Зігуля, Н. Падводзім вынікі і інфарміруем насельніцтва… / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2024. — 10 студзеня. — С. 9.
Як народныя абраннікі Магілёўскага і Бабруйскага гарсаветаў павышаюць электаральную актыўнасць выбаршчыкаў на месцах
Якая карысць ад дэпутата наогул? Нагадаем — ён прамая сувязь паміж людзьмі і выканаўчай уладай. Калі дэпутат гаворыць «мы пабудавалі», «мы запусцілі аб’ект», «мы замянілі дарагое абсталяванне» — не трэба разумець гэта літаральна. Але без яго ўдзелу ўсяго гэтага магло б і не быць. Ён атрымаў наказ ад выбаршчыкаў і рабіў усё, што ад яго залежыць, каб ён быў выкананы. Удзельнічаў у выканкамах, ставіў пытанне перад адказнымі асобамі, кантраляваў, каб яно вырашалася, адным словам, актыўна ўзаемадзейнічаў з выканаўчай уладай. Напярэдадні выбарчай кампаніі дэпутаты аналізуюць аб’ём той работы, якую яны выканалі за перыяд свайго склікання, і даюць справаздачы перад калегамі і насельніцтвам. Адсочваюць, каб падрыхтоўка да выбараў ішла належным чынам.
— Дэпутаты працягваюць сваю работу да заканчэння склікання і працуюць у сва і х акругах, — расказвае старшыня Магілёўскага гарсавета дэпутатаў Максім ГУРЫН. — Паралельна падводзім вынікі і за год, і за ўвесь свой дэпутацкі тэрмін — тое, што зроблена за апошнія шэсць гадоў. Практычна ўсё, што абяцалі людзям, мы выканалі. Было шмат пытанняў па будаўніцтве інфраструктурных аб’ектаў, напрыкладдзіцячых садкоў. Адзін з іх з’явіўся ў новым маладзёжным мікрараёне «Спадарожнік», яшчэ адзін у раёне вуліц Стасава-Грышына быў здадзены перад Новым годам. Дарэчы, яшчэ вясной мы працавалі на будаўнічай пляцоўцы гэтага аб’екта, а ў снежні ўжо яго адкрывалі. Раён, дзе ён пабудаваны, зараз імклііва развіваецца, будуецца жыллё. І прэваліруюць, у асноўным, маладыя сем’і, якія выхоўваюць маленькіх дзетак. Садок пабудавалі, цяпер будуем школу. Ёсць спадзяванні, што яна запрацуе ўжо налета.
Суразмоўнік падкрэслівае, што ўсе глабальныя пытанні, якія хва-лююць большасць гараджан, вырашаюцца ў шчыльным адзінстве з выканаўчай уладай. Народны абраннік тут — сувязнае звяно.
— Мы падымаем праблемы на гарвыканкаме, які курыруе і кантралюе хваравітыя месцы на сваім ўзроўні, — расказвае дэпутат. — Але мы лабіруем гэтыя пытанні з падачы народа, нагадваем, што ён да нас звяртаецца. Капітальныя рамонты вуліц, дваровых тэрыторый — мы гэта таксама адсочваем і даводзім да кіраўніцтва горада. Летась было сфарміравана і цалкам пабудавана 12 дваровых пляцовак. У гэтым і наша заслуга. Мы маніторылі гарадскія двары, адзначалі найбольш праблемныя, дзе трэба было зрабіць рамонт у першую чаргу. Нас падтрымаў гарвыканкам на чале са старшынёй Аляксандрам Студневым. Дзякуючы губернатару Анатолю Ісачанку было выдзелена фінансаванне. Вось такая наша камандная работа. Сёння стаяць планы працягнуць гэтую работу і зрабіць каля двух дзясяткаў двароў, каб былі разам дзіцячая і спартыўная пляцоўкі, лакацыя для адпачынку.
У цэнтры ўвагі — грамадзянскія ініцыятывы. Яркі прыклад — мікрараён Дачны, дакладней — урочышча Дубкі — першы пілотны праект, дзе былі задзейнічаны ўсе: насельніцтва, арганізацыі і прадпрыемствы горада, Магілёўская абласная Асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў.
— Гэта была праблема не аднаго года, — удакладняе Максім Гурын. — Мы яе некалькі гадоў выношвалі. Падчас выбараў у 2018 годзе жыхары мікрараёна прасілі, каб іх паркавая зона была акультураная. Там пражывае больш за 2,5 тысячы чалавек, маецца 25 вуліц і завулкаў. Неабходныя былі вялікія фінансавыя ўкліаданні, каб ажыццявіць мару людзей. Мы ўдзельнічалі ў абласным конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў, разумеючы, што гэта шанц атрымаць частку неабходнай сумы, і перамаглі. Частку грошай сабрала насельніцтва. Падключыўся гарвыканкам, камунальныя прадпрыемствы, спонсары. І мы такую шыкоўную пляцоўку зрабілі, што людзі не пераставалі дзякаваць.
Летась у Магілёве было зроблена шмат дарожных рамонтаў, нека-торыя з іх працягнуцца і сёлета, як толькі наступяць спрыяльныя ўмовы.
