Пост – «Тэатр»

Аскера, В. Пост – «Тэатр» : [пастаноўкi Магiлёўскага абласнога драматычнага тэатра на V Мiжнародным форуме тэатральнага мастацтва «Тэатр»] / Вiкторыя Аскера // Лiтаратура i мастацтва. — 2015. — 30 кастрычнiка. — С. 13.

Нататкі прадузятага гледача
Мінуў V Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ».
На працягу месяца фэст прапаноўваў гасцям разнапланавыя спектаклі і мерапрыемствы. У афішу ўвайшдо 25 пастановак — замежных і ў праграме BelarusOpen. Усе тэатральныя пляцоўкі сталіцы са дня ў дзень жылі асаблівай атмасферай. У тэатральнай зале — вядомыя крытыкі, тэатразнаўцы, журналісты, выкладчыкі… Адметна, што многія айчынныя пастаноўкі ўпэўнена канкурыравалі з праектамі прафесійных замежных тэатраў. Як тут абысці ўвагай велізарную працу, зробленую беларускімі тэатральнымі дзеячамі за апошні год? Не будзем «разбіраць на цытаты» ўсе праекты «сваіх» рэжысёраў, прадстаўленыя ў праграме, — раскажам больш падрабязна пра некаторыя з іх.

ЗАМУЖ? ЗА ДВАРАНІНА!

Рэжысёр-пастаноўшчык Магілёўскага абласнога дра-матычнага тэатра Саўлюс Варнас прыехаў на «ТЭАРТ» са спектаклем «Жаніцьба», які адбыўся на сцэне Рэспу-бліканскага Палаца культуры прафсаюзаў. Цікавая фантасмагарычная п’еса Мікалая Гогаля паўстала перад гледачамі ў жанры філасофскай камедыі, дзе кожны вобраз суправаджаецца асаблівай гісторыяй. Купецкая дачка Агаф’я Купярдзягіна вырашыла выйсці замуж за двараніна і папрасіла знатную сваццю Фёклу Іванаўну дапамагчы ёй у гэтым. Свацця знайшла аж шэсць кандыдатаў, у кожнага з якіх патэнцыяльная нявеста знайшла недахопы. На працягу дзеяння Агаф’я Ціханаўна размаўляе з жаніхамі, спрабуе даведацца пікантныя падрабязнасці іх жыцця і ў выніку разумее, што ў кож­нага ёсць добрыя рысы ха-рактару і калі аб’яднаць іх у адно цэлае, атрымаўся б неблагі варыянт…

Спектакль «Жаніцьба» сінтэзуе магчымасць па-смяяцца, паслухаць жар­ты і ўсур ез падумаць над тым, што ні адзін з герояў насамрэч не з’яўляецца шчаслівым, бо шчасце — гэты быць побач з каханы-мі, а яны ўсе — самотныя. Пастаноўка ўражвае цікавым падыходам да дэкарацый. На сцэне не ўбачыш вялікіх дрэў альбо багатага дома, затое ўразіць двухметровая шлюбная сукенка і галовы жаніхоў на сталовых талерках. Рэжысёр адзначае: «Тэатр — гэта інстытут, які павінен правакаваць гледачоў наўнутраны дыялог». I ў «Жаніцьбе» гэта атрымалася.

А ШТО «НА ДНЕ»?

П’есу Максіма Горкага «На дне» на сцэне Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў прадставіў Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. Сучасная інтэрпрэтацыя вядомага твора выклікае супярэчлівыя пачуцці: зразумела, рэжысёр тлумачыць, наколькі драматургія Горкага актуальная сёння, акцёры паказваюць, што, нягледзячы на час, праблемы ва ўзаемадзеянні сацыяльнага асяроддзя застаюцца, але ж сама падача такога матэрыялу здаецца нязвыклай.

У пастаноўцы рэжысёр Цімафей Ільеўскі адкрывае дзверы ў безвыходнасць: маленькі двор, дзе існуюць звычайныя людзі, кожны дзень па звычайным раскладзе. Персанажы жывуць рознымі эмоцыямі: кахаюць, ненавідзяць, зайздросцяць, — але ж сумны і брудны двор

аб’ядноўвае ўсіх у кола расчаравання і, магчыма, крыўды на лес. Яны мараць вырвацца са смуты, знайсці іншы шлях, але абставіны і ўнутраная боязь не дазваляюць зрабіць крок наперад. Героі, выкінутыя з жыцця, існуюць у хляве.

Праз увесь спектакль тонкай ніткай праходзяць словы «Так нельга!». Што чакае жыхароў бруднага двара, спытаеце вы? А што можа чакаць людзей, якія апынуліся «на дне»?

МІСТЫЧНАЯ СЯДЗІБА

I зноў вернемся да Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, які, акрамя як «Жаніцьбай», парадаваў гасцей форуму сядзібе» па п’есе польскага пісьменніка Станіслава Віткевіча. Сюжэт пастаноўкі крыху незразумелы, у ім змяшана містыка, фантастыка, рэальнасць і сны… Акцёры ў шыкоўных касцюмах сыходзяць са сцэны ў тэатральную залу і разбіраюць канфлікты сваіх герояў. У маленькай сядзібе адбылося нечаканае: былая гаспадыня дома, якую любіла ўся сям’я, раптоўна памерла. Hi муж, ні дзеткі не маглі паверыць у гэта. Кожны дзень яны ўспаміналі чароўную Анастасію і пакутавалі па ёй.

Як толькі жыццё ў гэтым доме стала наладжвацца, дзве дачкі памерлай маці вырашылі выклікаць яе дух. 3 гэтага моманту ўтульная сядзіба на беразе возера ператварылася ў цэнтр містычных падзей. Анастасія пачала хадзіць па доме, палохаючы ўсіх жыльцоў. Былы муж, толькі прызвычаіўшыся да думкі, што каханай болын няма, пабачыўшы яе зноў, вырашыў, што звар’яцеў. Адна за адной разгортваюцца падзеі, раскрываюцца таямніцы. Як высвятляецца, добрая і высакародная Анастасія не захоўвала вернасці свайму мужу.

Гэта тэатральная пастаноўка цалкам закончаная, не пазбаўленая гумару, што дазваляе не адчуваць цяжкасці сюжэта і спакойна сачыць за развіццём вобразаў. Шмат кахання і смерці ў гэтым спектаклі, шмат эстэтыкі і разваг. Драматычны фінал не адпускае яшчэ некалькі дзён пасля прагляду.

Глядзіце беларускае!