Мельхiседэк — «цар праўды»

Дзьячкоў, А. Мельхiседэк — «цар праўды» : [магiлёўскi святар Мельхiседэк, або Мiхаiл Паеўскi] / Алег Дзьячкоў // Веснiк Магiлёва. — 2016. — 18 мая. — С. 10.

Мельхіседэк, або Міхаіл Паеўскі. Імя гэтага чалавека, на вялікі жаль, нічога не кажа большасці магілёўцаў. Нават знакамітыя гісторыкі зрэдчас змогуць нешта прыгадаць, пры гэтым хвіліну пастаяўшы ў задуменні. А між тым асоба гэтага дзеяча ў пачатку 20 ст. на Беларусі была вельмі прыкметнай і ўплывовай.

Нарадзіўся Міхаіл Паеўскі ў сям’і святара на тэрыторыі сучаснай Польшчы ў 1876 годзе. 3 самага дзяцінства на Міхася вялікі ўплыў аказваў яго бацька Леў Паеўскі, чалавек адукаваны і дужа абазнаны ў гісторыі. Менавіта бацька, які быўу захапленні ад прыгажосці краявідаў Беларусі, яе храмаў, паданняў і спеваў, перадаў Міхасю любоў і павагу да роднай зямлі.

У 1894 годзе Леў Паеўскі пісаў: «Хай жа напісаныя мною радкі не загінуць дарма, пісаўшы іх, я не шукаў і не шукаю літаратурнай славы. Слава, якою мы па справядлівасці можам ганарыцца, тэта мінулае шматвекавое жыццё нашых продкаў, якія завяшчапі нам шанаваць іх несмяротныя запаветы ў ладзе з Богам І Святой Царквою…»

Міхаіл Паеўскі засвоіў з маленства тэты бацькаў запавет і за савецкім часам у афіцыйных дакументах у графе пра нацыянальную прыналежнасць заўсёды адзначаў, што ён беларус.

Міхась Паеўскі вучыўся ў манастырскай школе, потым скончыў духоўную семінарыю. Здольнага юнака заўважылі, і ён працягнуў сваю адукацыю ў Казанскай духоўнай акадэміі. Па заканчэнні атрымаў званне кандыдата багаслоў’я і добрае валоданне «новымі» мовамі. Менавіта Казанская акадэмія выхавала яго выдатным прапаведнікам. Затым Міхаіл Паеўскі прымае манаскі пострыг пад імем Мельхіседэк, што азначае «цар праўды».

Мельхіседэк прызначаецца служыць у магілёўскую духоўную семінарыю выкладчыкам асноўнага, дагматычнага і маральнага багаслоў’я. Малады святар апантанна ўзяўся за новую працу, усімі сіламі намагаючыся перадаць моладзі свае багатыя веды. Здоль­нага выкладчыка хутка заўважылі, і 26 лістапада 1904 года пасля літургіі ў Спаса-Прэабражэнскім храме даверылі зрабіць казанне, якое аказала вялікае ўздзеянне на прысутных і было надрукавана ў «Моги­лёвских епархиальных ведомостях». 3 таго часу епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Стэфан стаў даволі часта запрашаць маладога святара браць удзел у архірэйскіх набажэнствах. Святар добрасумленна праводзіць заняткі ў семінарыі, рыхтуецца да казанняў і «выконвае пасаду» ключара семінарскай царквы.

16 верасня 1905 года іераманах Мельхіседэк прызначаецца выконваць абавязкі ігумна Магілёва-Брацкага манастыра аднаго з буйнейшых на Беларусі, які меў цікавую і старажытную гісторыю і традыцыі. Вучыцца кіраваць жыццём манастыра Мельхіседэку даводзілася, спалучаючы абавязкі ігумна з абавязкамі благачыннага: 11 кастрычніка 1905 года з прапановы епіскапа Стэфана ён прызначаецца благачынным над мужчынскімі манастырамі Бялыніцкім, Ахорскім, Аршанскім і Няклюдаўскім.

Ігумен Мельхіседэк у 1906 год­зе стаў сябрам дзвюх грамадскіх дабрачынных арганізацый пры Магілёўскай епархіі: Магілёўскага царкоўна-праваслаўнага Багаяўленскага брацтва і Магілёўскага камітэта Праваслаўнага місіянерскага таварыства.

Але ігумнам у Магілёве прыйшлося пабыць нядоўга. 24 студзеня 1907 года Мельхіседэка пераводзяць у Бялыніцкі манастыр, а потым за межы Беларусь.

Папітычныя і сацыяльныя катаклізмы ў Расійскай імперыі ў хуткім часе шмат што змянілі. Пасля лютаўскай рэвапюцыі 1917 года Часовы ўрад прымае дэкрэт «Аб свабодзе сумлення». Пасля кастрычніцкага перавароту бальшавікі адразу ж паставіліся да святароў, як да адных з галоўных ворагаў.

