Ратны подзвіг народа будзе жыць ў вяках!

Казека, А. Ратны подзвіг народа будзе жыць ў вяках! / Алесь Казека [і інш.] // Магілёўскія ведамасці. — 2024. — 30 красавіка. — С. 11.

Да Дня Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Алесь Казека
Мы, нашчадкі Святла і вясны,
Перад проднамі схілім калені.
Скажам: «Не!» — ашуканству войны
Дзеля жыццяў усіх паналенняў.
Скажам: «Так!» — каб сады расцвілі,
Ка6 існрылася шчасцем дзяцінства.
Скажам: «Так!» — каб у сэрцах жылі
Радасць, згода, спаной і адзінства.
«Міру — мір! Міру — мы! Міру — свет!» —
Хай набатам гучыць у сусвеце!
Хай заўсёды Святла запавет
На шчаслівой пануе планеце!

Мікола Леўчанка
УЗНАГАРОДЫ
Сячэ дакучліва імжа,
На шкле слязьмі яе разводы,
Гляджу на выцвілы пінжан,
Бацькоўснія ўзнагароды.
Нібыта сполахі ўначы
Ад медалёў гуляюць блікі.
Крычаць і кружаць крумкачы
Над целамі ахвяр шматлікіх.
Іх прывід бачыцца здаля,
Адтуль і стогны, і маленні.
Трымціць спалохана зямля,
Як спяць трывожна пакаленні.
Глухі ад кананады гул
З Дняпроўснай даўняй пераправы.
На карце адшукаць змагу,
Калі гляджу на ордэн Славы.
Ён на лацкане не адзін
Займов месца годным чынам.
Не забывае сёння сын
Пра ордэн знакавы Айчыннай.
Стваральнай працы мірны плён,
Бацьноўскіх медалёў выявы.
І ненавісны мой праклён
Вайне ваўсіх яе праявах.

Мікола Мінчанка
Дзевяты дзень
Вясновы майскі дзень — Дзевяты…
мы помнім ісціну адну,
Што ён запісаны ў святы:
Байцы занончылі вайну.
Пра страшны боль і ўсе трывогі
Да мэты мужныя дайшлі.
Ключы адважнай Перамогі
У баях скавалі — не знайшлі.
У кожнага пра шчасце мроі,
Хоць час няўмольна так бяжыць,
Але сапраўдныя героі Заўсёды з намі будуць жыць.

Жаўрукова слова —
Звон у паднябессі.
Згублена паднова
Недзе на ўзлессі.
Эспадрон байцоў нрылатых
Тут пронёсся ў сіле.
Білі тут не вінаватых,
Вінаватых 6ілі.
А ўчора дзве дзяўчыны
Ягады збіралі
I падкову без памылкі
3 радасцю забралі.
Ім сназаў дзядуля к слову:
«Гэта ваша шчасце.
У мірны час знайсці падкову —
Не ў баі ўпасці».

Алена Кісель
9 МАЯ
День иной был. Иными — люди.
Что о них мы теперь знаем?
То, что страшен был путь да труден
До небес, просиявших маем?
А теперь обернись — слышишь,
Из углов понеслось грязных:
— Успокойтесь уже. — Тише.
— Да какой нынче нам праздник.
— Мы — другие совсем, поверьте…
— Что ж нам — алым чертить звёзды?
— Бросьте шествия и концерты.
— Покаянья бы нам… слез бы!
Где ж возьму я слова в защиту?
Да, иное было основой
Тем, что прокляты и убиты
В новых книгах и фильмах новых.
За другое они — в землю.
И в огонь, и под лед, в воду…
Что ж — не радоваться теперь мне,
Потому что прошли — годы?!
Голосам из углов нелепым
Я с усмешкой брошу:
— Бонжур вам!
Я не стала рабыней. Пеплом.
Или кожаным абажуром.
Пусть потери, пусть грозный Сталин,
Пусть не так, пусть сто тыщ разниц!
Я живу. Мне они дали.
Потому у меня — радость.
Потому что давно кто-то,
Крикнув сердцем: «Привет, люди!»,
Заслонил, словно щель дота.
Мое будущее — грудью, —
В этот день, что всех дней огромней,
Средь скорбей и речей лживых
Я пойду тех людей вспомню.
Расскажу им, что мы — живы.

