Зігуля, Н. Пад шэпт залатога дажджу / Нэлі Зігуля // Літаратура і мастацтва. — 2025. — 4 красавіка. — С. 14.
Чым запомніцца XVIII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «M.@rt кантакт»
Тэатральны тыдзень праляцеў як адно імгненне. Адыграны спектакль названы найлепшыя пастаноўкі, размеркаваны «залатыя маскі». Але засталося шмат эмоцый і ўражанняў ад новых знаёмстваў і сустрэч з добрым! старымі сябрамі. I іх хопіць да чарговага тэатральнага свята, калі зноў ва ўтульных сценах Магілёўскага абласнога драмтэатра збяруцца яго ўдзельнікі і прыхільнікі, быццам і не было ніякай паўзы.
Па сутнасці, яна толькі ўмоўная, бо як толькі завяршаецца адзін фестываль, адразу ж пачынаецца работа над наступным. Мы ж разам з удзельнікамі сёлетняга форуму ўспомнім найбольш яркія яго моманты.
Фінальны акорд
Ён накрыў глядацкую залу тэатра адразу ж пасля таго, як быў уручаны апошні прыз і арганізатары паведамілі, што «M.@rt кантакт-2025» завяршыўся. Toe, што развітанне адбылося ў Сусветны дзень тэатра, надало фінальнаму акорду ўрачыстасць і нейкую ўзнёсласць. Форум скончыўся, але ж вясна толькі пачынаецца, і ў Магілёве адбыўся яе прыгожы тэатральны старт.
У гледачоў была магчымасць убачыць 24 спектаклі ад тэатральных калектываў з Беларусі, Расіі і Азербайджана, а ў саміх тэатральных калектываў — бліжэй пазнаёміцца, абмяняцца вопытам і творчымі здабыткамі. А яшчэ пачуць ацэнку сваёй творчасці ад прафесійных крытыкаў і тэатразнаўцаў. У Магілёве працавала вялікая трупа прафесіяналаў з ліку расійскіх і беларус$сіх знаўцаў тэатра. А ў іх складзе — маладзёжная каманда крытыкаў, што вельмі сімвалічна на такім фестывалі. Глядач на форуме таксама не быў пасіўны — галасаваў білетам за найлепшы, на яго думку, спектакль. Гэтым разам ім стаў гарачы іспанскі мюзікл «Кармэн. Гісторыя Хасэ» Арлоўскага дзяржаўнага тэатра для дзяцей і моладзі «Свабодная прастора». Калі глядач больш кіруецца эмоцыямі, то крытыкі ацэньваюць па сукупнасці розных складальнікаў. Паводле рашэння экспертнага савета, які ўзначаліла доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Вераніка Ярмалінская, «залатая маска» ўручана санкт-пецярбургскаму тэатру-фестывалю «Балтыйскі дом» за эксперыментальную сцэну пад кіраўніцтвам Анатоля Праўдзіна (такі вось жанр) «Палата № 6». Маладзёжнае журы, у сваю чаргу, аддало перавагу Ульянаўскаму маладзёжнаму тэатру імя Б. У. Аляксандрава з іх трагіфарсам «Дуброўскі».
Тэатральны крытык, студэнтка магістратуры тэатразнаўчага факультэта Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва Лізавета Баравікова разам са сваімі сябрамі — студэнтамі 3 курса тэатразнаўчага факультэта гэтай жа ВНУ Міхаілам Аўсеевым і Надзеяй Хрысцю-шынай — лічыць, што менавіта гэтая пастаноўка, як ніякая іншая, дакладна ўпісалася ў фармат фестывалю.
— Яна яркая, маладзёжная, — аргу-ментавала Лізавета Баравікова. — Моладзь з маладзёжнага тэатра на маладзёжным фестывалі — гэта крута!
