Апошняя абарончая аперацыя

Бараноўскі, Я. Апошняя абарончая аперацыя / Яўген Бараноўскі // Звязда. — 2016. — 28 мая. — С. 11.

Гэты артыкул прысвечаны некаторым старонкам гісторыі Магілёўскай абарончай аперацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна называецца апошняй, таму што гэта была першая і адзіная такога роду ваенная дзея ў Беларусі ў 1941 годзе. Абарончая дактрына атрымала жыццё якраз тады, калі перастала існаваць старая савецкая канцэпцыя аб вядзенні баёў толькі на чужой тэрыторыі. Новая стратэгія прадугледжвала стварэнне лініі фронту па Заходняй Дзвіне, Дняпры, Сожы, праз Віцебск, Полацк, Оршу, Магілёў, Мазыр. Магілёву адводзілася роля галоўнага абарончага плацдарма. Найважнейшай задачай новай пабудовы фронту з’яўлялася фарміраванне глыбокаэшаланіраванай абароны Масквы.

ПЛАН стратэгіі прадставілі І. Сталіну 26 чэрвеня 1941 года начальнік Генеральнага штаба Чырвонай Арміі Г. Жукаў, нарком абароны СССР С. Цімашэнка, намеснік Жукава — М. Ватуцін. Сталін дактрыну зацвердзіў без адзінай заўвагі.

Магілёў — горад з багатай гісторыяй. Адзін з яго палкоў прымаў удзел у 1814 года ў штурме Парыжа, у выніку якога французскі імператар Напалеон адрокся ад прастола. У Магілёве ў час Першай сусветнай вайны знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, якую ўзначальваў Мікалай ІІ (1868—1918).

Папа Рымскі Іаан Павел ІІ казаў, што яго гістарычная радзіма, Польшча, напярэдадні Другой сусветнай вайны жыла і дыхала паэзіяй. А Беларусь у тыя дні займалася пераносам сталіцы БССР з Мінска ў Магілёў. Гэта рашэнне ў 1939 годзе падтрымаў Урад СССР спецыяльнай пастановай. Гістарычная з’ява пра­дугледжвала: стварэнне ў Магілёве плошчы Перамогі (у гонар перамогі савецкай улады над царскай Стаўкай Вярхоўнага галоўнакамандуючага), пабудову ў горадзе на Дняпры Дома ЦК КПБ. (У Мінску ў 1954 годзе Круглая плошча стала называцца плошчай Перамогі).

Праектнае абагачэнне Магілёва як новай сталіцы рабілі вядомыя ў БССР і СССР архітэктары А. Воінаў, У. Вараксін і Н. Трахтэнберг. Свае думкі яны выклалі ў даволі аб’ёмістай тлумачальнай запісцы і ў прыгожым каляровым эскізе таго, што павінна было ўяўляць сабою плошчу Перамогі ў яе закончаным выглядзе.

У тлумачальнай запісцы, у прыватнасці, гаворыцца: «Ствараемая ў горадзе на Дняпры плошча Перамогі мае тэрыторыю каля двух гектараў зямлі. Яна размесціцца на перасячэнні галоўных гарадскіх магістраляў: Першамайскай і Ленінскай вуліц і вала «Чырвоная Зорка». Дзякуючы значнай розніцы вертыкальных адзнак з Плошчы адкрываюцца шырокія перспектывы на гарадскі Цэнтральны парк культуры і адпачынку, які праектуецца на беразе Дняпра, на зарэчны раён Лупалава і іншыя раёны Магілёва, якія аддзяляюцца ад Плошчы абрывамі, утвараемымі ракой Дубровенкай. Плошча Перамогі будзе мець трапецападобную форму».

Дом ЦК КПБ планаваўся да раз- мяшчэння ў цэнтры горада.

УЗ’ЯДНАННЕ БССР з За­ходняй Беларуссю, Вялікая Айчынная вайна парушылі ўсе планы… Ад 1939 года ў Магілёве, як напамін аб тых днях, недалёка ад вуліцы Язерскай, назаўсёды застаўся прыгожы будынак пад назваю «Дом урада». У ім сапраўды размяшчаецца кіраўніцтва, але не БССР, а вобласці. Будынак мае знешняе падабенства з мінскім Домам урада.