Пасля разгону Устаноўчага сходу 19 студзеня 1918 года Патрыярх Ціхан у пасланні да праваслаўнага духавенства і вернікаў прыдаў анафеме бальшавіцкую ўладу. Праз нейкі час быў прыняты дэкрэт аб адцзяленні царквы аддзяржавы. Часткадухавенства, сярод якой быў і епіскап Мельхіседэк, прыхільна паставілася да аддзялення царквы ад дзяржавы. Як ён тлумачыў пазней: «Царквы як такой пры царскім ладзе не існавала. Была трупа свецкіх І духоўных чыноўнікаў, якія падпарадкавалі сабе ўсё і ўсіх. Мы хадзілі ў золаце, атрымлівалі тысячы, але не маглі жыць паводле запаветаў Хрыста».

На пачатку верасня 1918 года епіскап Мельхіседэк атрымаў прызначэнне ў Мінскую епархію. Ён стаў епіскапам Слуцкім, вікарыем Мінскім. Падзеі разгортваліся ў той час вельмі імкліва. Грамадзянская вайна, акупацыя. У сакавіку 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. У пасланні, накіраваным ураду БНР пры канцы 1921 года, Патрыярх Ціхан пісаў: «Заклікаю на ўвесь Беларускі Народ блаславенне Божае і малітоўна зычу, каб Гасподзь умацаваў ягоныя сілы ў абароне Царквы».

Затым надыходзіць нямецкая акупацыя. Неўзабаве зноў вяртаюцца бапьшавікі. 1 студзеня 1919 года ў Смапенску адбылося абвяшчэнне БССР. Але ўжо 16 сту­дзеня выйшла пастанова аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерній, а тое, што застапося, было аб’яднаназЛітвой.

У хуткім часе ў Мінску ўстапявалася ўжо польская ўлада. У верасні 1919 года ў Мінск прыехаў Юзэф Пілсудскі. Праграма ў яго была вельмі насычаная, але знайшоўся час наведаць храм, дзе служыў епіскап Мельхіседэк. Адбылася гутарка, змест якой невядомы. У хуткім часе Мельхіседэк атрымаў тытул епіскапа Менскага і Тураўскага. Клопаты аб захаванні і развіцці праваслаў’я, духоўным росквіце Бацькаўшчыны робяцца галоўным сэнсам і мэтай яго жыцця. Савецкую ўладу, якая ўсталявапася ўлетку 1920 года, Мельхіседэк сустрэў у цэлым прыхільна, з надзеяй на супрацоўніцтва. Ён на­ват звярнуўся ў Наркамат асветы з просьбай дазволіць адкрыць у Мінску інстытут для падрыхтоўкі духоўных пастыраў, але ж, нату­ральна, атрымаў адмову.

Першыя ж гады кіравання бальшавікоў у часы «ваеннага камунізму» у 1918-20 гадах моцна падарвапі дабрабыт простата народа, а засуха 1921 года прывяла да таго, што ў снежні на IX з’ездзе Саветаў было афіцыйна абвешчана пра тое, што гападаюць 22 мільёны чалавек. Епіскап Мельхіседэк прыняў рашэнне аб дабрачыннай здачы ўсіх царкоўных каштоўнасцей, апрача сакраментальных. У надзвычай няпростай сітуацыі ён выканаў свой духоўны абавязак, і праваслаўная Царква на Беларусі, страціўшы рэшту каштоўнасцей, захавала жыцці святароў і атрымала на некаторы час перадышку.

Барацьба бальшавікоў супраць царквы працягвалася. 9 траўня 1922 года арыштаваны Патрыярх Ціхан. Яго намеснік мітрапапіт Яраслаўскі Агафангел звярнуўся да епіскапаў: «Страціўшы часова найвышэйшае кіраўніцтва, вы кіруеце цяпер сваімі епархіямі самастойна, згодна з Пісьмом, святымі канонамі».

У чэрвені 1922 года сярод беларускай праваслаўнай інтэлігенцыі быў распаўсюджаны ліст, які называўся «Адозва да праваслаўных вернікаў». Група беларусаў, у якую ўваходзілі протаіерэі Сцяфан Кульчыцкі і Уладзімір Біруля, навукоўцы і пісьменнікі Міхайла Грамыка, Сцяпан Некрашэвіч, Якуб Колас і іншыя, пісала: «Беларуская царква павінна быць прызнаная кіроўнай у сваім нутраным жыцыді на пачатках аўтаноміі паводле царкоўных правілаў і канонаў». 10 ліпеня ў Мінскім Кафедральным Саборы пры ўдзеле ўсяго гарадскога святарства і 60 прадстаўнікоў ад сельскіх прыходаў, у прысутнасці вялікай колькасці вернікаў, была абвешчана аўтаномія Беларускай царквы, створана Беларуская мітраполія. Епіскап Мінскі і Тураўскі Мельхіседэк названы мітрапалітам Менскім і Беларускім.

