Варапай, М. Святло ў цемры – бачыць яго дапамагае музыка : [гутарка з кіраўніком харавога калектыву інвалідаў па зроку Мікалаем Варапаем] / М. Варапай. Гутврыла Н. Зігуля // Звязда. — 2013. — 4 снежня. — С. 3.
Магiляўчанiн Мiкалай Варапай упэўнены, што талент ён атрымаў як «кампенсацыю» за страчаны зрок.
Нiхто з яго сям’i i нават далёкiх сваякоў нiколi не спяваў i не iграў на музычных iнструментах. А вось ён з лёгкасцю можа хоць на акардэоне, хоць на балалайцы — усяго ў спiсе як мiнiмум 15iнструментаў, якiмi ён валодае. Магчыма, для кагосьцi нiчога незвычайнага ў гэтым i няма, але Мiкалай Iванавiч здолеў гэтаму навучыцца, не маючы зроку. Зрок ён страцiў цалкам у 10-гадовым узросце.
Летась ён стаў лаўрэатам другой ступенi фестывалю «Вiцебск-2012» для людзей з абмежаванымi магчымасцямi, якi праводзiўся ў рамках мiжнароднага фестывалю «Славянскi базар». Сёлета музыка атрымаў лаўрэацкi дыплом 2-й ступенi рэспублiканскага фестывалю iнвалiдаў па зроку «Эдэльвейс». А на фестывалi Саюзнай дзяржавы «Разам мы зможам больш», якi праводзiўся ў Смаленску з 28 кастрычнiка па 1 лiстапада, стаў лаўрэатам 1 ступенi ў намiнацыi «Салiст-вакалiст».
— Мне вельмi пашчасцiла з настаўнiкам спеваў, музыкантам ад Бога Яўгенам Аляксандравiчам Чэркасам, — распавядае ён. — З iм я пазнаёмiўся, калi вучыўся ў Шклоўскай спецыяльнай школе-iнтэрнаце для дзяцей з асаблiвасцямi фiзiчнага развiцця. Праблемы са зрокам у мяне былi з дзяцiнства, таму бацькi i аддалi мяне ў гэтую школу. Але нiхто не думаў, што з мяне атрымаецца музыкант. Бацька быў звычайным рабочым, мацi — паштальёнам. Брат i сястра таксама не спявалi. Усе мае сваякi — вельмi далёкiя ад музыкi людзi. Яны дагэтуль здзiўляюцца, адкуль у мяне такi талент.
— А i на самой справе, адкуль?
— Кажуць, што калi Бог нешта забiрае, ён дае ўзамен iншае. Я з дзяцiнства хутка запамiнаў усе мелодыi. У пятым класе ўзяў у суседзяў гармонiк i нешта стаў падбiраць на слых. А калi пачалося маё жыццё ў суцэльнай цемры — гэтаму паспрыялi дзiцячыя свавольствы — без музыкi я ўжо не ўяўляў сваёй будучынi. Дзякуючы спецшколе я не застаўся б бездапаможным: тут вучаць невiдушчых дзяцей абыходзiцца ў жыццi без старонняй дапамогi. Памыць посуд і бялiзну, схадзiць у краму для такiх, як я, не праблема. Але ж хацелася паказаць, што здольны i на нешта большае. Дзякуй роднай школе, дзе я спасцiг музычныя азы. Менавiта тут я навучыўся iграць на духавых, клавiшных i струнных iнструментах. Пасля Шклоўскай школы прыйшоў працаваць на Магiлёўскае вучэбна-вытворчае прадпрыемства Беларускага таварыства iнвалiдаў па зроку, а ў 1988 атрымаў запрашэнне стаць кiраўнiком калектыву «Гасцiнец», якi iснаваў пры грамадскiм аб’яднаннi нашага таварыства. Тады ў мяне яшчэ не было спецыяльнай адукацыi. I калi да нас аднойчы прыйшоў на праслухоўванне выкладчык з Магiлёўскага вучылiшча культуры, то вельмi здзiвiўся, што мой калектыў быў падрыхтаваны лепш, чым у тых, хто меў музычную адукацыю. Дарэчы, рашэнне паступаць у вучылiшча культуры я прыняў менавiта ў той час.