Наталля Азаранка
ПЕРАМОЖЦАМ

Слаўны, мірны, прыгожы мой люд!
У елках ратны подзвіг не звяне.
Люты вораг даведаўся тут
Як свободу шануюць славяне.
Па-над Бугам, Дняпром і Дзвіной
Ліхалеццяў гады не забыты.
Той, хто йшоў пераможнай сцяной,
Апрануўся ў шынелі з граніту.
Узняліся над Белой Зямлёй
Абаронцы свайго паднябесся,
Патрыёты Радзімы маёй
Сталі гонарам, вершамі, песняй.
Водар першых пакосаў плыве,
Ветрам ліпавым цешыцца ліпень,
Смак духмянай расы на траве,
Зор крыштальных загадкавы лівень.
Сёння вашыя ўнукі й сыны
Вочы ў мірнае неба ўздымаюць.
Праз мінулае рэха войны
Беларусь кветкай шчасця палае!

Валянціна Габрусева
Праз жах войны, пякельныя пажары,
У горнасці нявыплаканых слёз,
Мой бацька, ідучы да светлай мары,
У падарунак мне цябе прынёс.
Той боль, які знаёмы ўсёй планеце,
Да свайго сэрца прытуліла я,
Адзіная ты для мяне на свеце,
Мая святая родная зямля.
Спявала ты сваю мне калыханну
Пад сонейка нязгаснага святло.

У чыстых росах трапяткіх світанкаў
Пад клёкат белых птушак над жытлом.
Матыў твой напяваю сваім дзецям,
Ён не змаўкае ў песнях салаў’я,
Адзіная ты для мяне на свеце,
Зямля-матуля родная мая.
Я пакланюся роднай сваёй хаце,
Ля траў мурожных у святле бяроз,
Схілюся нізна перад бацькам з маці
За іх складаны і мой шчасны лёс,
Дзе ты стаіш іконай прад вачыма,
Яной штодзень малюся не здаля,
Адна ў мяне ты, малая радзіма,
Вялікая бясцэнная зямля.

Уладзімір Ясеў
На войне я ніколі не быў,
не насіў за плячмі аўтамат,
пад браней не гарэў
і пад кулямі ў бой не хадзіў,
не страляў з мінамётаў і зенітных гармат.
Я не 6ыў партызанам,
не закладваў пад рэйкі траціл,
як мой бацька, малым
ад разрываў снарадаў не глух,
у шпіталях ад гною мне раны без наркозу
не чысціў хірург.
У дзяцінстве, як маці,
тыфам я не хварэў,
ад варожых солдат
не хаваўся ў балоце ніколі,
не збіраў, наб пад’есці,
пупышак з разгалістых дрэў,
не шукаў мёрзлой бульбы
ў заснежаным полі.
Зноў цяпло напаўняе
бярозавым сокам стволы,
на старое гняздо
ля бацькоўскае хаты
прыляцяць непазбежна
захоўнікі шчасця — буслы.
3 фотаздымкаў пажоўклых, военных
глядзяць на мяне юнакі,
усміхаюцца ветла дзяўчаты.
Нашы дзеці і ўнукі вітаюць вясну,
як віталі дзяды ў сорак пятым.
Што і як мне яшчэ напісаць пра вайну,
наб вавекі не ведаць праклятай?!

Сяргей Рынкевіч
ДЕНЬ ПОБЕДЫ
Весна и май. Гвоздики. Ветераны.
Прошло немало безмятежных лет,
Но боль осталась, ноют в сердце раны.
Давайте вспомним тех, кого уж нет…
Когда опять приходит День Победы,
Есть чувство некой собственной вины:
Вот, дескать, воевали наши деды,
А в мире неспокойно от войны.
Никто из нас за это не в ответе.
Да будет мирным мир, и дай-то Бог:
Пусть спят спокойно ночью внуки, дети,
И днем их не застанет лютый рок.
Пусть будет все по совести и чести,
Пусть люди внемлют искренним словам.
А потому, давайте вспомним вместе
Всех тех, кто подарил Победу нам.