Кухарава, А. У памяці няма ўзросту: музей у Буйнічах яднае пакаленні / Алёна Кухарава // Веснік Магілёва. — 2024. — 8 мая. — С. 14.
Яшчэ не так даўно музейны комплекс на Буйніцкім полі быу не больш чым смелай марай магілёўскіх пошукавікаў, людзей неабыякавых да ваеннай гісторыі краіны. Сёння ж ніхто не сумняваецца — музею быць! Бітва на Буйніцкім полі — легендарны прыклад мужнасці і моцы савецкіх салдат — праз гады яднае пакаленні магіляўчан нітачкамі агульнай гістарычнай памяці.
Смелы (а ў чымсыді нават дзёрзкі) праект не адно дзесяцігоддзе наспяваў у грамадстве. Чым большая вытрымка — тым лепшы вынік. Праект атрымаў рэалізацыю. А ўжо ўлетку 2023 года кіпела работа на аб’екце надзвычайнай важнасці. Будаўнічыя арганізацыі ібласці, студэнцкія атрады, грамадскія калектывы — усе аб’ядналіся з адной мэтай — зрабіць свой унёсак у справу гістарычнага маштабу. Для кожнага магілёўца музейны комплекс ваеннай гісторыі на Буйніцкім полі мае сваю ўнікальную значнасць.
Праект надзвычайнай важнасці
Для Мікалая Барысенкі, кіраўніка гісторыка-патрыятычнага пошукавага клубу «ВІККРУ» — гэта своеасаблівы вянец шматгадовай працы, грунтоўнае замацаванне яе вынікаў.
Чалавеку, які знаходзіцца па-за тэмай, можа падацца, што дзейнасць «ВІККРУ» абмяжоўваецца раскопкамі і экспедыцыямі. Аднак тэта не так. Творчыя праекты і ініцыятывы клуба — гонар Магілёўшчыны. Адна з іх — Музей воінскай славы на Буйніцкім полі. Штаб «ВІККРУ» не адно дзесяцігодцзе змагаўся за тое, каб на месцы гераічнага подзвігу быў узведзены музейны комплекс.
— На працягу дваццаці год мы пісалі ў «Пошукавым весніку», расказвалі на тэлебачанні, навуковых канферэнцыях, сустрэчах у працоўных калектывах пра тое, што ў Буйнічах трэба стварыць музей, — узгадвае Мікалай Барысенка. — У 2021 годзе губернатар Анатоль Міхайлавіч Iсачанка і намеснік губернатара Валерый Анатольевіч Мапашка нас пачулі.
I, са згоды Прэзідэнта, зацвердзілі ідэю стварэння музея. У гэтым годзе павінна быць здадзена будаўнічая частка, а ў 2025 — унутранае напаўненне. Творчая група клуба зараз працуе надтрыма раздзеламі: «Абарона Магілёва ў 1941 годзе», «Увекавечанне памяці ўдзельнікаў абароны і вызвалення Магілёва ў 1941, 1944 гадах» і «Пошукавая работа на Магілёўшчыне».
I Музей воінскай славы для Магілёўшчыны — праект унікальны. Таму і падыход да яго стварэння асаблівы. Экскурсіі, ваенныя рэканструкцыі, навуковая і патрыятычна-выхаваўмая праца — толькі асноўныя накірункі дзейнасці будучага музея.
— У экспазіцыях будзе адлюстравана ўся ваенная гісторыя нашага рэгіёна. Але дамінантай абавязкова павінна быць бітва на Буйніцкім полі 12 ліпеня 1941 года. У музеі прадугледжаны вялікая актавая зала, у якой можна праводзіць сустрэчы, канферэнцыі, розныя мера-прыемствы патрыятычнай скіраванасці, і вучэбны клас. На самім полі тэрыторыя дазвапяе праводзіць ваенныя рэкан-струкцыі. У нашым клубе ёсць група рэканструктараў: хлопцы зараджаныя, гараць жаданнем узнаўляць эпізоды баёў 1941 года. Таксама ўяўляецца магчымым аднавіць акопы, траншэі. Музеины комплекс будзе адпавядаць усім запытам сучаснасці. У Беларусі, напэўна, гэпга будзе трэці па значнасці падобны музей пасля Музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску і Брэсцкай крэпасці. Мы паціху інтэгруем яго з расійскімі палямі воінскай славы (Барадзінскім, Кулікоўскім, Прохараўскім), што фундаментальна замацоўвае значнасць гэтага месца.
Важнасць стварэння музея на Буйніцкім полі не выклікае сумненняў. Сення, калі трэба штодня змагацца за праўду і даказваць, здавалася б, відавочныя рэчы, сучасны музейны комплекс проста неабходны. Тым больш, што за тры дзесяцігодцзі пошукавай дзейнасці клуб «ВІККРУ» назбіраў вялікую колькасць экспанатаў і факталагічнай інфармацыі.
— Буйніцкае поле — адзінае ў Беларусі з такой ваеннай гісторыяй. Мы ўпэўнены, што яно павінна быць сімвалам, які б стаяў у адным шарагу з Брэсцкай крэпасцю. Немцы ў 41-м спатыкнуліся тут аб мужнасць і гераізм нашых салдат. Такое месца павінна быць увекавечана. Перш за ўсё — фундаментальным сучасным музейным комплексам. Канстанцін Сіманаў яшчэ пры жыцці адмовіўся ад помніка сабе ў Буйнічах і сказаў, што тут трэба ўзвесці мемарыял абаронцам Магілёва. Таму мы, можна сказаць, выконваем яго запавет.