— Як паставiлiся да чалавека, якi зусiм не бачыць, настаўнiкi i навучэнцы? Наогул, цi складана было адаптавацца ў новых умовах?
— Цяжкасцяў заўсёды хапае, але ж трэба вучыцца iх пераадольваць. Галоўнае — не баяцца. Нават маючы сумненнi, неабходна ўсё роўна выкарыстаць шанц. Калi прыйшоў у вучылiшча, мне далi баян у рукi: сыграйце, маўляў, што-небудзь. Сыграў турэцкi марш Моцарта. Потым iтальянскую польку Рахманiнава. Яны толькi рукамi развялi, кажуць: «Мы так зразумелi, што вы сюды прыйшлi пастаяць у чарзе па дыплом». Я iм: ну дык дайце мне яго без чаргi! Пасмяялiся. А на справе так i атрымалася. Для мяне ўсё, што там выкладалi, быў ужо пройдзены этап. Скончыў вучылiшча па спецыяльнасцi харавое дырыжыраванне з чырвоным дыпломам.
Сёлета споўнiлася 25 гадоў, як я кiрую калектывам iнвалiдаў па зроку «Гасцiнец». Там з 20 чалавек толькi 4 вiдушчыя. Спяваем у асноўным песнi беларускiх кампазiтараў, за гэты год далi ўжо 23 канцэрты. У Магiлёве выступалi ў Доме ветэранаў, у Доме настаўнiка, ездзiлi спяваць у Бялынiцкi i Расцянскi дамы-iнтэрнаты, а не так даўно атрымалi запрашэнне ў Барысаў, у санаторый «Бярэзiна». Iмкнёмся выступаць за межамi сваёй «сiстэмы», каб iнтэгравацца ў грамадства. Але вельмi складана бывае прабiваць гэтую сцяну — перашкаджае бюракратычны апарат. I для iнвалiдаў па зроку таксама iснуе бар’ер, яны баяцца. Таму прыемна, калi нас запрашаюць такiя ўстановы, як гарадскi Цэнтр культуры i вольнага часу.
Ёсць цяжкасцi i з прысваеннем калектыву звання «народны». Пакуль што мы проста харавы калектыў «Гасцiнец». Нам увесь час абяцаюць: рыхтуйцеся, мы прыйдзем, паслухаем… 10 гадоў ужо працую на грамадскiх пачатках. Калi дадуць званне, зможам разлiчваць на нейкае фiнансаванне з абласнога бюджэту.
— А сёння нехта матэрыяльна падтрымлiвае ваш калектыў?
— Мы ўсюды ездзiм за свой кошт — дызелямi, аўтобусамi. Нягледзячы на тое, што ўсе ўдзельнiкi калектыву — ужо людзi ва ўзросце. Гэта зараз дзякуючы Фонду мiра атрымалi матэрыяльную падтрымку, але такое здараецца не часта. Летась, калi збiралiся ў Бабруйск на фестываль, некаторыя нават звярталiся ў службу сацдапамогi, каб атрымаць якiя-небудзь грошы на паездку… Мастацтва патрабуе ахвяр, а аматарскае тым больш. Дзякуй нашым удзельнiкам, якiя iдуць на гэтыя ахвяры. Ганне Антонаўне Тамашовай, напрыклад, у наступным годзе спаўняецца 80 гадоў. З лiку ветэранаў i Зiнаiда Герасiмаўна Гелясевiч, Нiна Сiдараўна Шапорцiна. I кiдаць калектыў яны не збiраюцца.
— Чаму вас навучыла музыка?