І дэпутацкае слова таксама гэтаму пасадзейнічала. Большасць пытанняў ад магі яўчан было звязана менавіта з дарогамі, і народныя абраннікі ўздымалі іх на розных узроўнях. Разам з капрамонтам дарог адбываецца добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, рамантуюцца мясцовыя праезды, на якасць якіх наракала насельніцтва часцей за ўсё.
— Задача дэпутата — абазначыць праблему, а далей ідзе працэс узгаднення на ўзроўні гарвыканкама, — заўважае суразмоўнік. — Ну а тыя пытанні, якія вырашаюцца на ўзроўні гарвыканкама, мы даводзім да насельніцтва. Працуем і на зваротную сувязь. У гэтым выпадку ідзём да людзей і тлумачым, што робіць горад для таго, каб ім жылося камфортна. І, вядома ж, заклікаем, каб і жыхары не заставаліся ўбаку ад агульных спраў. Калі сам прымаў удзел, лепш будзеш шанавацьтое, што зроблена.
Максім Гурын ганарыцца, што дэпутаты 28 склікання датычныя да шматлікіх добрых спраў, якія рабіліся ў горадзе. У тым ліку да будаўніцтва буйных медыцынскіх аб’ектаў. Вядома, што гэта вынік работы і абласных дэпутатаў, і парламента, і кіраўніцтва краіны, але, як кажа старшыня: «Усе гэтыя моманты на зямлі ўзнікалі».
Ёсць чым пахваліцца і другому па колькасці насельніцтва гораду вобласці Бабруйску. Тут таксама з удзелам дэпутатаў зроблена шмат карысных спраў.
— З такіх вось глабальных праектаў, якія рэалізоўваліся ў тым ліку і з падачы дэпутатаў — гэта будаўніцтва дзіцячага садка ў сёмым мікрараёне, які быў здадзены ў канцы 2020 года, — прыводзіць прыклад старшыня Бабруйскага гарсавета Міхаіл ЖАЛУДОЎ. — Зараз гэта мікрараён «Маладзёжны». Жыхары атрымалі сучасны ва ўсіх адносінах аб’ект з басейнам. Пры ўдзеле дэпутатаў рэалізавалася шмат іншых важных для людзей праектаў. Напрыклад, больш чым на 20 кіламетраў павялічылася працягласць веласіпедных дарожак у спальных мікрараёнах, дзе жыве шмат моладзі. Дэпутаты гарсавета хадайнічалі перад Магілёўскім аблвыканкамам аб выдзяленні дапамогі на будаўніцтва дзіцячых гульнявых пляцовак. І яна была атрымана. Летась у горадзе на гэтыя грошы было пабудавана 10 такіх пляцовак. З удзелам насельніцтва зроблена спартыўна-гульнявая пляцоўка ўжылых дварах па Георгіеўскім праспекце. Ініцыятыву падтрымала Магілёўская абласная асацыяцыя Саветаў мясцовых дэпутатаў, якая ўнесла частку грашовых сродкаў на гэты абект.
Дэпутаты заўсёды там, дзе асабліва неабходная іх прысутнасць. Зараз яны цалкам паглыбіліся ўэлектаральную кампанію, іх задача — максімальнае інфарміраванне насельніцтва аб нюансах гэтага важнага працэсу.
— Пытанні падрыхтоўкі да выбараў мы разгледзелі на пасяджэнні Прэзідыума гарсавета дэпутатаў яшчэ напярэдадні Новага года, — удакліадняе Міхаіл Жалудоў. — На ім мы абмеркавалі планы на бліжэйшы час. Гэта датычыцца і арганізацыі работы гарадскіх камісій, і інфарміравання жыхароў горада аб нюансах правядзення сёлетніх выбараў, і садзейнічання ў рамках заканадаўства Рэспублікі Беларусь правядзенню сустрэч з кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў. Тыя дэпутаты, якія вырашылі працягнуць сваю дэпутацкую дзейнасць, паўторна зарэгістравалі ініцыятыўныя групы па вылучэнні сваіх кандыдатур і вядуць збор подпісаў. Вялікую дапамогу аказваюцьу падрыхтоўцыда выбараў удзельнікі Маладзёжнага парламента. Яны дапамагаюць кандыдатам у дэпутаты забяспечыць іх падтрымку сярод насельніцтва, садзейнічаюць павышэнню электаральнай актыўнасці моладзі, тлумачаць аднагодкам, чаму важна хадзіць на выбары і што залежыць ад кожнага чалавека.
Народныя абраннікі акцэнтуюць увагу на тым, што вельмі важна разумець, за каго ты аддаеш свой голас. А каб не памыліцца, трэба добра вывучаць біяграфіі тых кандыдатаў у дэпутаты, якія сёння збіраюць галасы. «Гэта павінна быць асоба, прафесіянал, які адбыўся ў сваёй справе, а не, умоўна кажучы, нейкі беспрацоўны, пра якога нічога чутна не было, а тут ён нечакана заявіўся. Што ён можа зрабіць, калі ў яго няма ніякага вопыту? Будучы дэпутат павінен быць патрыётам, грамадзянінам, чалавекам, які рэалізаваўся ўчымсьці. Трэба азнаёміцца з яго праграмай, што ён абяцае. Каб гэта былі не паветраныя палацы, а разуменнесённяшніх рэалій», — падкрэсліваюць дэпутаты.
Нэлі ЗІГУЛЯ.