Праблема і таямніца Буйніцкага поля і ўвогуле абароны Магілёва ў тым, што мы не ведаем, хто тут змагаўся. 3 нашага горада і яго ваколіц, а таксама з Цэнтральнай Расіі пад Магілёў, на Днепр, у чэрвені 1941-га прыйшло 65 тысяч чалавек. А мы ў 1995 годзе ведалі толькі 485 байцоў, іх імёны запісаны ўнутры капліцы. Сёння, дзякуючы нашай даследчай працы, з небыцця паўстала больш за 6 тысяч байцоў. Усе гэтыя імёны займуць пачэснае месца ў музеі. Таксама ў апошнія гады мы актыўна праводзім экспедыцыі На лініі абароны Магілёва. Знаходкі будуць папаўняць экспазіцыю комплексу.
Узор памяці
Арцем Меляшкевіч, студэнт МДУ ім. А.А. Куляшова, у складзе студэнцкага атрада «Машэка» улетку 2023 года працаваў на будоўлі ў Буйнічах. Для яго як прадстаўніка мападога пакалення музейны комплекс — узор таго, як дзяржава падтрымлівае гістарычную памяць.
— Для мяне тое, што я прымаў удзел у будаўніцтве гэтага музея, заклаў сваю цаглінку ў такую вялікую працу — гісторыя на ўсё жыццё. Высокая мэта, на самой справе. Тое, што будзе паказана ў музеі, надзвычай важна. Не толькі для мяне — свой унёсак у будаўніцтва музея робяць людзі з усёй краіны. Капі я толькі даведаўся пра будаўніцтва гэтага аб’екта і пра тое, што БРСМ прымае ў ім удзел, зразумеў, што не магу застацца ўбаку. Варта захоўваць гістарычную памяць.
Людзі павінны памятаць, што адбывалася лад час Вялікай Айчыннай вайны, у гады Другой сусветнай, разумець, што такое генацыд беларускага народа.
Вельмі цешыць, што ў нас ёсць магчымасць паўдзельнічаць у стварэнн, грандыёзнага музейнага комплексу. Хочацца, каб музей як мага хутчэи стау даступным для наведвання.
Асабісты боль
Для Андрэя Цімафеевіча Андрэйчыкава, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, абарона Магілёва — не проста словы. Гэта адна са старонак жыцця, тое, што не забываецца праз гады. Мужнасць абаронцаў, слёзы жанчын, разгубленасць дзяцей — усё тэта і сёння ўзрушвае яго памяць.
— Упершы дзень, 22 чэрвеня, цяжкабыло паверыць, што пачапася вайна. Жыццё працягвалася, у выхадны дзень людзі адпачывалі, дзеці так, як і заўсёды, гулялі па вуліцах з марозівам. Аднак ужо ноччу каля Дубравенкі ўпалі першыя бомбы і над горадам павісла гора. Тата быў супрацоўнікам электрастанцыі, таму ён застаўся ў Магілёве, а мяне, тады 14-гадовага падлетка, з мамай выправіў да родных у вёску Купелы. Дваццаць чатыры дні мы назіралі, як Магілёў змагаўся, як падалі бомбы і горад асвятляўся, як днём. Аднойчы мама папрасіла мяне схадзіць у горад і паспрабаваць даведацца, ці жывы бацька. Гэта былі апошнія дні абароны. Усіх мужчын, якія засталіся жывымі, немцы сагналі ў Лупалава, каб яны не заміналі праводзіць зачысткі ў горадзе. 3 бацькам я не сустрэўся, але тое, што ўбачыў у горадзе і па дарозе да яго, перавярнула ўсё ўнутры. Каля вёскі Гаі — акопы і вялікую колькасць загінулых абаронцаў горада, якія да апошняга змагаліся, але пазіцыі не пакінулі. У Магілёве — зруйнаваныя дамы, спалены драўляны цырк, убітых горам людзей. Асабліва я, падлетак, уразіўся, калі ў адным з акопаў убачыў чырвонаармейца з рассечанай надвая галавой.
Пакуль жывыя ветэраны — ёсць каму расказаць, як змагаліся людзі ў гады Вялікай Айчыннай і якім коштам была здабытая Перамога. Аднак словы, на жаль, жывуць нядоўга. Таму вельмі важна захаваць і зберагчы памяць мінулых пакаленняў. Мабыць, менавіта ў гэтым і заключаецца вышэйшая мэта стварэння Музея воінскай славы.
— Крыўдна было, калі Магілёў у свой час не атрымаў звание «Горада-героя», — узгадвае Андрэй Цімафеевіч. — Бо ні адзін горад у Беларусі не пратрымаўся так доўга. I ўдвая крыўдна, бо мы бачылі мужнасць абаронцаў на свае вочы. Цяпер жа вельмі ўзрадаваны, што ў Буйнічах пабудуюць такі вялікі музейны комплекс. Трэба расказваць пра воінскую доблесць нашага горада, паказваць тэхніку, знаходкі пошукавікаў. Гэта правільна, так павінна быць.
Алёна КУХАРАВА