Тэатры кантактуюць — гледачы святкуюць

Бунцэвіч, Н. Тэатры кантактуюць — гледачы святкуюць / Надзея Бунцэвіч // Культура. — 2025. — 4 красавіка. — С. 8—9.

Фестываль — заўжды свята для ўдзельнікаў і гледачоў. Форум тэатральны — пагатоў. А Міжнародны “M.@rt.Kантакт”, што з 2006-га ладзіцца ў Магілёве, даўно стаў культурным брэндам не толькі гэтага рэгіёна, але і ўсёй нашай краіны.

АБЛІЧЧЫ ПАДЛІКАЎ

За час існавання на фестывалі былі прадэманстраваны амаль 300 спектакляў больш як 20 краін свету. Сёлетні форум складаўся з 24-х пастановак і тэатральнага эскіза, што ўзнік як важкі вынік праведзенай на “М.@rt.кантакце” творчай лабараторыі. Колькасць краін-удзельніц — 3. Пры гэтым Расія прадставіла 14 спектакляў, Беларусь — 9, Азербайджан —1. Лічбы ўнушальныя. Ды не ў іх сутнасць! А ў тым, што форум адбыўся — не намінальна, а менавіта ў творчым плане, як вельмі значная, нешараговая падзея, здольная паўплываць на далейшае развіццё тэатральнага мастацтва нашай краіны, скіраваць яго да найноўшых тэндэнцый сусветнай культуры.

Прынята лічыць, што фестываль адбыўся, калі на ім прысутнічаў хаця б адзін спектакль, параўнальны з творчым адкрыццём. Сёлета такіх было некалькі, і гэта не можа не радаваць. Палова праграмы складалася з пастановак, так бы мовіць, нефестывальных, разлічаных на поспех у шырокай публікі. Нават пры самым высокім выканальніцкім узроўні падобныя працы найперш замацоўваюць дасягнутае раней, і гэта цудоўна. Разам з тым у чарадзе тэатральных фэстаў, што ладзяцца ў Беларусі, “М.@rt.кантакту” аддадзена асаблівае месца: ён міжнародны і — менавіта — маладзёжны. Гэта азначае наяўнасць не толькі маладзёжнага журы і спектакляў, зробленых моладдзю і найперш для моладзі, але і прагу творчых эксперыментаў. Бо маладым уласцівы дух эксперыментатарства, імкненне пашырыцьзвыклыя эстэтычныя межы, выйсці на новы мастацкі абшар. Ды тэатры не вельмі спяшаюцца рызыкаваць і крочыць у невядомае. Таму асабліва вялікую вагу маюць наступныя дыпломы беларускіх калектываў. “За яркі тэатральны эксперымент у спектаклі малой формы” адзначана пастаноўка “Гульцы”, прадстаўленая гаспадарамі фестывалю — Магілёўскім абласным драматычным тэатрам. “Русалка” Гомельскага маладзёжнага вылучана “за творчы пошук у сцэнічным увасабленні твора А.С. Пушкіна”.

МАСКАМ РАДЫ

Па ўмовах фестивалю, статуэтку з сярэбранай тэатральнай маскай атрымлівае кожны калектыў-удзельнік. А залатых масак, што сімвалізуюйь пераможцаў, тры — ад прафесійнага журы, ад маладзёжнага і ад публікі. Прафесіяналы вылучылі “Палату № 6” рэжысёра Анатоля Праўдзіна ў Тэатры-фестывалі “Балтыйскі дом» з Санкт-Пеиярбурга. Адзін са спецыяльных дыпломаў аддала гэтаму спектаклю і моладзь — “за гранічную праўдзівасць жыцця на сцэне”. Тут сышлося ўсё: сімволіка чэхаўскай аповесці — і насычэнне тэксту цытатамі з іншых твораў пісьменніка; усёабдымная атмасфернасць, што літаральна ўцягвае гледача ўнутр дзеі, — і наданне глыбокага сэнсу кожнай дэталі; эмацыйны і філасофскі складнікі ў непарушным адзінстве.