«Партызанскі рух у Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза» — тэма кандыдацкай дысертацыі суі скальніка А. Бяляева, абароненая ў 1949 годзе ў Томскім педагагічным інстытуце. З яе і пачалося вывучэнне Магілёўскай абароны ў выглядзе спецыяльнага дысертацыйнага раздзела «Баі з нямецкімі захопнікамі на подступах да Магілёва». З’ЯДНАННЕ БССР з За­ходняй Беларуссю, Вялікая Айчынная вайна парушылі ўсе планы… Ад 1939 года ў Магілёве, як напамін аб тых днях, недалёка ад вуліцы Язерскай, назаўсёды застаўся прыгожы будынак пад назваю «Дом урада». У ім сапраўды размяшчаецца кіраўніцтва, але не БССР, а вобласці. Будынак мае знешняе падабенства з мінскім Домам урада.

Магілёў — першы беларускі горад, у якім больш-менш арганізавана прайшла эвакуацыя. Праўда, былі і ў ёй нейкія «белыя плямы», аб чым сведчыць пісьмо сакратара ЦК КП(б)Б І. Ганенкі з Магілёва сакратару ЦК КП(б)Б Р. Эйдзінаву ад 14 ліпеня 1941 года. У ім, у прыватнасці, гаворыцца: «Рыгор Барысавіч, прывітанне! Карыстаючыся аказіяй, рашыў напісаць табе аб рабоце і абстаноўцы. Эвакуацыя горада закончылася паспяхова, болей за тое, вывезлі многа, чаго нават і не трэба было вывозіць, гэта значыць, патрэбную частку харчоў. Пакуль го­рад не галадае, але праз тыдзень… пачнуцца цяжкасці. Усяго вывезена (гл. дадатак)».

Цытуемы дакумент адшуканы ў архіўнай справе, якая складаецца з двух тамоў, прысланых з Масквы ў Мінск у маі 1945 года. Дадатак, аб якім гаворыцца, застаўся ў адным з маскоўскіх архіваў. Аб чым ён — невядома і сёння.

Горад на Дняпры абаранялі часці 61-га стралковага корпуса Заходняга фронту, камандзір генерал-маёр Ф.А. Бакунін (1898—1984). У іх складзе змагалася, праяўляючы мужнасць і гераізм, 172-я стралковая дывізія, камандзір генерал-маёр М.Ц. Раманаў (1891—1941). Касцяк дывізіі складалі прыпіснікі з абласцей — Маскоўскай і Тульскай, з Беларускай ССР.

Мне двойчы давялося працаваць у архівах Германіі — у 1989 і 1995 гадах. У некаторых з іх мяне абслугоўвалі ўдзельнікі мінулай вайны. Яны вельмі ўважліва ставіліся да маіх запытаў і давалі высакаякасныя тлумачэнні. У архіве ў Фрайбургу (ФРГ), дзе захоўваюцца матэрыялы аб трагедыі ў Хатыні, убачыў вялікі мастацкі партрэт віноўніка хатынскай трагедыі Дырлевангера. На маё пытанне, чаму ён тут, пачуў: немцы бачаць у гэтым чалавеку толькі ва-еннага дзеяча.

У некаторых дакументах гаво­рыцца аб трох нямецкіх атаках на Магілёў — 9, 12 і 20 ліпеня 1941 года. Але калі «анонс» дапоўніць дадат- ковым матэрыялам, то колькасць нямецкіх атак скароціцца да двух раўндаў. Першы — атака Магілёва танкамі Гудэрыяна, якая ставіла мэ- таю праскочыць мост цераз Дняпро і ляцець далей маланкай на Смаленск і Маскву. Зрабіць гэта не ўдалося. Гудэрыянаўскія танкі мусілі адступіць ад Магілёва і шукаць пераправу ў Шклове, Рагачове, Жлобіне… Такой была першая атака. А потым пачалася другая — штурм горада сухапутнымі войскамі 4-й Арміі, далучанай да танкавай групоўкі Гудэрыяна.

