Строгiна, С. Схапiць iмгненне хараства / Святлана Строгiна // Мастацтва. — 2006. — №7. — С. 54-55.
Фармiраванне музейных калекцьій адбываецца не за год i нават нe за дзесяць гадоў. Вядомыя сусветныя i расійскiя калекцыі збiраліся цягам стагоддзяў, i адной p крынiц iх папаўнення былі каштоўныя падарункі мецэнатаў. На гэта наўрад цi можа разлiчваць правiнцыйны музей.
Тым не менш, у 1994 г., каш спачатку ў Мінску, а затым у Магілёве праходзіла шостая перс анальная выстава народнага мастака Беларусі Паўла Васільевіча Масленікава, прысвечаная 80-годдзю з дня яго нараджэння, мастак зрабіў учынак, варты павагі і пераймання. Усе выстаўленыя творы — а гэта 125 жьвапісных палотнаў — ён падараваў Магілёву. Ен выбраў лепшыя з вялізнай колькасці створаных ім работ. Так яшчэ пры жыцці мастака ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі была адкрыта першая ў нашай краіне аўтарская галерэя. З 1996 г. у Магілёве пачаў працаваць першы абласны музей, які носіць імя беларускага мастака. У наступным годзе падчас правядзення П Міжнароднага пленэру пажывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» была адкрыта новая мемарыяльная экспазіцыя карціннай галерэі П.Масленікава, а непадалёк ад увахода пастаўлены яго бюст, выкананы скульптарам У.Летуном.
I сёння імя Паўла Масленікава — адно з самых вядомых і паважаных у беларускім мастацтве, навуковых колах, міжнародным асяроддзі. Ён быў унікальны ў сваей творчай разнастайнасці — пейзажыст, тэатральны мастак, педагог, мастацтвазнаўца, грамадскі дзеяч. I ва ўсіх справах — дасканалы, уважлівы і кампетэнтны.
Сын беларускага селяніна-хутараніна, П.Масленікаў нарадзіўся і лютага 1914 г. у прыгожых мясцінах на Магілёўшчьше — у вёсцы Нізкая Вуліца паблізу Дняпра, якая цяпер аб’яднана з Княжыцамі. У Княжьгцах скончыў чатыры класы пачатковай школы. Самым яскравым успамінам тых часоў застаўся дваццацшіламетровы пешы паход з настаўнікам у Магілёўскі дзяржаўны гістарычны музей, які з 1919-га па 1932 год займаў будынак зямельна-сялянскага банка. Там хлопчык упершыню ўбачыў творы В.Сурыкава, І.Рэпіна, Д.Лявіцкага, В.Баравікоўскага, I.Айвазоўскага, К. Макоўскага. Цікавая акалічнасць: менавіта ў гэтым будьшку сёння адкрыты музей імя знакамітага беларускага пейзажыста. Дзіцячыя ўражанні, прыгажосць родных мясцін, пазней — навучэнцам педагагічнага тэхнікума — знаёмства з рускай літаратурай, з творамі Я.Купалы, К.Чорнага, захапленне музыкай паспрыялі далейшаму развіццю яго творчай натуры.
Першым настаўнікам малявання быў Фёдар Пархоменка — выхаванец Віленскай школы малявання, які адразу звярнуў увагу на здольнасці хлопчыка. Далей была вучоба ў Віцебскім педагагічным тэхнікуме, дзе выкладалі ў той час таленавітыя мастакі і педагогі Ф.Фогт і І.Ахрэмчык. Удзячнасць сваім выкладчыкам П.Масленікаў пранёс праз усё жыццё.
Як лепшага выпускніка школы П.Масленікава запрасіў галоўны мастак Беларускага тэатра оперы і балета, выхаванец Мюнхенскай акадэміі мастацтваў М.-Н. Каровін — працаваць утэатры мастаком-дэкаратарам. Дваццаць гадоў жыцця звязана ў Паўла Васільевіча з гэтым тэатрам. Гэта час станаўлення, творчых напрацовак, сустрэч і супрацоўніцтва са знакамітымі рэжысерамі Б.Пакроўскім, Д.Смолічам, І.Гітгарцам, І.Абрамсам, кампазітарамі Я.Цікоцкім, А.Багатыровым, мастакамі М.-Н.Каровіным, С.Нікалаевым, артыстамі Л.Александроўскай, М.Дзянісавай, А.Нікалаевай. Тэатр стаў яго другім домам, яго майстэрняй. Своеасаблівасць творчага падыходу да самастойнай працы над сцэнічнымі пастаноўкамі наклала адбітак на светаўспрыманне, адказнасць за завершанасць і дасканаласць твора.
Ужо ў гэты час Павел Васільевіч адчуў, што сапраўдная крыніца натхнення для яго — прырода. У працы над эскізамі тэатральных дэкарацый загадзя рьгхтаваў шмат натурных замалёвак і эцюдаў на пленэры. У Магілёўскім музеі сёння экспануецца не адзін дзесятак эскізаў дэкарацый, касцюмаў, якія сведчаць пра захапленне прыродай, яе краявідамі і даляглядамі. Гэта быў уласны метад мастака, яго творчы прынцып, які дазваляў сюжэт пастаноўкі «ўпісаць» у карціну, якая легка ўспрымаецца гледачом.
