Шаранговiч, Н. Зачарованы прыродаю / Наталля Шаранговiч // Мастацтва. — 2006. — №7. — С. 50-51.
У мястэчку Бялынічы працуе мастацкі музей імя Вітольда Каэтанавіча Бялынiцкага-Бiрулi, адзiныў рэспубліцы, які мае статус раённага. Экспанаты збіралі па крупінках, працавалі ў асноўным мясцовыя мастакі-аматары, энтузіясты-краязнаўцы. сабранае захоўвалі ў школах, выстаўлялі ў раённым Доме пiянераў, дзе нейкі час працаваў мемарыяльны пакой мастака. у 1970 г. мясцовыя ўлады выдзелілі музею асобнае памяшканне, а да 125-годдзя з дня нараджэння Бялыніцкага-Бірулі перасялілі музей у будынак былога кінатэатра ў цэнтры Бялынiч. На адкрыццё музея прыехала ўдава мастака Алена Аляксееўна Бяльініцкая-Біруля, якая ў дадатак да раней перададзеных прывезла яшчэ чатыры карціны, пэндзлі i палiтру мастака. Папоўніўся збор музея i некалькімі работамi з дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі.
Сёння ў пастаяннай экспазiцыi музея знаходзяцца 27 пейзажаў Бялыніцкага-Бірулі, напісаных ім у перыяд творчай сталасці ў 1920 — 1940-я гады. Ёсць вялікі партрэт Вітольда Каэтанавіча, напісаны яго сябрам, народным мастаком СССР Ігарам Грабаром. Выстаўлены скульптурны партрэт мастака, народным мастаком СССР Звiрам Азгурам. Перад уваходам устаноўлены бюст Вітольда Каэтанавіча, аўтар якога — скульптар Анатоль Арцімовіч. Творчасць і асоба знакамітага пейзажыста шануюцца на радзіме. Ен быў абраны ганаровым акадэмікам Беларускай акадэміі навук, яму было присвоена званне народнага мастака РСФСР і БССР. Выдадзена некалькі альбомаў, адбылося некалькі міжнародньгх пленэраў яго імя.
Так склаўся лёс Вітольда Каэтанавіча, што большую частку жыцця ён правёў у Расіі. Але вытокі яго тут — каля Бялыніч, у фальварку Крынкі, на месцы якога, на стромым беразе ракі Друць, сёння стаіць сімвалічны помнік-камень (аўтар — скульптар Уладзімір Лятун) . Нездарма ён стаў шчырым лірыкам і рэалістам, далёкім ад пераўтварэнняў эпохі, у якой жыў. Побач з ім праімчаў бурлівы час з рэвалюцыямі, войнамі, сацыялістычнымі лозунгамі. А Бялыніцкі-Біруля так і застаўся ў памяці нашчадкаў летуценнікам і лірыкам, які заўсёды бачыў мастацтва ў нацыянальным рэчышчы і ў сусветным кантэксце. Які вывучаў жывапіс Італіі, Іспаніі, Галандыі, захапляўся французскімі імпрэсіяністамі, але заўжды абараняў нацыянальныя традыцыі жывапісу — не толькi рускага, але і беларускага, і гэта красамоўна выказаў хаця б на першым пасляваенным з’ездзе мастакоў у Мінску.
Вітольд Каэтанавіч — вучань і паслядоўнік маскоўскай ппсолы жывапісу, ён скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу скульптуры і дойлiдства, ёдзе выкладалі ў той час вядомыя мастакі-перасоўнікі М.Неўраў, І.Пранішнікаў, С.Каровін. В.Паленаў, І.Левітан, з якім пазней Бялыніцкага-Бірулю звязвала сапраўднае сяброўства. Для маскоўскай школы асновай былі лаканічная сцэна, эмацыянальна схопленае імгненне, так званая «праўда бачання», а не проста вывучаны і грунтоўна занатаваны на палатне матыў. Бялыніцкі-Біруля любіўчысты бесфігурны пейзаж, будаваў свае работы як музычныя сюіты.
