Сінькевіч, Г. Прызванне — педагог / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2025. — 4 красавіка. — С. 14.
Урокі, гурткі, трэніроўкі — кожны дзень настаўніка фізічнай культуры і здароўя сярэдняй школы № 2 Магілёва Яўгена Яшнага напоўнены падзеямі.
Яўген Янавіч — малады спецыяліст. У прафесіі ён крыху больш за год, але ўжо здолеў дасягнуць першых працоўных поспехаў.
— Выкладанне фізкультуры для мяне не проста работа, а лад жыцця, — прызнаўся педагог. — 3 дзяцінства быў захоплены спортам: вечары праводзіў у школьнай спартзале або на стадыёне, спрабаваў сябе ў розных турнірах. Такая апантанасць не ўзнікла з ніадкуль. Тэта заслуга майго школьнага настаўніка Паўла Анатольевіча Макарэвіча, які не толькі прывіў любоў да фізкультуры, але і матываваў на педагагічны шлях.
Рашэнне пайсці настаўніцкай дарогай Яўген Яшны прыняў старшакласнікам.
Ён свядома праходзіў навучанне ў профільным педагагічным класе.
— Дзякуючы вучобе ў педкласе, глыбока зразумеў асаблівасці настаўніцкай працы, пераканаўся ў правільнасці прафесійнага выбару. Упэўнена паступіў на факультэт фізічнага выхавання МДУ імя А.А.Куляшова. У студэнцтве таксама не ўзнікала праблем, бо многае з асноў педагогікі было мне добра знаёма, — паведаміў Яўген Яшны.
Без асаблівых цяжкасцей праходзіць і яго прафесійнае станаўленне. Маладым спецыялістам Яўген Яшны трапіў па размеркаванні ў родную школу.
— Будучы студэнтам, паралельна працаваў трэнерам, — прыгадаў Яўген Янавіч. — Выкладчыцкі вопыт у мяне быў.
Але, вядома, перад першымі ўрокамі крыху хваляваўся. Увайсці ў рабочы рытм дапамаглі родныя школьный сцены. Неверагодна цёпла прыняў калектыў. Большасць з калег памятаюць мяне вучнем. Атрымліваю ад іх каласальную метадычную падтрымку. У пастаянным кантакце знаходжуся з Паўлам Анатольевічам Макарэвічам. Цяпер ён мой настаўнік у прафесіі, арыентуюся на яго парады.
Сваёй ключавой задачай Яўген Янавіч бачыць захапленне навучэнцаў прадметам. Па яго меркаванні, менавіта цікавасць — залог эфектыўнага навучання.
— Сучасныя дзеці часта зациклены на гаджэтах. Рознымі спосабамі пераключаю іх увагу на спорт, абуджаю цікавасць да фізкультуры. Для гэтага шырока выкарыстоўваю гульнявыя тэхналогіі і спаборніцкі метад у структуры ўрокаў. А самае галоўнае — стараюся ва ўсім быць прыкладам для вучняў. Ад асобы педагога многае залежыць. Калі настаўнік гарыць сваёй справай, ён здолее запаліць адпаведнае святло і ў вучнях, — лічыць педагог.
У фокусе маладога настаўніка — здароўезберажэнне і раскрыццё патэнцыялу навучэн-цаў. Для яго важна, каб дзеці раслі спартыўнымі, актыўнымі і здаровымі.
— Рэгулярна займаюся з вучнямі ў пазаўрочны час. Дзверы спартзалы адчынены для ўсіх жадаючых. Заўважаючы здольнасці навучэнцаў да тых ці іншых відаў спорту, накіроўваю іх у патрэбнае рэчышча. Трэнірую, рыхтую да спаборніцтваў, шукаю індывідуальны падыход. Вынікі адпаведныя: у нас ужо ёсць камандныя перамогі ў гарадскіх спаборніцтвах па баскетболе і футболе. Тэта значна. Але заўсёды тлумачу вучням, што спортам неабходна займацца не толькі для дасягненняў, але і для агульнага ўмацавання здароўя, усебаковага фізічнага развіцця, — падкрэсліў Яўген Яшны.
На заняткі да Яўгена Янавіча школьнікі бягуць з энтузіязмам. Для многіх дзяцей фізкультура стала любімым вучэбным прадметам. Педагога тэта радуе, але ён імкнецца да большага.
— У найбліжэйшых планах — удасканаленне прафесійнага майстэрства, бо хочацца даваць дзецям самае лепшае, — прызнаўся настаўнік. — Летась паўдзельнічаў у абласным фестывалі “Прызванне — педагог”, выйшаў у пераможцы ў сваёй намінацыі. Конкурс стаў моцным стимулам для руху наперад. Зараз вывучаю перадавыя адукацыйныя тэндэнцыі, рыхтуюся да павышэння кваліфікацыі. Цяпер у прыярытэце — прафесійны рост.