Маладзёжнае журы ўшанавала золатам спектакль “Дуброўскі” з Ульянаўска. I тым самым канстатавала: новае пакаленне абірае найперш нечаканую і тым прыцягальную форму, нават на шкоду зместу, які не толью сыходзщь на друп план, але і часам увогуле знікае.

“Маска” ад публікі была прадказальнай. Два гады таму глядацкія сімпатыі схіліліся да мюзікла Арлоўскага тэатра “Вольная прастора”. I цяпер, калі калектыў прывёз яшчэ больш цікавы, добра закручаны мюзікл “Кармэн. Гісторыя Хасэ”, эксклюзіўна створаны з разлікам на іх артыстаў, выбар быў відавочны. Дарэчы, спектакль атрымаў ажно тры прэміі: ад экспертаў—за найлепшую жаночую ролю (Вольга Вірыйская), ад маладзёжнага журы — “за свабоду акцёрства”.

Яшчэ больш гарачы прыём публікі атрымаў “Фауст. Здзелка з д’яблам” нашага тэатра імя М. Горкага — бліскучая рэжысёрская праца Дэвіда Разумава, што з’яднала тэксты розных аўтараў, уключаючы ўласныя развагі пастаноўшчыка. Спектакль быў заяўлены ў пазаконкурснай гасцявой праграме — і гэта, мабыць, куды большае прызнанне: прапанаваўшы новае прачытанне, цалкам маладзёжнае і адначасова паглыблена філасофскае, горкаўцы задалі форуму мастацкі пункт адліку, цалкам адпаведны гэтаму фестывалю.

ЛЕПШЫЯ РЫСЫ

Дыпломамі адзначаліся яецшыя рысы асобных спектакляў. Але некаторьм працы маглі б прэтэндаваць і на залатую маску. Да прыкладу, чорна-белы вадэвіль “Мядзведзь” піцерскага ТЮГа (дыплом экспертаў “за выразны мастацкі вобраз”), азораны тонкім гумарам і знойдзенымі паралелямі між субкультурай готаў, мастацтвам мімаў і кінастылістыкай стогадовай даўніны.

Орскі «Дом Бернарды Альбы», вырашаны з відавочным расійскім адценнем, моладзь адзначыла “за акцёрскі ансамбль”. “Любоўны адказ мужчину, што сядзіць у фатэлі” з Азербайджана ўзнагародзілі эксперты — “за захаванне і развіццё традыцый рускага тэатра”. Падобныя дыпломы атрымалі і іншыя спектаклі. “Каханне. Каханне? Каханне!” Гомельскага абласнога драматычнага тэатра — “за захаванне рускай літаратурнай спадчыны і супрацоўніцтва з рускай тэатральнай школай”, дзе рэжысёрам выступіў Іван Чумачэнка з Расіі. “Алеся” з Сергіева Пасада дыпламавана “за дакладнае рашэнне сцэнаграфічнай прасторы” — фундамент ці то недабудаванага дома, як каханне герояў, ці то пазбуранага, як лёс дзяўчыны і яе маці.

НАВУЧЫЦЦА-НАВУЧЫЦЬ

Устойлівы складнік “М.@rt.кантакта” — адукацыйны: лекцыі, майстар-класы, творчыя сустрэчы. Народны артыст Расіі, акцёр і рэжысёр Міхаіл Кабанаў падзяліўся сцэнічным вопытам, заклікаў аддавацца тэатральнаму мастацтву цалкам, не шкадуючы сябе. Дацэнт ГІТІСа Кацярына Марозава абмалявала тэатральную сітуады ю ў Расіі. Апроч удзельнікаў форуму, галоўнымі слухачамі ў абодвух выпадках сталі маладыя спецыялісты тэатра і студэнты Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Шмат чаму навучыцца, выпрацаваць адэкватнае стаўленне да спектакляў форуму можна было падчас штодзённых круглых сталоў. Тут самымі зацікаўленымі гледачамі-слухачамі заставаліся кіраўнікі тэатраў. I гэта правільна! Бо фестывальныя магчымасці трэба выкарыстоўваць напоўніцу.

