Хітрыкава, Г. “Краязнаўчая гасцёўня” пачынае дзейнічаць : [Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Раманава] / Г. Хітрыкава // Магілёўскія ведамасці. — 2013. — 2 апреля. — С. 12.
У 2012-м Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Раманава на першым Нацыянальным форуме «Myзei Беларусі да трэцяга тысячагоддзя», які праходзіў у Гродна, атрымаў перамогу ў трох з дзесяці намінацый. Гэта прызнанне на даволі высокім узроуні падштурхнула яго супрацоўнікаў да ідэі стварэння новага праекта — краязнаўчай гасцёўні, якая будзе збіраць прьхільнікаў гісторыі i краязнаўства адзін раз у месяц.
Першым удзельнікам «Краязнаўчай гасцёўні», пасяджэнне якой адбылося ў сакавіку, стаў вучоны сакратар музея Анатоль Седзін, кнiгa якога «Предметы вооружения, снаряжения всадника и верхового коня из городища Никодимово» на нацыянальным форуме ў Гродна прызнана лепшай публікацыяй пра музейныя прадметы. Ён расказаў пра ўнікальнасць для археолагаў гарадзішча Нікадзімава (Горацкі раён), раскопкі якога артэфактаў далі больш, чым уся тэрыторыя Польшчы. Там, напрыклад, знойдзены самыя старыя у Беларусі кальчугі, самы старажытны меч, шмат наканечнікаў стрэл. Пачынаючы з 1986-га, кожны год Анатоль Седзін ездзіць на раскопкі на горацкую зямлю. Вынікам гэтай працы з’яўляецца тэматычная музейная зала. Яе стваральнік паабяцаў адно з пасяджэнняў «Гасцёўні» прысвяціць менавіта гэтай экспазіцыі.
У якасці гасцей па запрашэнню Магілёўскага грамадскага аб’яднання «ТБМ імя Ф. Скарыны» у сустрэчы прынялі ўдзел археолаг, гісторык-медыявіст, доктар гістарычных навук даследчык Сярэднявечча новай гісторыі Беларусі Алесь Краўцэвіч i мастак-графік, загадчык кафедры малюнка, жывапісу i скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Іrap Гардзіёнак. Яны прадставілі сваё апошняе сумеснае выданне — трэцюю частку серыі «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх» — «Гедымін (1316—1341). Каралеўства Літвы i Pyci». Першая кнiгa цыкла была прысвечана Міндоўгу. Другая — «Ад Войшалка да Віценя. Выпрабаванне на трываласць» — напісана, але, па словах аўтара, да выхаду ў свет пакуль не гатова па тэхнічных прычынах.
«Гедымін» выйшаў з друку ў Год кнiri i ўжо паспеў знайсці прызнанне сярод прафесіяналаў — кнiгa атрымала перамогу ў намінацыі «ЛИТ-формат» (выданне літаратурна-мастацкага накірунка) Нацыянальнага конкурсу «Искусство книги-2013».
«Гедымін» — гэта рэканструкцыя падзей на падставе дакументаў, першае грунтоўнае эсэ пра вялікую постаць, якая ўпершыню ў 40-я гады XIV стагоддзя аб’яднала ў адной дзяржаве ўсе гістарычныя землі Беларусі. Аўтар у cвaix гісторыка-літаратурных нарысах разважае пра ролю асобы ў гісторыі. Пры гэтым спадзяецца, што паданне гістарычнага матэрыялу праз постаць будзе больш зразумелым i цікавым для чытача.
Галоўнай адметнасцю Гедымінa як палітыка i дзяржаўнага дзеяча аўтар лічыць перавагу дыпламатыі перад вайсковай сілай. У доказ гэтаму ў выданні прыводзіцца шмат цікавых гісторый.
«Гедымін» — гэта вынік 20-гадовага збору матэрыялу. У ёй не толькі жыццеапісанне манарха. Алесь Краўцэвіч дае дакументальная пацверджанне таму, што менавіта Гедымін перанёс сталіцу ВКЛ з Навагрудка ў Вільню, а дзяржаўнай мовай таго перыяду была беларуская. Ёсць у кнізе i шмат іншых доказаў на дагэтуль спрэчныя пытанні ў гісторыі Беларусі.
Ілюстрацыі да кнiгi выкананы Ігарам Гардзіёнкам. Ён, дарэчы, кнігy назваў сваёй лепшай працай. Кансультацыі па выявах paбiў буйнейшы знаўца збpoi ВКЛ прафесар Юрась Бохан.
Дзякуючы вельмі цікавай падачы матэрыялу Алесем Краўцэвічам, гістарычна дакладнаму аздабленню Irapa Гардзіёнка, кнігa пра Гедыміна мае вельмі шырокі попыт як сярод прыхільнікаў гiстopыi paдзiмы, так i сярод навукоўцаў. Добра аздобленае выданне — цікавы падарунак i дапаможнік для рыцарскіх клубаў. Таму спрыяе i тое, што кнігa напicaнa на дзвюх мовах — беларускай i англійскай.