«Злататканая адзнака годнасці» // Веснiк Магiлёва. — 2015. — 28 октября. — С. 9.
У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Раманава адкрылася выстава «Злататканая адзнака годнасці».
У жыхароў горада ўпершыню з’явілася магчымасць пабачыць унікальныя прадметы ткацтва XVIII-XIX стст. з прыватнай калекцыі -кунтушовыя паясы І фрагменты дэкаратыўных тканін, вырабленыя на мануфактурах Рэчы Паспалітай, Францыі і Расійскай імперыі.
Паясы ў XVII-XVIII стагоддзях былі абавязковым элементам мужчынскага параднага касцюма шляхты Рэчы Паспалітай. Павязаныя паверх кунтуша, яны лічыліся сімвалам годнасці, высакароднага старажытна-га паходжання, высокага сацыяльнага становішча і дабрабыту свайго ўладальніка.
Пасля таго як на працягу XVIII — пачатку XIX стагоддзяў вытворчасць кунтушовых паясоў была наладжана ў Рэчы Паспалітай, самай славутай мануфактурай стала Слуцкая. Яе вырабы задалі высокі ўзровень мастацкага майстэрства, успрымаліся як эталон. Назва «Слуцкі пояс» ужо ў XIX ст. стала намінальнай. Пояс, выраблены менавіта ў Слуцку, можна ўбачыць на выставе. Экспазіцыю дапаўняюць працы вядомага беларускага графіка Уладзіміра Басалыгі з фондаў Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава.
Запрашаем усіхжадаючых дакрануццада гісторыі і культуры «Залатога веку» Рэчы Паспаліта%Вьютава будзе працаваць да 24 студзеня 2016 г.