Пачалася вайна. Павел Масленікаў удзельнічаў у абароне Масквы, за што быў узнагароджаны медалём, прайшоў Клін, Вал акал амск, Старую Русу. У1945 г. быў узнагароджаньі медалём «За перамогу над Гёрманіяй», у 1985 г. — ордэнам Айчыннай вайны II ступень Пасля дэмабілізацьгі вярнуўся ў тэатр.
Далейшая біяграфія мастака была вельмі насычанай. Пастушу на завочнае аддзяленне Інстытута жываггісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпінаў Ленінградзе. Атрымаўзванне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. Грунтоўна заняўся мастацтва-знаўчымі даследаваннямі, калі скончыў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіІ і фальклору АН БССР і абараніў дысертацыю. I ўсё гэта сумяшчалася з працай у тэатры.
Стаўшы рэктарам БДТМІ, зрабіў шмат новаўвядзснняў. У Інстытуце адбыліся першыя наборы на новую спецыяльнасць «тэатральнае мастацтва», на завочнае мастацтвазнаўства. Гэта П.Масленікаў стварыў факультэт ДПМ з кафедрамі інтэр’ера, керамікі, ткацтва, мадэлявання адзення. Забяспечьгў навучальны працэс вьгкладчыкамі і матэрыяльнай базай. Па яго ініцыятыве была адкрыта Рэспублiканская школа-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве (цяпер гімназія-каледж імя І.Ахрэмчыка).
У трох залах Магілёўскага музея можна пазнаёміцца з пейзажнымi творамі Паўла Масленікава, дзе краявіды роднай зямлі зліваюцца ў адзіны вобраз Радзімы. Менавіта праз пейзаж выказаны пачуцці, асаблівае разумение свету, жыцця («Лён зацвіў», «На Нарачы»). У пейзажах «Зіма ў Беларусі», «Закінуты хутар» усё проста і нічога не прыдумана. Напісаны яны непасрэдна з натуры, але з першага погляду ў іх адчуеш усю моц пераўтварэння, мастакоўскага пераасэнсавання рэчаіснасці.
Ён шмат падарожнічаў: Крым, Алтай, Карпаты, Прыбалтыка… Бываўуіндыі, Італіі, Фінляндыі, Швецыі. Шмат пісаў падчас вандровак. Але асноўнае ў яго творчасці — адлюстраванне беларускай прыроды. Нязменнымі ў яго пейзажах заставаліся любоў і пяшчота да сваёй зямлі.
Навуковыя супрацоўнікі Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.Масленікава робяць усё магчымае, каб імя мастака стала добра знаёмым усім наведвальнікам. Загадчыца галерэі В.Купрыянава апублікавала матэрыялы, сабраныя падчас сустрэч з мастаком за месяц да ягонай смерці. Тут развагі пра развіццё прафесійнага мастацтва, пра лес навучальных устаноў, Саюза мастакоў, тэатраў. На навуковым савеце музея распрацаваны і ажыццяўляецца праект «П.В.Масленікаў — вачыма родных, сяброў, мастакоў і знаёмых», мэта яго — атрымаць найбольш поўнае ўяўленне аб жыцці і творчасці мастака. За 15 гадоў Існавання музея ажыццёўдены шэраг творчых праектаў, у якіх прынялі ўлзел вучні Масленікава Ю.Піскун, У.Масленікаў, В.Бартлава, Л .Шчамялёва і інш. Да раздзела «Музейная педагогіка» падрыхтавана цікавая рэклама і крыптаграма «Афарызм П.Масленікава», цыкл музейных заняткаў для розных узростаў: «Вялікая сіла мастацтва», «3 любоўю да мастацтва», «Люблю цябе, мой родны кут». Ужо адбылося ю пленэраў па жывапісе «Вобраз Радзімыў выяўленчым мастацтве», пра якія марыўсам Масленікаў і прапаноўваў прысвяціць знакамітым мастакам Магілёўшчыны.
Масленікаўбыў першым, але не апошнім, хто зрабіў каштоўныя падарункі музею. У 2002 г. удава скульптара УЛетуна Валянціна Людвігаўна падаравала музею 64 скульптурныя партрэты — і сёння ў музеі працуе мемарыяльная зала У.Летуна. Многія мастакі дораць творы пасля правядзення персанальных выстаў. Сваякі мастака М.Геды перадалі музею больш за 80 яго твораў, У.Напрэенка падараваў 62 акварэльныя аркушы, старэйшы мастак Магілёва Э.Карповіч пасля персанальнай выставы, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння, перадаў у падарунак больш за бо мастацкіх твораў. У фонды музея трапляюць і творы ўдзельнікаў пленэраў.
Сёння ў абласным мастацкім музеі 3 тысячы адзінак заха-вання. Акрамя сучаснага станковага жывапісу ёсць багатая калекцьш графікі, скульптуры, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, старадрукі, абразы. А навуковыя супрацоўнікі рыхтуюцца да адкрыцця новай пастаяннай экспазіцыі «Зберажоная спадчьгна». Адзін з галоўных акцэнтаў будзе зроблены на абразе ХVIII ст. «Маці Божая Бялыніцкая». На набыццё яе грошы ахвяравалі супрацоўнікі музея, упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама. А мастак-рэстаўратар Н.Куніцкая абраз адрэстаўравала. Такім чынам, сёння мы можам данесці да нашых сучаснікаў спадчыну, якую імкнемся не толькі захаваць, але i павялічыць, каб годна прадстаўляць свой час i мастацтва ў XXI ст.