Удалы дэбют

Сінькевіч, Г. Удалы дэбют / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 24 сакавіка. — С. 4.

Маладыя педагогі Магілёўшчыны прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Педагагічны дэбют”.

Конкурс праводзіцца ў нашай краіне ўпершыню. Аднак як у раённым, так і ў абласным этапах прыняло ўдзел даволі шмат актыўных педагогаў.

Гэта сведчыць пра тое, што маладыя кадры імкнуцца да прафесійнага ўдасканалення, — расказала начальна цэнтра развіцця рэгіянальнай адукацыі МДАІРА Юлія Сухан.

Паводле яе слоў, на ўзроўні вобласці канкурсантаў чакалі завочныя і вочныя заданні. Завочна маладыя дырэктары прадстаўлялі эсэ»Я — кіраўнік» і метадычную распрацоўку пасяджэння педагагічнага савета. Пачынаючыя настаўнікі і выхавальнікі разважалі пра тое, што значыць быць педагогам. Яшчэ адным заданием для іх стала напісанне плана-канспекта ўрока ці заняткаў.

У завочным туры былі адабраны 12 фіналістаў, якія працягнулі барацьбу. Кіраўнікі выступал! з самапрэзентацыяй «Я і мая каманда», давалі майстар-клас і дзяліліся формулай свайго поспеху. Настаўнікам і выхавальнікам неабходна было правесці ўрок у незнаёмым класе або трупе, а таксама публічна расказаць аб пачатку свайго педагагічнага шляху і прафесійных каштоўнасцях.

Усе канкурсанты паказалі сябе найлепшым чынам. Іх выступленні знаходзілі водгук сярод гледачоў і журы, пераконвалі, што ў педагогіку яны пайшлі па поклічы сэрца.

— Сучасны настаўнік павінен умець быць творчым і розным, каб заставацца цікавым дзецям. Веды — гэта важна, але больш значна — выхаванне навучэнцаў дастойнымі людзьмі. Імкнуся раскрыць усе грані асобы сваіх вучняў, сфарміраваць у іх культуру, светапогляд, правільныя жыц-цёвыя арыенціры, — падзяліўся настаўнік фізікі сярэдняй школы № 31 Бабруйска Дзмітрый Рагаўцоў.

— У нашай прафесіі галоўнае — гэта любоў да дзяцей. Перадавыя методыкі і тэхналогіі патрэбныя, але любоў павінна быць у прыярытэце. Навучэнцы для мяне як зорачкі. Адны гараць ярка, іншыя — ледзь мігцяць, і мая задача — іх накіраваць, падбадзёрыць, падтрымаць. Я імкнуся запаліць зорку кожнага свайго вучня, каб потым адправіць яго ў шлях па дарозе жыцця, — падзялілася настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 21 Магілёва Вікторыя Марозава.

Не менш пранікнёнымі былі самапрэзентацыі і іншых удзельнікаў. Яны шчыра расказвалі пра свае першыя крокі ў прафесіі, педагагічныя прынцыпы, дасягненні, мары і імкненні. Як заўважыў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ігар Лашкевіч, за .такімі маладымі педагогам! будучыня сістэмы адукацыі рэгіёна.

— 3 творчымі маладымі настаўнікамі працуем у асабістым парадку. I наогул рабоце з маладымі спецыялістамі ўдзяляем вялікую ўвагу. Для пачынаючых педагогаў робіцца многае. На месцах ім аказваецца матэрыяльная падтрымка, дапамога ў педагагічным станаўленні, вырашэнні жыллёвых і бытавых пытанняў. Рэгулярна арганізоўваюцца конкурсы, якія даюць моладзі шанс заявіць пра сябе, адкрыць новыя працоўныя перспектывы, стымулююць на прафесійны рост і развіццё, — падкрэсліў Ігар Генадзьевіч.

Па выніках абласнога конкурсу «Педагагічны дэбют» пераможцам сярод кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі стаў дырэктар сярэдняй школы № 44 Магілёва Антон Лабаноўскі. Лепшым маладым настаўнікам назвалі настаўніцу пачатковых класаў сярэдняй школы № 21 Магілёва Вікторыю Марозаву. А перамогу сярод выхавальнікаў атрымала педагог Асіповіцкага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Віялета Аляшкевіч.