Строгiна, С. Захаваная спадчына / Святлана Строгiна // Культура. — 2007. — 10-16 лiпеня. — С. 8.
Адным з галоўных аспектаў дзейнасці Магілёўскага абпаснога мастацкага музея імя П. Маспенікава з’яўляецца наяўнасць пасгаянных экс-пазіцый. Таму адкрыццё экспазіцыі «Захаваная спадчына» — яшчэ адзін крок наперад да зберажэння культурней спадчыны нашай краіны, разумения яе значнасці. Гэта вынік шматгадовай працы розных людзей…
Праект стварэння пастаяннай экспазіцыі «Захаваная спадчына» распрацаваны на аснове музейных «Канцэпцыі аддзела старажытнабеларускага мастацтва» ад 18 верасня 1999 года і «Канцэпцыі збіральніцкай і экспазіцыйнай дзейнасці» ад 26 лістапада 1999 года. Навуковыя дакументы падрыхтаваны намеснікам дырэктара па навуковай рабоце С.Строгінай і ажыццяўляюцца разам з загадчыкам навукова-экспазіцыйнага аддзела Г.Конанавай, з 1999 па 2004 год — галоўным захавальнікам У.Лiтвінавай, рэстаўратарам алейнага і тэмпернага жывапісу Н.Куніцкай, старшым на-вуковым супрацоўнікам, а з 2004 г. — галоўным захавальнікам І.Хорта-вай, старшым навуковым супрацоўнікам В.Купрыной.
Рэалізацыя важнага для Магілёўшчыны праекта адбылася дзякуючы фі-нансаванню Магілёўскага аблвыканкама, упраўленню культуры Магілёўскага аблвыканкама, намаганням і актыўным дзеянням адміністрацыі музея. Распрацоўкі і рэалізацыятэхнічнага праекта належаць дызайнеруУ.Бірукову.
Музей выказвае падзяку за дапамогу ў стварэнні пастаяннай экспазіцыі «Захаваная спадчына»: Нацыянальнаму музею гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь, Гродзенскаму абласному гісторыка-археалагічнаму музею, Магілёўскаму абласному краязнаўчаму музею і асабіста — археолагу, навукоўцу З.Яцкевічу.
Магілёўскія землі ляжаць на мяжы дзвюх вялікіх культурна-гістарычных традыцый: усходняй і захолнееўрапейскай. Уплыў Усходу найбольш адчувальнь: ў сярэднявеччы, Захаду — у XVII—XVIII стагоддзях. Аднак паступова на нашых землях развіваецца самабытнае і цэласнае мастацтва, якое адрозніваецца ад мастацтва суседніх народаў як у стылявых, так і ў філасофска-эстэтычных напрамках.
Менавіта тады адбыўся сінтэз эстэтыкі высокадухоўнага мастацтва эпохі старажытнай Русі і жывапіснай тэхнікі Захаду. Выдатныя помнікі, якія адлюстроўваюць гэты сінтэз, адносяцца да сярэдзікы XVIII стагоддзя. Гэты перыяд дазваляе разгледзець тэрытзрыяльныя асаблівасці і стыль манументальнага жывапісу Магілёўшчыны.
Самабытным і цікавым помнікам манументальнага жывапісу 50-х гадоў XVIII стагоддзя з’яўляецца насценны роспіс лесвічнай клеткі касцёла і кляштара кармелітаў у гарацскім пасёлку Бялынічы, над якім працаваў манах Іосіф з пвума памочнікамі — Шульцам і Прозарам.
У 1978 годзе ў сувязі з аварыйным станам будынка рэшткі кляштара павінны былі ўзарваць. Ведаючы пра гэта, на месца здарэння выехала трупа рэстаўратараў, у тым ліку УЛукашэвіч, Ф.Сарока i У.Ракіцкі. Фрэскавы роспіс быў зняты і адпраўлены ў г.Мінск для правядзення кансервацыйных работ. Менавіта ў стане кансервацыі фрэскавыя кампазіцыі ў 1995 годзе з’явіліся ў музеі.
У 1999 годзе навуковымі супрацоўнікамі музея былі наладжаны навуковыя экспедыцыі ў Мсціслаў (касцёл кармелітаў) і ў Слаўгарад (царква Ражджаства Багародзіцы), каб зрабіць аналіз, вылучыць агульныя роспісы і своеасаблівасці магілёўскага манументальнага жывапісу, арыгінальнасць выяўленчых сродкаў…
Адным з такіх сродкаў з’яўляецца стрыманы, не шырокага дыяпазону, але выключна вытанчаны каларыг, пабудаваны на мяккіх празрыстых танах з перавагай чырвонага, мяккага ліловага і шэрага колераў, што не сустракаецца ў суседніх жывапісных школах.
Вельмі вера годна, што на манументальны жывапіс Бялыніцкага кляштара кармелітаў вызначальны ўплыў аказаў жывапіс знакамітага старажытнага абраза Бялыніцкай Божай Маці і іншых мясцовых абразоў.
Дарэчы, супрацоўнікамі музея ў 2000 годзе быў набыты адзін са спісаў абраза Бялыніцкай Маці Божай (XVIII ст., палатно, алей) у прыгожай, тонкай работы разьбяной аправе.
Прадстаўленыя кампазіцыі манументальнага жывапісу і абраз Бялыніцкай Маці Божай — аснова пастаяннай экспазіцыі.
Вельмі цікавымі з’яўляюцца кнігі магілёўскай друкарні XVII стагоддзя і іншых. Гравюры гэтых выданняў былі своеасаблівымі ўзорамі-кужбужкамі для іканапісцаў, рэзчыкаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Дапаўняюць наша ўяўленне аб свецкім мастацтве Магілёўшчыны XVI-XVIII стст. кафля з герапьдычным і раслінным арнаментам, шкло, люлькі, дзіцячыя свістулькі, вырабы са скуры, што былі знойдзены пры раскопках у 1989 годзе ў горадзе Магілёве, а ў 1999-ым перададзены ў наш музей археолагам Зміцерам Яцкевічам.
Пастаянная экспазіцыя «Захаваная спадчына» пазнаёміць наведвальнікаў з калекцыяй помнікаў культуры XVI-XVIII стст., якія ўдалося саб-раць, захаваць, адрэстаўраваць. Тут, у музеі, можна атрымаць уражанне аб развіцці выяўленчага мастацтва на Магілёўшчыне, адчуць самабытнасць і своеасаблівасць твораў, адметнасць менавіта гэтай калекцыі.