Своеасаблівымі курсамі павьппэння кваліфікацыі трэба лічыць і творчую лабараторыю — майстэрню маладой рэжысуры. Сёлета яе праводзіла Яўгенія Калеснічэнка з Расіі. Тэатр паставіў задачу, каб будучы спектакль быў разлічаны на жаночую частку трупы. Рэжысёр звярнулася да гогалеўскага “Шыняля” ў нечаканай інсцэніроўцы Арцёма Казюханава і за лічаныя фестывальныя дні-гадзіны падрыхтавала з актрысамі Магілёўскага тэатра эскіз — шмат у чым правакацыйны: школьныя настаўніцы спрачаюцца, як выкладаць сённяшнім дзецям і падлеткам рускую літаратуру. Укладаць у іх “разжаваныя” веды — ці натхняць на ўласныя пошукі ісціны і магчымыя паралелі з сучаснасцю? Адкажа на гэтае пытанне спектакль, які, трэба спадзявацца, у хуткім часе ўзрасце з паказанага эскіза.

У БЯЗМЕЖЖЫ ЖАНРАЎ-СТЫЛЯЎ-ТЭМ

Фестывальная палітра — размаітая. Вулічны тэатр быў прадстаўлены касцюміраваным шоу адкрыцця перад будынкам: не заўважыць артыстаў на хадулях было немагчыма. У святочнай прэамбуле ў зале былі скарыстаны элементы так званага сярэдНявечнага балета, калі ўдзельнікі складалі літары ў назву “М.@rt.кантакт”.

Як ніколі многа было музычных пастановак. Гэта не толькі згаданыя “Кармэн” і “Мядзведзь”, але і монаспектакль з Волагды “Гэта я — Эдыт Піяф” па п’есе Ніны Мазур, заснаванай на дзённіках спявачкі. Ірына Джапакава спявала жыўцом і была адзначана экспертамі “за яркае выкананне ролі”, маладзёжным журы — “за пражыты лёс на сцэне”. Выкшталцоная праца масквічоў “Перад кінасеансам (Тры музыканты і мая Марусечка)”, узнагароджаная моладдзю “за Веру і вернасць сабе”, утрымлівала рысы спектакля-канцэрта. Вылучаліся “Ягорушкавы птушкі” з Чэлябінска, дзе старадаўняе паўночнае паданне падавалася ў атмасферы нязвыкла касмічных гучанняў старадаўніх і сучасных інструментаў (падабенства смыка, тэрменвокс, яйбахар), што сталі часткай сцэнаграфіі і тэатральнай дзеі. Такое іх выкарыстанне адпавядае тэмбравай драматурги сучасных камерных опер сусветнага ўзроўню. Шмат песень і танцаў было ў вучэбнай працы БДУКМ “Жаніцьба Бальзамінава”. Музычную тэму працягнула выстаўка ў фае Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра “Павел Масленікаў. Тэатр вачыма мастака”, дзе змяшчаліся эскізы майстра да опер у нашым Вялікім.

Выдатнай кампазітарскай працай нашага Андрэя Зубрыча запомнілася “Матроская цішыня” з Разані (дыплом экспертаў “за найлепшую мужчынскую ролю” атрымаў Юрый Барысаў). Беларускі шлейф ахутваў і рэжысёра Барыса Лагоду. А сам спектакль, дзе п’еса Аляксандра Галіча скарацілася, аказаўся скіраваным да ваеннай тэмы. 80-годдзе Перамогі адлюстравалася і ў напаўдакументальным спектаклі-роздуме “Нюрнберг. Лава падсудных” з Бабруйска, адзначаным экспертамі “за сучаснае ўвасабленне тэмы Вялікай Айчыннай вайны”.

“Звер” Пермскага тэатра “Ля Моста”, адзначаны “за вернасць традыцыям рускага псіхалагічнага тэатра” і “за стварэнне моста між мінулым і цяперашнім”, дэманстраваўся яшчэ ў Купалаўскім. Зрэшты, прыезд на форум усё больш актыўна стаў спалучацца з гастролямі ўдзельнікаў. Вось і Луганскі тэатр павандраваў па гарадах Беларусі, уключаючы сталіцу. Публіцы былі прадстаўлены не толькі фестывальны монаспектакль “Забіць камер-юнкера Пушкіна”, але і рок-опера “Распятае юнацтва”.

Надзея БУНЦЭВІЧ