Аб лірыцы паэта Пысіна

Арцем’еў, В. Аб лірыцы паэта Пысіна / Вiктар Арцем’еў // Веснiк Магiлёва. — 2009. — 25 сентября. — С. 4.

Выйшла ў свет кніга даследчыцы Таццяны Хоміч «Мастацкая канцэпцыя чалавека i свету у лірыцы Аляксея Пысіна». У ёй раскрываюцца ідэйна-эстэтычныя, быційна-філасофскія, духоўна-маральныя аспекты лірыкі нашага земляка — лаурэата Дзяржаунай прэміі БССР імя Янкі Купалы.

На аснове твораў паэта, літаратурна-крытычных артыкулаў, apxiўных матэрыялау i ўспамінаў аўтарка ўсебакова даследуе народна-этычную аснову быцця чалавека i эстэтычныя ідэалы у паэзіі А.Пысіна, ідэю бессмяротнасці, звяртае ўвагу на маладаследаваныя ў беларускім літаратуразнаўстве часава-прасторавыя адносіны, хрысціянскія матывы, праявы міфалагізму, што знайшлі ўвасабленне ў спадчыне паэта.

На аснове дасканала вывераных фактаў i прыкладаў Таццяна Хоміч робіць шэраг навукова абгрунтаваных вывадаў.

Сістэма каштоўнасных арыентацый у лірыцы Пысіна асноўваецца на паняццях жанчына-маці-радзіма-зямля, якая мае вытокі ў народ-на-спрадвечным разуменні этычных i эстэтычных ідэалаў.

Вобраз вайны ў яго паэзіі ўзнаўляецца ў рэальным i рэтраспектыўным планах. Даследчыца падкрэслівае, што тэма вайны пранізвае ўсю творчасць А.Пысіна. Асаблівую ўвагу яна ўдзяліла аналізу вершаў-успамінаў. Творы паэта можна параўноўваць з лепшымі узорамі ваенных вершаў 1940-х гг. А.Куляшова, П.Панчанкі, М.Танка, П.Броўкі, М.Сурначова. Разам з тым відавочна, што балады А.Пысіна — усё ж такі больш глыбокі, асэнсаваны з дыстанцыі часу погляд на трагедыю вайны.

Kнігa Таццяны Хоміч — яшчэ адзін дастойны літаратуразнаўчы помнік Аляксею Пысіну. 3 яе старонак паўстае ў поўны рост аб’ёмны партрэт паэта-асобы, паэта-класіка, вялікага паэта Беларусі.

Манаграфія будзе карыснай выкладчыкам ВНУ, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, студэнтам-філолагам, yciм чытачам, якія зацікаўлены ў паглыбленым вывучэнні літаратурнай спадчыны Аляк­сея Пысіна.