Спецслужбы пільна сачылі за кожным крокам мітрапаліта. Раз на тыдзень у Маскву ішлі зводкі пра падзеі ў Мінску: «Мясцовым рэакцыйным духавенствам на чале з Мельхіседэкам робяцца ўсе захады да ўзмацнення свайго ўплыву на масы вернікаў шля­хам звышштатных набажэнстваў, дзе распяваюцца перакладзеныя на беларускую мову царкоўныя песні».

Кіраўнікі савецкай Беларусі мелі надзею, што аўтаномная Беларуская царква будзе ва ўсім падпарадкоўвацца таму маскоўскаму духавенству, якое прызнала савецкую ўладу. У той час сярод найвышэйшых іерархаў Рускай Праваслаўнай Царквы ўзнік раскол на «абнаўленцаў» і «ціханаўцаў». Першыя адкрыта падтрымалі савецкую ўладу. Святарства і вернікі ў Беларусі па рознаму ставіліся да новых плыняў у царкве. Пэўны час абнаўленцы лічылі мітрапаліта Мельхіседэка ціханаўцам, а ціханаўцы абнаўленцам. Але 19 лістапада 1922 года Мельхіседэк вярнуўся з Масквы ў Мінск і падчас набажэнства ў Кафедральным Саборы з кафедры ўсіх абнаўленцаў аддаў анафеме.

Пасля ўзбуйнення тэрыторыі ў 1924 годзе абнаўленцы правялі ў Магілёве Беларускі абласны царкоўны Сабор, на якім абралі свайго мітрапаліта. Запрашалі на Сабор і Мельхіседэка, але ён не паехаў.

У зводках спецслужбаў паведамлялася, што Мельхіседэка пры ўмелым падыходзе можна выкарыстаць у барацьбе з рэак­цыйным духавенствам. Трэба толькі падысці да яго асцярожна, бо Мельхіседэк вялікі дыпламат, які перажыў усе акупацыі і ладзіў з усімі ўрадамі. Але Мельхіседэк катэгарычна выказваўся супраць абнаўленства і яго пры гэтым падтрымлівала пераважная большасць святарства і вернікаў. Як адзначае даследчыцца Таццяна Процька, шматлікія інфарматары паведамлялі: мітрапаліт у царкве робіць павучанні па-беларуску, у службах памінае асуджаных святароў, называв іх «замучанымі», «святымі пакутнікамі нашыхдзён».

3 папулярнасцю і ўплывам Мельхіседэка ўлада мірыцца не хацела, і ў жніўні 1924 года супраць яго і яшчэ 6 чалавек узнікае крымінальная справа. Судовы працэс пачаўся 10 жніўня 1925 года і працягваўся 7 дзён. Больш за тысячу чалавек прыходзілі штодня, ста­ял! ля вокнаў, на вуліцы. Святару інкрымінавапася парушэнне савецкіх законаў і хаванне ад канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей. Мельхіседэк паводзіў сябе на працэсе мужна і ўпэўнена.

Міхаіла Паеўскага прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі на Марыінскіх спецпасяленнях, дзе ён прабыўда 1927 года. Вясной 1927-га мітрапаліту яму дапі дазвол вярнуцца на радзіму. Але ў Маскве яго зноў арыштоўваюць «за выкарыстанне рэлігійнага настрою масаў у антысавецкіх мэтах». Яго выпусцілі толькі ў верасні, турэмнае зняволенне было заменена на подпіс аб нявыездзе. Па пэўных звестках, яго зноў вывезлі ў Краснаярск.

У 1930 годзе ён выкліканы ў Маскву, і 17 траўня падчас набажэнства раптоўна памірае ва ўзросце 49 год. Паводле адной з версій, ён быў атручаны. На пахаванне мітрапапіта прыехалі і прадстаўнікі з роднай Беларусь

Аўтакефальная царква ў БССР існавала да 1937 года. У ліпені ўсе святары-аўтакефалісты былі арыштаваны і растраляны па справе «контррэвалюцыйнай арганізацыі «Беларуская Аўтакефальная царква». Кіраўніцтва ёю прыпісалі епіскапу Філарэту і мітрапаліту Мельхіседэку, які «працаваў на польскую разведку».

17 мая 2011 года, у дзень 80-годдзя з дня смерці, у Мінску для ўшанавання яго памяці на будынку былога архірэйскага палаца была ўсталявана бронзавая мемарыяльная дошка з барэльефнай выявай Мельхіседэка.