Малянкова-Куляшова, В. Вершы прыходзяць самі : [гутарка з магілёўскай паэткай Вольгай Малянковай-Куляшовай] / В. Малянкова-Куляшова; гутарыла І. Масляніцына // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 2 сакавіка. — С. 21.
Не так даўно членам Саюза пісьменннікаў Беларусі стала дваццацідвухгадовая магілёўская паэтка Вольга Малянкова-Куляшова. Наколькі адказна гэта: быць афіцыйна далучанай да прафесіяналаў у такім маладым узросце? У што верыцьi на што спадзяецца маладое пакаленне нашай літаратуры? Мы вырашылі спытацца пра гэта ў самой Вольгі.
— Kaлі атрымоўвала членскі білет з рук старшыші Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца, надта хвалявалася, — распавядае яна.
— У тым асяроддзіў якім я жыву, вершы людзі практычна не чытаюць. I нават мае знаёмыя, якім я дарыла сваю дэбютную кнігу паэзіі «Перо и порох», здаецца, не надта разумеюць, навошта я пішу. А я пішу таму, што не пісаць не магу. Вершы прыходзяць caмi, калі задумваюся пра жыццё, пра наканаванне чалавека, пра яго месца на зямлі. Ужо ў сем гадоў я рыфмавала радкі. Але пасля быў пэўны перапынак. Штосьці нібыта выспявала, каб у пятнаццаць гадоў раптам выліцца ў паэзію…
Пералічваючы тэмы, яна не называе самую, здаецца, пленную для паэтаў, вечную тэму кахання. Не хвалюе? Не натхняе? Не сустрэла ў жыцці?
— Хвалюе, натхняе. Шчасліва выйшла замуж. Муж падзяляе мае захапленнні, разуме паэзію. I яму падабаецца тое, што я пішу.
— Не раўнуе да творчыхпоспехаў?
— Ды ён сам чалавек творчы, добра малюе. I, дарэчы, зpa6iў афармленне маёй другой кнігі – яна павінна выйсці ў гэтым годзе.
— Дык як жа з вершамі пра каханне?
— Каханне — гэта асабістае. Абмяркоўваць хочацца іншае.
— Абмяркоўваць з кім? Якім вы ўяўляеце свайго чытача?
—Хацелася б, каб гэта была моладзь. Але, здаецца, моладзь у наш час надта аддалілася ад літаратуры. Больш прагматычнай, ці што, стала. Ва ўсялякім разе, гэтак уяўляецца ў Магілёве. Можа, у Мінску інакш? Больш студэнтаў, больш цэнтраў культуры, іншы менталітэт, сталічны. Не ведаю…
I пасля ўсхваляванай паўзы Вольга дадае:
—Крылаў сёння маладым не хапае. Пра зямное думаюць, у жыццці імкнуцца стабільна ўладкавацца. А тое, што чалавеку проста неабходна іншы раз узляцець, узняцца над сабой, забываюць…
Мы гутарым пра літаратуру наогул. Высвятляецца, што, нядрэнна арыентуючыся ў беларускай класіцы, Вольга адчувае недастатковасць ведаў прасучасных творцаў.
— Мае любімыя паэты — Ганна Ахматава, Юлія Друніна, Эдуард Асадаў, — распавядае яна. — Іх паэзіяй захаплялася з дзяцінства, на ix слова хацелася раўняцца. Але ж ix кнігі былі ў свой час паўсюль. Для таго ж, каб паглыбіцца ў сучасную беларускую літаратуру, трэба рабіць вялікія намаганні ў пошуку інфармацыі пра яе. I не ў кожнай бібліятэцы маладому чалавеку параяць вершы беларускага аўтара Але цяпер мне i самой надта цікава даведацца, што ж пішуць старэйшыя калегі па Саюзе пісьменнікаў.
Пра Вольгу гавораць: яна ўпартая. I яшчэ: яна правільная. Яна імкнецца да ведаў i да здзяйснення мары. Скончыла Магілёўскі бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна, цяпер вучыцца ў Мінску ў інстытуце парламентарызму i прадпрымальніцтва на дакументазнаўцу. I адначасова — паслядоўна ідзе па сцяжыне, якую намеціла для сябе ў літаратуры.
—Вы ведаеце, гэта не мы знайшлі Вольгу. Гэта яна прыйшла да нас. Сама, — кажа старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Дуктаў. — Актыўная, яркая, яна прымусіла загаварыць — пра сябе пасля ўдзелу ў літаратурных конкурсах — Імя Канстанціна Сіманава i абласным паэтычным. Потым прынесла свае вершы да нас. Мы пабачылі, што гэта сапраўды таленавіта i гэта можа быць ужо нават кніга, дапамаглі з рэдагаваннем. А хутка будзем віншаваць ужо з другім асабістым зборнікам паэзіі. Калі б кожны з юных талентаў так ярка пазіцыяніраваў сябе i так мэтанакіравана ішоў у літаратуру, наша літаратура ўжо была б зусім іншай — больш яркай, свежай, маладой.