Падлiпская, Т. Спадчына бясцэнны скарб : [майстар-класы па ткацтву на станку i керамiцы прайшлi на этнахутары Зялёны гай] / Таццяна Падлiпская // Магілёўскія ведамасці. — 2016. — 6 сентября. — С. 16.
У апошнюю нядзелю лета на этнаграфічным хутары Зялёны гай майстры На-талля Касуха і Наталля Русіян правялі майстар-класы па ткацтве на станку і кераміцы. Яны расказвалі гасцям пра старадаўнія рамёствы беларусаў і заклікалі кожнага шанаваць сваю спадчыну.
Паспрабаваць сябе ў ролі кераміста альбо ткачыхі мог любы ўдзельнік сустрэчы. А такіх ахвотнікаў знайшлося нямала.
Наталля Русіян больш за дваццаць год займаецца керамікай. Яна — народны майстар, член Саюза май-строў народнай творчасці Беларусі. Падчас сустрэчы з наведвальнікамі этнахутара майстар з вялікай цікавасцю паказвала ім, як ажывае ў яе руках гліна і ператвараецца ў свістульку, як мілагучна могуць гучаць яе вырабы. У сваю чаргу і дарослыя, і дзеці ўважліва слухалі сваю суразмоўцу, а пасля паспрабавалі самі зрабіць цацку з гліны і пасві-стаць у яе.
Рамеслініца Наталля Касуха эмацыянальна распавядала пра другое старадаўняе рамяство — ткацтва. Яна пазнаёміла прысутных з ткацкім станком, паказала, як рабілася аснова, якую закідалі ў кросны: накручвалі на навой; дазволіла гасцям дакрануцца да розных прыстасаванняў для ткацтва: бёрдаў, чаўнака, кроснаў… А затым Наталля Юр’еўна паказала, як ткуцца ручнікі, дываны, паясы…
Ткацтвам Наталля Касуха пачала захапляцца амаль з юнацтва. Такая яе любоў да старадаўняга рамяства прывяла дзяўчыну да адназначнай думкі: яна стане студэнткай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Праз пэўны час мара здзейснілася. Цяпер у Наталлі прафесія і захапленне супадаюць.