Як зрабiць горад каралеўскiм?

   Мушынская, Т. Як зрабiць горад каралеўскiм? : [30-годдзе творчай дзейнасцi заснавальнiка Магiлёўскай гарадской капэлы Сяргея Лiшчэнкi] / Тяццяна Мушынская // Мастацтва. — 2017. — №1. — С. 32-33.

Сталічныя меламаны лічаць — калі слушна, а калі і не, — што ўсе найболын значныя падзеі музычнага жыцця Беларусі адбываюцца менавіта ў Мінску. Але, выехаўшы за ягоныя межы, досыць часта пераконваешся: тэта не так. У абласным горадзе можа ажыццявіцца праект надзвычай яркі і арыгінальны, аналагаў якому знайсці нялёгка. Калі ўвесь канцэрт складзены з твораў айчынных кампазітараў — ды яшчэ і ў межах беларускамоўнай праграмы. Калі ў ім удзельнічаюць сімфанічны аркестр, хор і салісты. А за дырыжорскі пульт становяцца запроніаныя маэстра з чатырох беларускіх гарадоў.

Зрэшты, пра ўсё па парадку і больш падрабязна. У Магілёве, у зале гарадскога Цэнтра культуры і адпачынку годна адзначылі 30-годдзе творчай дзейнасці Сяргея Лішчэнкі, мастацкага кіраўніка і дырыжора гарадской капэлы.

Ведаю яго амаль паўтара дзесяцігоддзя. Лішчэнка — сапраўдны музыкант, ураўнаважаны і інтэлігенты, засяроджаны на дзейнасці свайго калектыву, новых і ўжо засвоеных праграмах, будучых гастрольных вандроўках. Пра капэлу ён можа размаўляць гадзінамі — і па мабільніку, і падчас непасрэднай сустрэчы. Заўжды дзіўлюся ягонай апантанасці і захопленасці. Але пры тым Сяргей Юр’евіч усё роўна застаецца для мяне шмату чым загадкай. Будучы кіраўнік Магілёўскай капэлы нарадзіўся далёка ад Беларусі, у расійскім Арэнбургу. Вучыўся ў Казанскай кансерваторыі. Сталіца Татарыі і ў гады яго студэнцтва, і цяпер — адзін з буйных культурных цэнтраў Расіі. Згадаю тры маштабныя фестывалі: Шаляпінскі, Губайдулінай і Нурыева. На спектаклі ў тамтэйшы Тэатр оперы і балета неаднойчы з энтузіязмам выпраўляліся нашы оперныя салісты. Я -патрыётка, але наўрад ці можна параўнаць Магілёў з Казанню па фінансавым і музычным размаху. Тым не менш Лішчэнка, сустрэўшы ў Казані будучую жонку — Алену Касаткіну, якая вучылася на піяністку, — адправіўся ў Беларусь. У Магілёве ён апынуўся пры канцы 1986 года.

Адна справа — працаваць у калектыве чарговым дырыжорам. Асвойвацца, прыглядацца, потым яго ўзначаліць. Зусім іншая — ствараць пэўную структуру з нуля. Праз уласныя ваганні і сумненні, старонні недавер. Падтрымка прыходзіць звычайна тады, калі ўжо ёсць вынік, поспех, дасягненні. Але да іх трэба дайсці.

Юбілей заснавальніка капэлы — заўжды нагода азірнуцца. I агледзець мастацкія здабыткі. Пагадзіцеся, калектыву акадэмічнай скіраванасці ў абласным горадзе працаваць і развівацца непараўнальна цяжэй, чым у сталіцы. Не забаўляць, не падладжвацца пад густы публікі, стракатыя і не заўсёды патрабавальныя, а паступова збіраць і выхоўваць свайго слухача. Узвышаць яго, расхінаць перад ім новыя музычныя далягляды. У ліку найбольш значных праектаў капэлы — кантаты і араторыі Баха, Мендэльсона, месы Гайдна, Моцарта, Шуберта. За дзесяцігоддзі дзейнасці аркестр І хор назбіралі ў рэпертуары сачыненні розных жанраў, нацыянальных школ і эпох. Сіламі калектыву ў канцэрт-най версіі былі выкананы оперы «Дыдона і Эней» Пёрсела і «Арфей» Глюка, сатырычны «Антыфармалістычны раёк» Шастаковіча. Ці шмат на Беларусі аркестраў, якія ўвасобілі ўсе Лонданскія сімфоніі Гайдна, араторыю Гендэля «Страсці па Іаану», «Каранацыйную месу» Ліста, кантату «Магніфікат» Вівальдзі?