Пасля заканчэння вучылішча малады мастак вяртаецца на радзіму і жыве тут восем гадоў цалкам аддаючыся творчасці. Піша берагі Дрысы, пінскія балоты, Мазыршчыну Але не парывае сувязі з Пецярбургам і Масквою, дзе віруе мастацкае жьшдё, і ўрэшце перабіраецца бліжэй да сяброў. Карціна «Вясна ідзе» адкрьгеае яму шлях у Таварыства перасоўных выстаў, Бялыніцкі-Біруля атрымлівае званне акадэміка жывапісу падарожнічае па Заходняй Еўропе. А ў 1912 г. мастак набывае кавалак зямлі ў вельмі прыгожым куточку Цвярской губерні на беразе возера Удомля (цяперашняя Калінінская вобласць), дзе з натхненнем працавалі І.Левітан, С.Жукоўскі, С.Сцяпанаў А.Мараў — сябры і калегі Бяльшіцкага-Бірулі. Дарэчы, менавітатут Левітан напісаў у апошнія гады жыцця свае лепшыя творы. Вітольд Каэтанавіч пабудаваў дом з майстэрняй. Сваю невялікую сядзібу ён назваў «Чайка». 3 гэтымі мясцінамі звязана ўсё далейшае творчае і асабістае жьщцё мастака. Тут былі напісаны многія яго знака-мітыя пейзажы. I пасля яго смерці ў 1957 г. на творчыя дачы «Чайка» прыязджаюць напленэры жьгеапісцы, сярод іх часта бываюць і мастакі з Беларусі.
Біяграфія В.Бяльпгіцкага-Бірулі тыповая для многіх творцаў яго пакалення. Але тое, што мастак жыў за межамі Беларусі, яго сувязяў з родным краем не перарвала. 3 малалецтва ён апынуўся пад моцным уплывам сціплай, але вельмі прыгожай беларускай прыроды, яе мелодыі і фарбы сталі музыкай яго палотнаў.
Магчыма, таму ён так часта прызнаваўся ў лістах да сяброў: «Я — беларус…», «я адкрыў для сябе ні з чым не параўнальную прыроду маёй роднай Беларусі». Беларусь зачароўвала мастака мяккімі прыроднымі фарбамі, простымі, але запамінальнымі матывамі, якія наталяюць душу і саграваюць сэрца. У Расіі ён таксама пісаў мясціны, адметныя нягучнай спакойнай прыгажосцю, падобныя сваім ладам да беларускіх краявідаў.
У творчай біяграфіі ўжо немаладога мастака вялікай падзеяй стаў прыезд у 1947 г. у Мінск. «Я не быў больш за сорак гадоў на Беларусі. Але ніколі не забываўяе лясы, рэчкі, азёры, бясконца родныя і блізкія майму сэрцу. Мне заўсёды здавалася, што я ў даўгу перад Беларуссю. Мяне заўсёды непакоіла думка, што я мала напісаў пра яе, і таму зараз, калі я зноў у родным краі, я стараюся хоць трошкі нагнаць упушчанае», — гаварыў мастак. I яшчэ: «У кожнага чалавека ёсць радзіма. Яна жыве ў сэрцы, у думках. Можна разлюбіць нявесту, жонку, але разлюбіць радзіму — жахліва, немагчыма… Была вясна. Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…» Гэта словы з ліста да першага сакратара ЦК КПБ П.Панамарэнкі, які мастак напісаўу 1954 г.
У музеі В.Бяльгаіцкага-Бірулі ў Бялынічах захоўваюцца два лісты мастака, адрасаваныя яго сябру — работніку Гарусаўскага дзіцячага дома М.Талкачову. У адным з іх, якое датавана 1951г., Вітольд Каэтанавіч паведамляў, што вельмі хворы, але па-ранейшаму працуе. «Удзячны лёсу я, — пісаў ён, — што хоць седзячы магу працаваць. I магу працаваць шмат, а галоўнае, хочацца мне ўсё больш і больш працаваць, бо ўсё свае жыццё за 80 гадоў — як я многа працаваў… Вось пасля Кастрычніцкіх святаў у Маскве будзе дэкада беларускага мастацтва, дзе я як беларус абавязаны прыняць удзел…»
Ён прыехаў у Мінск вясною. Горад яшчэ быў часткова ў руінах. Таму мастака пасялілі на ўскраіне Мінска — у Курасоўшчыне, на знакамітай Белай дачы. Вакол дома на пагорку захаваўся вялізны парк са старымі ліпавымі алеямі і яблынямі ў веснавой квецені. Унізе была бачна рачулка. Зграбны дом з мансардамі, які некалі належаў генералу Курасаву цудам ацалеўу вайну. Тут Бялыніцкі-Біруля з захапленнем піша квітнеючы сад, будынак Белай дачы. Некалькі дзесяткаў эцюдаў пасля сталі асновай яго цыкла карцін пра Беларусь — «Беларусь. Пачатак лета», «Мін-скія ваколіцы», «Сенніца», «Зазелянелі беларускія бярозкі», «Беларусь. Змярканнеквітнеючагамая», «Зялёнымай» і іншыя. У наваколлі Мінска быў знойдзены матыў для яго знакамітай карціны «Беларусь. Зноў зацвіла вясна». Усё гэта — значны на-бытак беларускага мастацтва.