— Без музыкi ў мяне не бывае. Нават калi я ранiцай прачынаюся, у галаве гучыць мелодыя. Не ўяўляю сваё жыццё без песнi. Калi мне хтосьцi кажа пра сябе: «Я не ўмею спяваць» — не веру. Гэта хлусня. Чалавек нават калi гаворыць, ужо спявае. Аднойчы пасля канцэрта нехта заўважыў, што нашы жанчыны хоць i пажылыя, але маюць звонкiя галасы. На што я адказаў: прыходзьце да нас, i вы заспяваеце не горш. Упартая праца прыносiць свой плён.
Цяпер я працую адразу ў трох харавых калектывах: «Гасцiнец», калектыў Дарожна-маставога прадпрыемства i яўрэйскай дыяспары — «Шалом». I мне ёсць з чым параўнаць. Калi «Гасцiнец» ужо склаўся, то астатнiя яшчэ вельмi далёкiя ад сапраўдных спеваў. Прывыклi спяваць, як за сталом на вяселлi, а трэба прафесiйна расцi. З яўрэямi мы спяваем на iх мове. Яны смяюцца: вы хутчэй нашу мову вывучыце, чым мы вашы спевы. Здзiўляюцца, што ў мяне добра атрымлiваецца, пытаюцца, цi былi ў маiм родзе яўрэi…
— А на якiя «ахвяры» iшлi дзеля музыкi?
— 10 гадоў працаваў прадпрымальнiкам — займаўся арганiзацыяй канцэртнай дзейнасцi, «iграў» вяселлi i юбiлеi… На жаль, не засвоiў саксафон, не хапiла ўседлiвасцi. Не тое каб складана, але шмат чаго трэба запамiнаць. Памяць наогул мой галоўны iнструмент. Усе партытуры харавыя сам раблю, але паколькi нот не пiшу, дык усё трымаю ў памяцi.
Два гады назад асвоiў камп’ютар, бо без гэтага сёння не пражывеш. Усё, што мне трэба, знаходжу ў iнтэрнэце. Падбiраю песнi для сябе, для калектыву. У маёй фанатэцы сёння каля 60 гiгабайтаў музыкi: iнструментальная, народная, эстрадная — усё па папках. Вельмi карысная праграма jaws, якая ўсё агучвае. Дзякуючы гэтай праграме мы можам без старонняй дапамогi знайсцi ў iнтэрнэце ўсё, што трэба.
— А мне здавалася, што ваша жыццё праходзiць у цемры!..
— Калi можаш самастойна рухацца, гэта надае ўпэўненасцi. I я нiколi не заставаўся адзiн. У школе побач са мною былi прыяцелi i настаўнiкi. Потым калегi па рабоце… Цяжка тым, хто позна аслеп — яны вельмi пакутуюць ад гэтага. Адчай з часам пройдзе, але чалавека напачатку неабходна падтрымаць. I сляпы сляпога заўсёды лепш навучыць… Сёння — цi паверыце — я нават не магу ўявiць, як бы сябе павёў, калi б пачаў бачыць, настолькi iнтэграваным у грамадстве сябе адчуваю…
Вось пачаў спяваць у царкве. Мой духоўны рэпертуар налiчвае каля сотнi песень. Я iх усе ведаю на памяць.
— А колькi ж вы наогул памятаеце песень?
— Складана адказаць. Шмат. I не толькi песень. Мне тэлефануюць, каб нейкi нумар спытаць, i я без усякага даведнiка адказваю. Калi iду з вiдушчым чалавекам, падказваю яму, дзе якi паварот. Ён здзiўляецца: адкуль ты ведаеш? Гэта ўнутраная памяць — нешта накшталт GPS-навiгатара. У нас свае бар’еры, у вiдушчых — свае, кожны жыве ў сваiм свеце. Прыемна, што цяпер грамадства становiцца больш уважлiвым да iнвалiдаў, людзi iмкнуцца падвесцi, падказаць. Да i самi iнвалiды перастаюць саромецца.
— А аддача нейкая ад музыкi ёсць?
— А як жа? Заўсёды адчуваеш, калi зала падымаецца i апладзiруе. Я не бачу, але ведаю гэта. Значыць, тое, што ты робiш, запатрабавана.