Жандарава, Л. Прафесійны партрэт сённяшняга педагога / Лізавета Жандарава, Марына Воінава ; гутарыла Алёна Кухарава // Веснік Магілёва. — 2023. — 27 сентября. — С. 9.
Кожны з нас, напэўна, памятае сваю першую настаўніцу. Бо мснавіта яна была правадніком у свет цікавых адкрыіццяў, менавіта яна бачыла, як маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі пераўтварацца ў сур’ёзных і разважлівых школьнікаў. Напярэдадні свята мы сустрэліся з дзвюма настаўніцамі і паразмаўлялі пра тое, як гэта — быць педагогам. У нашых гераінь розны жыццёвы вопыт і розныя погляды на прафесію, аднак кожная з іх для сваіх вучняў — лепшая з лепшых.
Ліэавета Мікалаеўна Жандарава — настаўніца малодшых класаў у сярэдняй школе № 25. Цяперашнія вучні — яе першы самастойны набор з лершакласнікамі малады подагог працуе ўсяго месяц, аднак падчас навучання ва ўніверсітэце ёй ужо даводзілася правяраць свае педагагічныя магчымасці. Таму пэўныя жыццёвыя прынцыпы і погляд на прафесію Лізавета Мікалаеўна сфарміраваць ужо паспела.
Мы папрасілі нашых гераінь адказаць на адны і тыя ж пытанні, каб параўнаць, як адчуваюць сябе ў прафесіі маладыя педагогі і педагогі з вопытам, з якімі праблемамі і складанасцямі ім даводзіцца сутыкацца ў рабоце і, канешне, як яны ацэньваюць працу адно аднаго, што могуць параіць і ад чаго засцерагчы.
Чаму вы вырашылі звязаць сваб жыццё менавіта з педагогікай?
Лізавета Мікалаеўна:
— Выбрала прафесію яшчэ ў дзяцінстве. У мяне была вельмі добрая першая настаўніца. I ўжо тады я пачала прымервацца да педагогікі: гуляла ў настаўніцу, запаўняла самаробны журнал, выстаўляла адзнакі, праводзіла заняткі з цацкамі. I, калі настаў час вызначацца з прафесіяй, зразумела, што хачу пайсці ў педуніверсітэт. Тым больш, што ў школе я таксама вучылася ў педагагічным класе. Калі вучылася ва ўніверсітэце, працавала ў лагеры, праходзіла практыку і зразумела, што гэта маё.
Марына Валянцінаўна:
— Я заўсёды марыла быць настаўніцай. Іншай думкі ў мяне не было. Тата мой быў ваенным, а мама — настаўніцай замежнай мовы. У нас эаўсёды быў такі настаўніцкі асяродак, шмат маміныхвучняў таксама сталі настаўнікамі. Таму іншай прафесіі я для сябе не бачыла.
Якім быў ваш першы дзень у якасці ці настаўніка?
Лізавета Мікалаеўна:
— На чацвёртым курсе я пачала працаваць у школе ў першы працоўны дзень прысутнічала хваляванне. Дзеткі глядзяць, ім усё цікава. Але хутка я адчула сябе ўпэўненай, бо боэ упэўненасці ў гэтай прафесіі нікуды. Першы ўрок мне спадабаўся, атрымалася добра папрацаваць з дзецьмі. Страшна не было, адчувала сябе свабодна.
Марына Валянцінаўна:
— Першы раз як настаўніца я зайшла ў клас 15 жніўня 1982 года. Гэта было ў Клічаўскай сярэдняй школе № 2 куды мяне накіравалі па размеркаванні. У той час існавалі падрыхтоўчыя (так званыя »нулявыя») класы для дзетак-шасцігодак. Перада мной быў абсалютна пусты кабінет: ні парт, ні стала, ні стула, нідошкі. Дзяцей было шмат, таму набралі яшчэ адзін клас, які і даручылі весці мне. Да псршага верасня трэба было энайсці мэблю і падрыхтаваць клас да заняткаў. Усе паспелі, усё зрабілі. Праз месяц да мяне на ўрок прышлі метадысты з райана і адзначылі, што заняткі вельмі цікавыя.
Якой была самая складаная сітуяцыя ў вашай практыцы і як з ёй удалося справіцца?
Лізавета Мікалаеўна:
— Пакуль складанасцяў у мяне не ўзнікала, э праблемамі сутыкацця не давялося. Ёсць арганізацыйныя моманты, ало ўсё хутка вырашаецца. Калі раптам узнікнуць непаразуменні з бацькамі ці цяжкасці з дзецьмі, пастараюся індывідуальна разабрацца ў кожнай сітуацыі і знайсці аптымальнае рашэнне.
Марына Валянцінаўна:
— Ведаеце, я не магу так асабліва ўзгадаць, каб у мяне былі складанасці з дзецьмі або іх бацькамі. Але кожныя бацькі любяць сваё дэіця, якім бы яно ні было, і ніхто сёння не гатовы слухаць штосьці дрэннае. А настаўніку ж усё роўна трэба звярнуць увагу на праблемныя моманты. Таму заўсёды трэба знаходзіць, за што дзіця пахваліць, вылучыць яго моцныя бакі, а пасля ўжо расказаць пра тоё. надчым трэба папрацаваць. Тады кантакт паміж настаўнікам, вучнем і яго бацькамі будзе адэкватным. Ніколі не трэба параўноўваць дзяцей паміж сабой. Параўноўваць вучня можна толькі з самім сабой, адсочваць яго прагрэс на розных этапах.
