае слова — вечнае і нязломнае, бо яно жыве датуль, пакуль прамаўляецца нашчадкамі. Упэўнены, што творы, якія напісаў Апесь Казека, будуць жыць доўга, пакуль жыве беларускі народ.

— Toe, што сёння мы бачылі са сцены падчас пастаноўкі, у чарговы раз падштурхнула нас да думкі: даражэй Радзімы нічога не можа быць, — падзяліўся ўражаннямі старшыня праўлення ГА «Беларускі фонд міру» Максім Місько. — 3 дапамогай мастацкіх вобразаў акцёры Магілёўскага капеджа мастацтваў на кантрасце з гармоніяй сусвету паказалі страшную праўду вайны — трагедыю спаленых вёсак; раскрылі лепшыя якасці душы беларускага народа, яго ўнутраную чысціню, міралюбнасць, высокую мараль і культуру, здольнасць да самаахвяравання… Спектакль цудоўны! Ён захапляе і ўражвае да слёз. Кранае ўсё: і ігра акцёраў, і задума пастаноўшчыкаў, і змест паэм. Такія факты, такая праўда пра вайну нікога не могуць пакінуць абыякавым!

У праекце «Песня роднай зямлі» прыняў удзел і сам аўтар паэм — старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека.

— Адлюстраваная ў паэме «Марыйка» трагедыя спаленай вёскі Боркі Кіраўскага раёна — гэта трагедыя і маёй сям’і. Гераіня «Марыйкі» — правобраз маці, якой у той час было 16 гадоў, — патлумачыў аўтар і патрыёт сваёй Радзімы Алесь Мікалаевіч. — Страшная праўда вайны — трагедыя спаленых вёсак — увасоблена ў мемарыяльным комплексе ў Кіраўскім раёне. Лічу, што жыццё сваё мы павінны будаваць на гармоніі і духоўнасці, на любові адзін да аднаго, да роднай зямелькі, да Радзімы. Задумацца над гэтым і заклікаюць мае паэмы, якія сталі асновай патрыятычнага праекта.

Падчас мерапрыемства прайшла цырымонія ўзнагароджвання. Ганаровыя граматы і лістыпадзякі атрымаліўдзельнікі праекта.

На другі дзень дэлегацыя Магілёўскай вобласці наведала родныя мясціры Якуба Ко-ласа, дзе класік нарадзіўся і чэрпаў натхненне. Магіляўчане даведаліся шмат цікавага пра таленавітага паэта.

Яшчэ ніхто так пранікнёна не выказаў пачуцці да сваёй малой радзімы, як гэта зрабіў народны паэт Беларусі Якуб Колас, калі напісаў неўміручыя радкі: «Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы!..» Выраз стаў крылатым, зразумелым кожнаму беларусу, з яго пачынаецца адзін з раздзелаў паэмы «Новая зямля».

Адна з такіх коласаўскіх мясцін — Акінчыцы, дзе нарадзіўся будучы пісьменнік. Гэта яго калыска, тая самая малая радзіма, якая і падарыла нам будучага класіка ў далёкім 1882 годзе. Няхай яго сям’я і пражыла тут усяго чатыры месяцы і няхай вёскі ўжо няма (яна стала ўскраінай горада Стаўбцы), але памяць пра гэту гістарычную падзею жыве і ўшаноўваецца ў філіяле музея, што знаходзіцца ў Акінчыцах.

Турысты наведалі і мемарыяльную сядзібу Альбуць. Потым у філіяле літаратурнага музея Якуба Коласа ў Смольні прайшла творчая сустрэча ўдзельнікаў мападзёжнага грамадска-патрыятычнага праекта «Песня роднай зямлі» з прадстаўнікамі ўлады і грамадскасцю Стаўбцоўскага раёна.

Намеснік старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Жанна Лысая яшчэ раз падзякавала арганізатарам мерапрыемства «3 табой маё слова, Радзіма» І выказала надзею, што гэтае супрацоўніцтва абавязкова прадоўжыцца. Яна ўрачыста ўручыла лісты падзякі ад райвыканкама Алесю Казеку, старшыні Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусь і Андрэю Нікіціну, старшыні праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру».

— Мы вельмі ўражаны тым, што вы паказалі нашым землякам і ганаровым гасцям! Запрашаем вас да нас на свята — на юбілей Якуба Коласа, — асобна выказала пажаданне Жанна Мікалаеўна артыстам, якія ўдзейнічалі ў пастаноўцы.

На гасціннай Стаўбцоўскай зямлі навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (а некаторыя з іх ужо выпускнікі) за сваю дзейнасць атрымапі ад арганізатараў праекта ганаровыя граматы і лісты падзякі, грашовыя прэміі і кнігі «Марыйка» ад аўтара.

Усе перакананы ў тым, што такім міратворчым арганізацыям — фонду міру і Саюзу пісьменнікаў Беларусі — варта даносіць народу мастацкімі формамі тое, што святое для ўсіх: нашу гісторыю і культурную спадчыну, — зрабіў вывады Андрэй Нікіцін. — Добра, што ў нас была магчымасць павандраваць па мясцінах, якія звязаны з нараджэннем і дзейнасцю Якуба Коласа. Мы дакрануліся да яго вытокаў — крыніцы святасці і чысціні.

Натхнёныя і шчаслівыя магіляўчане вярталіся дадому. Гэта мерапрыемства паказала, як важна абменьвацца такімі творчымі праектамі паміж рэгіёнамі нашай краіны. Першы крок у гэтым накірунку зрабіла Магілёўская вобласць. I дэбют, як адзначалі прысутныя, быў вельмі ўдапы. Такія творчыя сустрэчы і вандроўкі па мясцінах кпасікаў, безумоўна, не пройдуць бясследна, бо яны падштурхнуць майстроў слова да стварэння новых літаратурных твораў.

Таццяна ПАДЛІПСКАЯ.