Трымацца на самалюбстве
Пастаноўка «Дуброўскі» Ульянаўскага маладзёжнага тэатра выклікала супярэчлівыя пачуцці і ў гледачоў і ў крытыкаў. Але тое, што яна незвычайная, вельмі дынамічная і насычаная цікавымі элементамі, заўважылі ўсе. Спектакль прайшоў пры поўным аншлагу, публіка апладзіравала стоячы. Дырэктар тэатра Аляксей Храбскоў, шчаслівы і ўдзячны за цёплы прыём, выйшаў на паклон разам з артыстамі.
На наступны дзень пасля паказу трупу чакаў падрабязны аналіз пастаноўкі на сустрэчы з тэатральнымі экспертамі.
Адзначаліся як моцныя бакі спектакля, так і недапрацоўкі. Знаўцам не хапіла ў галоўным героі выразнасці і цэласнасці. Дэманічны Кірыл Траекураў выглядаў на фоне пакрыўджанага ім суседскага нашчадка — Уладзіміра Дуброўскага — больш упэўнена.
— Асабіста для мяне абмеркаванне — выклік, — дзяліўся пасля ўражаннямі ад стасункаў з крытыкамі Аляксей Храбскоў. — Я наогул нашу трупу пазіцыяную як людзей, якія не проста адстойваюць свой пункт гледжання, а жадаюць дакапацца да глыбіні, да самай сутнасці. I меркаванні прафесійных крытыкаў — пункт росту. Нельга крыўдзіцца. Хаця гэта і прафесійнае, але ж меркаванне, а не ісціна. Гэта выклік, каб нам лішні раз зацвердзіцца ў нейкіх сваіх сэнсах, прынцыпах, крытэрыях і расці далей.
Ульянаўскі тэатр малады. Гэта тэатр, які шукае. Касцяк трупы — былыя студэнты Аляксея Храбскова. Калектыў стварыўся ў 2016 годзе, а ў 2022-м атрымаў статус дзяржаўнага.
— Моладзь можна зразумець, яна спяшаецца, хоча ўсё і адразу, — разважае суразмоўца. — А жыццё крыху іншае, яно само паставіць кропкі над «і». Наш Дуброўскі атрымаў удар па самалюбстве, і цудоўна. Як сказаў бы мой настаўнік Барыс Аляксандраў, імя якога мы носім, тэатр будуецца на зламаным самалюбстве. Калі ты толькі ім жывеш, не вытрымаеш. Бываюць разборы і больш радыкальныя. Таму павінна быць пакора. Мудрасць, умение паглядзець на сябе збоку.
Ад монаспектакля да мюзікла
Фестываль для моладзі, аб моладзі і з удзелам моладзі — так сябе пазіцыянуе «M.@rt кантакт». Збольшага праграма сёлетняга фестывалю з канцэпцыяй супадала. Як кажуць тэатразнаўцы, сёння наогул вельмі складана праводзіць любыя фестывалі, і выдатна, што ёсць добраахвотнікі, якія за гэта бяруцца.
— Сёлета была не такая шырокая геаграфія, але прыемна, што з Расіі прыехалі вельмі добрыя калектывы, — адзначыла ў размове з карэспандэнтам «ЛіМа» музычны і тэатральны крытык, старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Надзея Бунцэвіч. — Магчыма, не ўсе спектаклі былі фестываль-ныя, але можна сказаць, што форум адбыўся. Вельмі хацелася б убачыць у наступны раз тэатр лялек. Насамрэч гэта тая эстэтыка, якая сёння «руліць» ва ўсім свеце. I якая яўна ўздзейнічае і на драматычны тэатр, і на музычны, і нават на харэаграфічнае мастацтва. Калісьці форум і пачынаўся менавіта 21 сакавіка — у Міжнародны дзень тэатра лялек, а заканчваўся ў Сусветны дзень тэатра. Цяпер ён пачынаецца на дзень раней, і тэма лялечнага тэатра адышла на другі план. А яе хацелася б вярнуць.