У мінулым выпуску ў мяне была дзяўчынка, якая ў другім класе (а я тады стала іх настаўніцай) абсалютна не ўмела чытаць, нават не ведала літар. Але гэта было звязана найперш з яе прыроднымі дадзенымі. Я, шчыра кажучы, у пэўны момант разгубілася. Думаю, ну ўсё, я не навучу яе чытаць… Аднак праз паўгады яна ўжо чытала і пераказвала! Лічу гэта вялікім уласным дасягненнем. Якім, на вашу думку, павінен быць ідэальны педагог?
Лізавета Мікалаеўна:
— На мой погляд, для педагога вельмі важная ўпэўненасць у тым, што ты робіш, і стойкасць у любых сітуацыях. I, канешне, вельмі важны камунікатыўны навык, бо кожны дзень даводзіцца размаўляць з дзецьмі, бацькамі, калегамі.
Марына Валянцінаўна:
— У першую чаргу, гэта чалавек, улюбёны ў сваю прафесію. Ён павінен любіць дзяцей, сваю справу. I верыць у тое, шго ён робіць дабро. Безумоўна, ён таксама павінен быць добрым. Толькі з любоўю мы можам рабіць усё ў гэтым свеце.
Хто для вас з’яўляецца арыентырам у прафесіі?
Лізавета Мікалаеўна:
— Для мяне прыклад выдатнага педагога — мая першая настаўніца Ларыса Мікалаеўна. Мне яна запомнілася як прыгожая жанчына, актыўная, пазітыўная.Я ўзгадваю свае школьныя гады і праецырую метады работы маёй першай настаўніцы на свой клас. Мне было ў каго павучыцца і ёсць на каго раўняцца. А яшчэ ў мяне дваюрадная бабуля была настаўніцай беларускай мовы, а прабабуля выкладала ў школе матэматыку. Гэта таксама дае мне аснову для першых крокаў прафесіі.
Марына Валянцінаўна:
— Мама ніколі не ўяўляла, як можна працаваць настаўнікам і не быць класным кіраўніком. Для яе гэта было вельмі важна. Таму прафесійнымі сакрэтамі працы з класам, канешне, яна са мною дзялілася. Але я ўвесь час узгадваю таксама настаўніцу, якая была маім кіраўніком падчас педагагічнай практыкі ў сярэдняй школе № 5. Гэта сапраўдны прафесіянал, яна многаму мяне навучыла ў планіраванні, правядзенні ўрокаў, давала магчымасць самой праводзіць заняткі. Па жыцці настаўнікаў у мяне хапала, і ўсе яны былі выдатнымі людзьмі!
З чаго складаецца ваш дзень?
Лізавета Мікалаеўна:
— Верасень для настаўнікаў складаны месяц, таму прачынаюся на золку, у 6 раніцы. Паспяваю паснедаць, прывесці сябе ў парадак — настаўніца павінна быць прыкладам для дзяцей ва ўсім. За паўтары гадзіны да заняткаў я ўжо ў школе: трэба падрыхтаваць дошку, раздаць вучням сшыткі, вырашыць арганізацыйныя моманты. Сустракаю дзяцей, бо некаторых бацькі прыводзяць раней. Днём працуем з дзецьмі. А пасля прыходжу дамой і да вечара рыхтуюся да новага дня, запаўняю дакументацыю.
Марына Валянцінаўна:
— Прачынаюся я ў 6 раніцы, а ў 7.15 ужо на працы. Для першакласнікаў новае жыццё — гэта пакуль вялікі стрэс. I калі яны прыйдуць у школу, а мяне няма… Нават на перапынку, калі мне трэба адыйсці па справах, палова класа бяжыць за мной і крычыць «вы куды?». Пакуль у нас курс «Увядзенне ў школьнае жыццё», заняткі заканчваюцца прыкладна ў 12-12.30. Пасля — дамой, адпачыць. Ну, а ўвечары трэба падрыхтавацца да наступнага дня.
Як вы думаеце, якая ў педагогікі будучыня?
Лізавета Мікалаеўна:
— Настаўнікі будуць заўсёды. Гэта адна з асноўных прафесій, на якіх трымаецца свет. I, думаю, яна ва ўсе часы будзе запатрабаванай. Школы павінны быць. Дзеці павінны займацца ў калектыве, развівацца. Гэта карысна, гэта патрэбна. Гэта існуе не адно стагоддзе. I, думаю, будзе існаваць.
Марына Валянцінаўна:
— Безумоўна, ніякія сучасныя вынаходніцтвы не заменяць настаўнікаў. Штучны, інтэлект таксама ствараюць людзі. I галоўнае — гэта душа. Як можна бяздумна, бяздушна чамусьці навучыць?
Я думала, расказваць вам гэта ці не. Але ўсё ж падзялюся. У мінулым годзе ў нас было прафарыентацыйнае мерапрыемства. I дзеці пісалі сачыненне, кім яны хочуць стаць у будучыні. Яны пісалі, што стануць урачамі, блогерамі, журналістамі, падрожнікамі, апе ніхто не захацеў стаць педагогам. Мне гэта запала ў душу і я вырашыла ў іх запытаць, чаму так. I дзеці мне адказалі: дык гэта ж скпадана, трэба прыкпадаць шмат сіл і намаганняў! Я такога адказу не чакала. Апе добра, што яны гэта ўсведамляюць.