Беларускія кампазітары, ведаючы непадробную цікавасць Лішчэнкі да іх творчасці і новых опусаў, з радасцю дасылаюцьу капэлу свае сачыненні. Дзіўна, але для папулярызацыі айчыннай музыкі дырыжор, расіянін па нараджэнні, зрабіў непараўнальна больш,чым многія музыканты, што нарадзіліся тут.

А цяпер больш падрабязна наконт праграмы юбілейнай вечарыны. Яе адкрыла вакальна-сімфанічная паэма «Кахаю…» беларускай кампазітаркі Алены Атрашкевіч. Усе дзевяць частак паэмы ўвасабляліся аркестрам, хорам і салістамі (дырыжыраваў Сяргей Лішчэнка) захоплена, чула, далікатна ў дачыненні да адметнай мовы аўтаркі. Паэма здавалася няспынна-рухомай, трапяткой музычна-меладычнай плынню, у якой акцэнтаваліся то пранікнёна-пачуццёвыя, то абвострана-драматачныя інтанацыі.Асабліва хацелася б адзначыць эмацыйнае і насычанае сэнсам выкананне сольнай жаночай партыі Аленай Макаранка (выніктым больш каштоўны, бо яна не вакалістка, а скрыпачка з адукацыі). Цікава: гэты маштабны твор існуе ў трох варыянтах: для хору, салістаў і фартэпіяна, для малога і вялікага сімфанічнага аркестраў. У сталіцы 10 гадоў таму опус прагучаў у першым варыянце, выкананы Дзяржаўным камерным хорам. Увасабленне «паўнагучнае» (аркестр і хор) мінчане пакуль не пачулі.Аў Магілёве ўсё атрымалася, прычым раней, чым у сталіцы. Узрадаваў меламанаў і прыезд Ігара Лучанка.якога ўспрымаюцьжывым класікам, і ягонае сола на фартэпіяна ў Паэме для аркестра «Мелодыя кахання». Шмат эмоцый выклікала «Фантазія на тэмы песень Лучанка» для аркестра (дырыжыраваў Рыгор Сарока) Алега Хадоскі. Жанр, у прынцыпе, не новы, мае традыцыю. Аснову «Фантазіі» склалі мелодыі суперпапулярных твораў «Мой родны кут», «Зачараваная», «Полька беларуская», «Майскі вальс». Як на маю думку, дык аркестравая версія нават цікавей, яна выглядае больш арыгінальнай, чым выкананне тых жа песень на эстрадзе. Спявак можа імпанаваць або раздражняць. Калі ж мелодыя аддзелена ад папсовай аранжыроўкі, дык гучаннем інструментаў аркестра толькі падкрэсліваецца яе прыгажосць, свабоднае дыхание, завершанасць І, не пабаюся азначэння, класічнасць.

Падчас юбілейнай вечарыны не магло не здзівіць, з якім задавальненнем адгукнуліся на прапанову Лішчэнкі дырыжоры з розных беларускіх гарадоў. Барыс Кажэўнікаў — з Віцебска, Рыгор Сарока — з Маладзечна, Уладзімір Борматаў — з Гродна, Міхаіл Снітко — з Мінска. Да іх далучыліся магілёўскія калегі юбіляра — Уладзімір Шчэрба, Апяксей Бянько, Генадзь Багамолаў,Уладзімір Браілоўскі.

