Аляксей Пысiн i Магiлёў

Арцем’еў, В. Аляксей Пысiн i Магiлёў : да 85-й гадавiны нараджэння / Вiктар Арцем’еў // Веснiк Магiлёва. — 2005. — 23 марта. 

Адно я знаю, гэткі меч
На свеце не скуецца,
Каб мог ён вузел мой рассеч,
Не закрануўшы сэрца.

Аляксей Васільевіч з першага дня вайны і да дня Перамогі над фашызмам салдатам-гвардзейцам прайшоў пять франтоў. Меў два цяжкіх раненні, узнагароды, у тым ліку і медаль «За адвагу». За літаратурнае майстэрства ўзнагароджаны ордэнам «Друж­ба народаў», адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы, меў званне заслужанага работніка культуры.

Пысін выканаў запавет аднапалчан: «Пра нас раскажы…» Яго ваенная (дакладней, анты-ваенная) паэзія не саступае па мастацкіх якасцях быкаўскай прозе. Так праўдзіва, як Пысін, пра вайну пісалі нямногія паэты. У Беларусі — Пысін адзін з першых, ён стаў сапраўдным класікам. А ў лірыцы асобныя пысінскія творы дасягнулі паэтычнага ўзроўню вершаў Баратынскага, Цютчава, Твардоўскага, Купалы, Танка, Куляшова, Панчанкі…

Вядомыя беларускія літаратары прызнаюць сёння: пысінская паэзія — з’ява унікальная і фенаменальная ў беларускай літаратуры. Наш таленавіты паэт-магілёвец Іван Пехцераў адзначыў, што пысінскі «талент з’яўляецца самабытным, яркім, непаўторным», што паэт «аддаў увесь жар свайго вялікага сэрца людзям, падараваў ім свае цудоўныя кнігі, у якіх жывуць думкі і пачуцці Майстра, пульсуе яго кроў», што ён «быў улюбёны ў Беларусь, за якую хадзіў на бітвы з ворагам, славіў яе самацветным словам».

Нарадзіўся Аляксей Васільевіч Пысін у 1930 годзе ў сялянскай сям’і в. Высокі Барок Краснапольскага раёна. 3 1958 года і да апошніхсваіхдзён пастаяннажыў у Магілёве. Працаваў у рэдакцыі газеты «Магілёўская праўда». Узначальваў з 1974 года абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў БССР, некалькі гадоў быў членам праўлення пісьменніцкай арганізацыі Беларусі. Ён апантана нёс узоры беларускага прыгожага пісьменства магілёўцам. Бадай, няма ў нашым горадзе сярэдняй школы, вучылішча, завода, дзе б не гаварыў ён сваё Слова. Паэт хадзіў утэатр, у бібліятэкі, па вуліцахі скве­рах, гаварыў з людзьмі, пісаў для іх свае творы, праўдзівыя, як само жыццё народа.

У Магілёве Пысін напісаў, за выключэннем зборніка «Наш дзень», усе свае кніжкі, a іх аж за два дзесяткі. А вершаў-шэдэўраў, як у Пысіна, мала ў каго з беларускіх паэтаў. У нашым гора­дзе ў поўную сілу праявілася май­стэрства творцы Пысіна. Тут ад нашых людзей ён чэрпаў сюжэты для сваіх вершаў. Нярэдка яны і прысвечаны магілёўцам, гораду. Вось, напрыклад, такія: «Магілёўскія дзяўчаты», «Першамайская вуліца», «Магілёўская шаша», «Любуж», «Магілёўская гаворка», «У тралейбуса кароткі сон…», «Пячэрскі парк», «У смузе над поймай Дняпроўскай…», «Дзявочы халадок бярозы…», «3 самай раніцы абход пачне, і па Віленскай і Падніколлі…», «Нямыя», «Заспявай, мой дружа, заспявай». 

Здавалася б, што і магілёўцы ўшануюць памяць паэта. Ды не! Не адбылося, чамусьці. Няма яшчэ ў горадзе ні школы, ні бібліятэкі яго імя, няма і вуліцы паэта Пысіна, хаця час ад часу і ў магілёўскіх, і ў мінскіх газетах такія прапановы з’яўляліся.

Можа, магілёўцы не любяць літаратуру і творцаў? Не! Паглядзіце, колькі вуліц нашага горада носяць імёны пісьменнікаў, только чамусьці у большасці рускіх: Бялінскага, Бло­ка, Гаршына, Герцэна, Ганчарова, Гогаля, Максіма Горкага, Грыгаровіча, Дабралюбава, Дастаеўскага, Джамбу­ла, Жукоўскага, Кабзарэўскага, Кальцова, Караленкі, Шаўчэнкі, Ламаносава, Лермантава, Маякоўскага, Някрасава, Астроўскага, Пісарава, Пушкіна (праспект), Серафімовіча, Сіманава, Льва Талстога, Тургенева, I Цютчава, Успенскага, Франко, Фурманава, Чаадаева. Бачыце — уся руская класіка і не толькі.

А з нашых беларускіх толькі Багдановіч, Купа­ла, Колас ды Чыгрынаў займелі ў Магілёве «свае» вуліцы.

Празаіку Івану Чыгрынаву зусім нядаўна «адшукалі» і назвалі яго імем вуліцу. Але ж ён і памёр пазней Пысіна, і жыў у Магілёве нашмат меней, і твораў Магілёву столькі, як Пысін, не прысвяціў. Перакладчыку твораў Пысіна Паўлу Кабзарэўскаму вуліцу «прызначылі», а аўтару арыгінальных вершаў — нічагусенькі. Чаму?

Сёлета ў маі будзе шырока адзначана 60-годдзе Перамогі над фашысцкай Германіяй. У жніўні будзе ўжо 25 гадоў з дня смерці паэта Пысіна. Франтавіка, які прымаў непасрэдны ўдзел у выгнанні акупантаў з Беларусі, у прыватнасці, з Горацкага раё­на, вызваляў родную Магілёўшчыну.

Трэба спадзявацца, што тапанімічная камісія пры Магілёўскім гарвыканкоме аб’ектыўна разбярэцца з гэтым пытаннем, што горад успомніць свайго слаўнага сына і назаве адну з прыгожых вуліц імем паэ­та Пысіна.