ВОСЬ карціна баявых дзеянняў 7-га нямецкага армейскага корпуса па матэрыялах яго хронікі: «20.07. Атака на Магілёў не дала жаданых вынікаў з-за моцнага агню рускай артылерыі. Захоп дняпроўскага моста адклалі на больш позні тэрмін. 21.07. Зноў нашы часці спынены рускай артылерыяй. 22.07. Руская авіяцыя дэсантавала ў Магілёў сваёй пяхоце боепрыпасы і харч. 23.07. У бой за Магілёў дадаткова кінуты 78, 15, 71, 23-я дывізіі. На мосце цераз Дняпро загінуў маёр Ханінг, камандзір пяхотнага батальёна 23-й дывізіі. 24.07. Жорсткія баі на вуліцах горада працягваюцца. Карпусное камандаванне прыняло рашэнне часова адвесці воінскія падраздзяленні з ускраіны горада, а супраціўленне рускіх падавіць бомбавымі ўдарамі пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў. 26.07. Рускія спрабавалі вырвацца з палаючага горада. Рэзюмэ: авалодванне ўмацаваным плацдармам адбылося дзякуючы сямідзённай бітве армейскага кор­пуса супраць доўгачасовага, добра абсталяванага палявога ўмацавання, якое абаранялася фанатычным непрыяцелем. Рускія стаялі да апошняга. Яны былі неадольныя як з тылу, так і з флангаў. І таму кожную стралковую ячэйку, кожны дом даводзілася браць з боем. Аператыўны аддзел карпуснога камандавання. 15.08.41 г.»

Дзясяткі, сотні ўдзельнікаў Магілёўскай абарончай аперацыі запомніліся гераічнымі ўчынкамі. У лік такіх абаронцаў роднай зямлі ўвайшлі курсанты Магілёўскай палкавой школы Пятроў і Блізнюк, якія, па сведчанні сва іх таварышаў, кінуліся з гранатамі ў руках пад фашысцкія танкі, падбілі іх і загінулі самі. Камандзір 388-га стралковага палка палкоўнік Сямён Фёдаравіч Куцепаў стаў правобразам галоўнага героя рамана К. Сіманава «Жывыя і мёртвыя» — Сярпіліна. 

Магілёў — адзіны горад у тым сэнсе, што ў ім упершыню немцам прыйшлося весці жорсткія вулічныя баі з савецкімі войскамі і народным апалчэннем колькасцю звыш 12 ты­сяч чалавек.

Штурм Магілёва працягваўся амаль месяц: з 3-га па 26 ліпеня 1941 г. Сцяг са свастыкай быў узняты над горадам 26.07.1941 года. Але камандзір 7-га армейскага нямецкага корпуса палкоўнік Крэбс з асцярожнасцю сказаў аб гэтым акце як аб пераможным моманце.

Уліпені 1974 года ў ЦК КПБ прыйшло пісьмо ад групы ўдзельнікаў Магілёўскай абарончай аперацыі. Аўтары звароту прасілі палітычнае і дзяржаўнае кіраўніцтва краі ны разгледзець пытанні: 1. Аб напісанні кнігі і стварэнні кінафільма «У вогненным коле»; 2. Аб выпуску юбілейнага памятнага медаля «За абарону Магілёва»; 3. Аб хадайніцтве перад Урадам СССР аб прысваенні Магілёву ганаровага звання «Горад-герой» за ўклад у зрыў планаў гітлераўскага «бліцкрыгу».


Пісьмо, на жаль, неабходнага разгляду не атрымала і было спіса- на ў архіў.
ліпені 1974 года ў ЦК КПБ прыйшло пісьмо ад групы ўдзельнікаў Магілёўскай абарончай аперацыі. Аўтары зваро- ту прасілі палітычнае і дзяржаўнае кіраўніцтва краі ны разгледзець пы- танні: 1. Аб напісанні кнігі і стварэнні кінафільма «У вогненным коле»; 2. Аб выпуску юбілейнага памятнага медаля «За абарону Магілёва»; 3. Аб хадайніцтве перад Урадам СССР аб прысваенні Магілёву ганаровага звання «Горад-герой» за ўклад у зрыў планаў гітлераўскага «бліцкрыгу».

І яшчэ аб адной драме. У лістападзе 1929 года ў Магілёў з Мінска перавезлі помнік беларускай старажытнай духоўнасці — Крыж Еўфрасінні Полацкай (далей ад мяжы з капіталістычным светам). Сляды шэдэўра губляюцца ў Магілёве падчас Вялікай Айчыннай вайны. Калі віноўнікі страты — веруючыя людзі, то ёсць надзея, што помнік беларускай старажытнай культуры хоць калі-небудзь ды вернецца на радзіму.

Вось як гучыць ацэнка Магілёўскай абарончай аперацыі з вуснаў галоўнага арганізатара Маскоўскай абароны Г.К. Жукава: нягледзячы на шэраг памылак, а часам і недастатковую супраціўляльнасць, стратэгічная абарона была арганізавана і пачала паступова даваць доўгачаканыя вынікі.

Сціплая ацэнка, але — з вышыні высокай і адказнай пасады тагачаснага начальніка Генеральнага штаба Чырвонай Арміі…