Ёсць логіка ў тым, што Рыгор Сарока, дырэктар Маладзечанскага музычнага вучылішча імя Агінскага і мастацкі кіраўніктам — тэйшага сімфанічнага аркестра, абраў для дырыжорскага выступу адзін з паланэзаў Міхала Клеафаса. А Уладзімір Борматаў, мастацкі кіраўнік і дырыжор Гродзенскай капэлы.увасобіў разам з аркестрам магутную ўверцюру з оперы «Парыя» Станіслава Манюшкі. Экспрэсіўны ўступ, пяшчотна-лірычная сярэдняя частка, а ў заключнай, здавалася, паўстае няўмольны акіян ці то пачуццяў, ці то жарсцяў. Хто і калі апошні раз чуўу Беларусі ўрыўкі з гзтага сачынення? Агучаны фрагмент пераконваў, што па размаху Манюшка мо і роўны Вердзі. Каштоўнасць юбілейнай праграмы выявілася і ў тым, што дырыжоры мелі магчымасць выступіць і як аўтары твораў, аранжыровак для аркестра або апрацовак народных песень для хору. У яркай І тэмпераментнай манеры былі ўвасоблены аркестрам тры фрагменты («Карыда», «Рамане», «Сарсуэла») з «Іспанскай сюіты» Уладзіміра Браілоўскага, вядомага дзеяча мастацтва Магілёўшчыны. Тэатральная музыка, напісаная для драматычнага спектакля, адлюстроўвае яркае, нечакана маладое, аптымістычнае ўспрыманне рэчаіснасці. Цікава, што раней Магілёўская капэла выканала асобную праграму з сачыненняў спадара Браілоўскага. Лірычнай і кранальнай падалася «Элегія для фартэпіяна і струннага аркестра», аўтар якой — Генадзь Багамолаў, кіраўнік духавога аркестра Магілёўскага музычнага каледжа імя Рымскага-Корсакава.

Ва ўмовах паўсюднага панавання масавай культуры, бязмежнага захаплення эстрадай (здараецца, годнай, а часцей нізка-пробнай) з года ў год займацца музычнай адукацыяй слухачоў і асветніцтвам — выбар гераічны. Сапраўднае падзвіжніцтва. Невыпадкова падчас вечарыны спадар Борматаў заўважыў: наяўнасць капэлы надае Гродне статус каралеўскага горада. Тую ж думку доўжыў спадар Браілоўскі, дадаўшы: канцэрты капэлы ўздымаюць да каралеўскага асяродка і Магілёў. Вечарына Сяргея Лішчэнкі атрымалася душэўнай і сардэчнай. Бо праграма складзена ўдала і арыгінальна. Бо ўсе віншаванні, кветкі і прамовы дарэчы, слова цёплыя, а пажаданні шчырыя. Хацелася б толькі, каб гэтак лёгка і радасна калектыў і яго кіраўнік пачуваліся не адно ў дні свята. Каб дырыжор мог займацца ўвасабленнем новых партытур, а не пераконваць высокіх начальнікаў, што сімфанічны аркестр можа існаваць і ва «ўсечаным» выглядзе. Што кіраўніку калектыву патрэбны хоць і не надта вялікі, але асобны кабінет. А хору і аркестру — непараўнальна большае рэпетыцыйнае памяшканне. Бо ў цяперашнім, як і шмат гадоў таму, цесна і не стае паветра.

Думаю, Магілёў, яго ўлада і інтэлігенцыя ганарацца капэлай. Нездарма ёй апладзіравалі ў многіх краінах свету: калектыў гастраляваўу Польшчы, Францыі, Германіі, Славакіі, Кітаі, Латвіі, Балгарыі, Італіі, Расіі. Рэдкія і каштоўныя кветкі трэба берагчы і ўсяляк спрыяць іх росквіту. Скажу шчыра: далёка не кожная музычная вечарына (а мне даводзіцца трапляць на іх часта) здатная стварыцьтакі доўгі «посмак». Магілёўшчына мае моцныя i шматвекавыя музычныя традыцыі. А каб яны доўжыліся, патрабуецца талент, захапленне І штодзённыя намаганні.Тады і вынік будзе такі, як у Магілёўскай капэле.