Аненкаў, В. Гiсторыя – як на далонi / Вiктар Аненкаў // Мастацтва. — 2006. — №7. — С. 14.
15 лістапада 1867 года пры губернскім статыстычным камiтэце быў заснаваны першы магілёўскі музей. у 1918 г. ён быў аб’яднаны з магілёўскім царкоўна-археалапчным музеем. 3 1924 г. з’яўляўся аддзяленнем беларускага дзяржаўнага музея, а з 1929-га стаў магілёўскім дзяржаўным музеем. Пасля вялікай айчыннай вайны музей аднавiў сваю дзейнасць. На сёння магiлёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Раманава — адзін з буйнейшых у Беларусі.
У фондах музея сабрана каля 285 тысяч экспанатаў. Гісторыя, археалогія, этнаграфія i прырода краю знайшлі свой адбітак у экспазіцыях, якія складаюць адметны цэласны комплекс.
Самым старажытным старонкам гісторыі прысвечана экспазіцыя «Археалогія і старажытная гісторыя Магілёўшчыны». На тэрыторыі вобласці знаходзяццаунікальныя стаянкі каменнага і бронзавага вякоў. Асаблівую цікавасць уяўляе скарб, які складаецца з крамянёвых трапецый, знойдзены ў Старым Дзедзіне. Экспануецца макет мезалітычнага жытла, рэканструкцыі лучковага дрыля і вертыкальнага ткацкага станка.
Асобны экспазіцыйны комплекс прысвечаны гарадзішчу Нікадзімава (V-V1 стст.), якое існавала на тэрыторыі сучаснага Горацкага раёна. Гэта унікальны, еўрапейскага значэння археалагічны помнік эпохі вялікага перасялення народаў. Гістарычная экспазіцыя, якая адлюстроўвае гісторыю краю пачынаючы з ГХ ст., размясцілася ў 11 залах. Тут і рэканструкцыя воінскага касцюма, і мадэль ладдзі, і унікальная берасцяная грамата XIII ст., і свяшчэнны Мядзведзь-камень. Можна азнаеміцца з матэрыяламі раскопак старажытнага Мсціслава. У залах, якія асвятляюць перыяд Вялікага княства Літоўскага, прадстаўлена графічная рэканструкцыя замка, збудаванага ў 1520-1526 гг.; план і выява Магілёва XVII-пачатку XVIII ст. даюць уяўленне пра аблічча буйнейшага і багацейшага горада Беларусі тых часоў.
Першыя гады гісторыі краю ў складзе Расійскай імперыі прадстаўлены унікальнымі іконамі знакамітага жывапісца мяжы XVIII-ХГХ ст. В.Баравікоўскага. Побач экспануюцца ўзнаўленні залатога і срэбнага ключоў ад горада, пададзеных магіляўчанамі імператрыцы Кацярыне II падчас яе знаходжання ў горадзе ў маі 1780 г. Асобны зал прысвечаны падзеям першай чвэрці ХГХ ст.: вайне 1812г., дзейнасці і трагічнаму лесу дзекабрыстаў. Апошнія дзве залы прадстаўляюць шматгранную панараму жыцця краю пасля адмены прыгоннага права. Экспануецца мадэль першага паравоза, гудок якога гараджане пачулі ў 1903 г. Асаблівую цікавасць уяўляюць дакументы і фатаграфіі, якія сведчаць пра зна-ходжанне ў Магілёве Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання і апошняга прадстаўніка царскай дынастыі Раманавых — Мікалая II.
Значнае месца адведзена дакументальна дакладнаму паказу падзей перыяду з сакавіка 1917 г. да канца Вялікай Айчыннай вайны.
Магілёўскі абласны краязнаўчы музей мае свой філіял — музей этнаграфіі. Гэта адзіны ў Беларусі рэгіянальны этнаграфічны музей. У яго аснову пакладзены арыгінальная навуковая канцэпцыя і цікавае мастацкае рашэнне.
«Магілёў губернскі» — адметная экспазіцыя музея, якая прадстаўляе карціну жыцця гарадскога насельніцтва ХІХ-пачатку XX стагоддзя. Перад наведвальнікамі паўстае жыццё розных саслоўяў, на унікальных фотаздымках — архітэктурнае аблічча губернскага Ма-гілёва, павятовых гарадоў і мястэчак. Узноўленыя інтэр’еры з атрыбутамі мінулага часу — аўтэнтычным хатнім начыннем, мэбляй, прадметамі культу і ваеннай амуніцыі — ствараюць атмасферу жыцця губернскага горада.