Пяшчота, радасць, сум — такія пачуцці застаюцца ў гледача ад работ Бялыніцкага-Бірулі. I яшчэ — жаданне разгадаць таямніцу яго майстэрства. Бялыніцкі-Біруля вылучаецца сярод пейзажыстаў свайго пакалення. Яго творам уласцівы складаная нюансіроўка колераў, адсутнасць акадэмічнай за-дадзенасці сюжэта. Гэта дапаўняецца адмовай ад класічнай пабудовы кампазіцыі, рухомасцю самой выявы, вібруючым мазком. Нават яго эцюды даведзены да цэльнасці вобраза пры адлюстраванні адзінкавай з’явы. «Бялыніцкі-Біруля сфармуляваў беларускі пейзаж. I каларыт яго палотнаў, і кампазіцыя народжаны вось такой мяккасцю, сціпласцю і больш таго — дабрынёю, якая ўласціва не толькі беларускай прыродзе, але і беларускаму народу», — пісаў народны мастак Беларусі У.Стальмашонак.
Пейзажы мастака пазбаўлены эфектнасці. Няма эмоцый, бурлівьгх пачуццяў. Есць толькі спакой і засяроджанасць, сузіральнасць творцы. Цікава, што такія роўныя адносіны да прыроды захаваліся ў мастака на ўсё жыццё. У адным з перад-рэвалюцыйных твораў «Пачатак вясны» (захоўваецца ў НММ РБ) сюжэт вельмі просты: дзве хаты на гарызонце, шэрае неба, шэрая сцюдзёная вада — матьгў, які стаў традьщыйным для Бялыніцкага-Бірулі. У кожным матыве ёсць характэрныя дэталі сучаснага мастаку жыцця. Блакітная капліца з аднайменнага твора — не замілаванасць архітэктурнымі асаблівасцямі храма, а прыналежнасць жьщця вёскі, сутнасць штодзённага існавання чалавека з патрыярхальным укладам жыцця.
Нават дзіўна, што мастак, які правёў жыццё ў маляўнічых мясцінах Удомлі, выбіраў заўжды някідкія пейзажныя матывы: гразкую восеньскую зямлю, балотныя купіны з чэзлай расліннасцю, скрыўленыя бярозкі. Але ў такой сціпласці сюжэтаў ёсць намер засяродзіцца на лірычных перажываннях, калі чалавек спыняецца, каб наталіцца спакоем і цішынёй прыроды. Засяродзіцца на віртуознасці кожнага мазка, вытанчанасці малюнка, колеравых адценняў. А някідкая прыглушаная колеравая гама выбрана для таго, каб давесці матыў да паўнаты гучання. Сінія, шэравата-бэзавыя ці зеленаватыя колеры — усё гэта мае тонкую нюансіроўку на кожным сантыметры палатна. Адсутнасць сонечнасці, белых плям абумоўлена жаданнем перадаць прыроду поглядам скрозь паветра, напісаць гэтае паветра, даць чалавеку магчымасць адчуць вільготнасць, мройнасць асяроддзя.
Пазней у творчасці Бялыніцкага-Бірулі з’явяцца індустрыяльныя матывы, знойдзе адлюстраванне тэма Вялікай Айчыннай вайны, пушкінская тэматыка. Але лепшыя пейзажныя творы мастака, напісаныя ў да- і паслярэвалюцьганы час, здаецца, знаходзяцца па-за часам. Мастак нібы і не адчуў вялікіх перамен у жыцці краіны. Яго мелодыя мінорная, разважная і камерная. Але менавіта гэта і робіць творы Бялыніцкага-Бірулі такімі цікавымі сучаснаму чалавеку.