З цікавых пастановак музычны крытык адзначыла работу маскоўскага тэатра «Каля дома Станіслаўскага» «Перад кінасеансам//Тры музыкі і мая Марусечка»: «3 аднаго боку, настальжы па Савецкім Саюзе, з іншага — прысуд Савецкаму Саюзу. Але не катэгарычны, а лірычны і дабрадушны».
— Вельмі цікавыя для мяне былі «Ягорушкавы птушкі» ад Новага мастацкага тэатра з Чэлябінска, — адзначыла Надзея Бунцэвіч. — Я ўспрымала гэтую пастаноўку як уваход на крыху іншую тэрыторыю. 3 аднаго боку, аўтэнтыкі, з іншага — сённяшняга разумения, знаёмства з нацыянальнай культурай.
Дарэчы, спектакль таксама выклікаў розныя меркаванні. Камусьці ён падаўся змрочным.
Галоўныя гераіні пастаноўкі — Наталля Шолахава і Ксенія Бойка — заўважылі, што ім не вельмі пашчасціла з пляцоўкай. «Ягорушкавы птушкі» — спектакль акустычны, а глядацкая зала была абсталявана гукапаглынальнымі панэлямі. У выніку паказаць пастаноўку ва ўсёй красе не атрымалася. Але атмасфера ў горадзе і на фестывалі артысткам спадабалася. За некалькі дзён знаходжання ў Магілёве яны паспелі наведаць не толькі тэатральныя пастаноўкі, а і пагуляць па горадзе, пабываць у музеях і закупіцца беларускім ільном і ласункамі. Прызналіся, што гэтых падарункаў у Чэлябінску чакаюць з нецярпеннем.
Што датычыцца фестывалю, то яны чакалі ад яго больш эксперыментальных пастановак.
— Маладзёжных фестываляў няшмат, а гэты, наколькі мы зразумелі, прытрымліваецца традыцыйнага кірунку ў тэатральным мастацтве, — адзначылі яны. — Вядома, калі думаеш пра моладзь, уяўляеш, што больш будзе эксперыментаў грозных памылак, выклікаў.
«M.@rt кантакт», які збліжае
Старшыня экспертнага савета фестывалю Вераніка Ярмалінская вельмі прыгожа абазначыла тематыку сёлетняга форуму — «пошукі любові». На яе думку, гэтай тэмай былі прасякнутыя ўсе пастаноўкі. А значнасць форуму наогул цяжка пераацаніць.
— Кожны фестываль мае вялікае значэнне для нашай тэатральнай культуры, — кажа тэатразнаўца. — Іх наогул у Беларусі можна па пальцах пералічыць. У той жа Маскве болей чым 200 фестываляў, а па ўсёй Расіі — болей за 700. Таму магілёўскі асабліва значны тым, што ён менавіта маладзёжны. Ён паказвае наша маладое пакаленне, маладую рэжысуру, маладых акцёраў. Сёлета пераважала класіка, а хацелася б бачыць больш маладых драматургаў.
Старшыня маладзёжнага журы Лізавета Баравікова прызналася, што яна разам з калегамі атрымала шмат цудоўных уражанняў.
— Некаторыя спектаклі мы глядзелі ўжо па некалькі разоў, але тут яны ўспрымаліся па-новаму, — кажа яна. — Сёлета беларуская праграма збольшага саступала міжнароднай, але год на год не прыходзіцца. Летась былі вельмі яркія беларускія пастаноўкі. У цэлым нам усё спадабалася. Вельмі сімвалічна, што на маладзёжным театральным форуме працуе маладзёжная каманда крытыкаў. Дзякуючы кіраўніцтву тэатразнаўчага факультета Расійскага інстытута театральнага мастацтва студенты шмат ездзяць па розных фестывалях. Я ўжо скончыла факультет і езджу не як студентка, а як крытык. Удзел у абмеркаванні спектакляў нароўні са старейшымі калегамі — вельмі добрая практыка для нас.
Нэлі ЗІГУЛЯ