Толькi сэрца гаворыць…

   Аўдзеева, I. Толькi сэрца гаворыць… / I. Аўдзеева // Магiлёўская праўда. — 1984. — 13 верасня.

У маім альбоме захоўваецца маленькі здымак. На ім мілавідная дзяўчына з вялікімі вачамі, з вясёлай усмешкай. Кароткі надпіс на адвароце: «На доўгую памяць аб нашей дружбе». А на стале вялікі стос пісьмаў ад яе, маёй польскай сяброўкі. У адным з іх —невялікая прыпіска: «Раскажы больш падрабязна пра помнік на Савецкай плошчы. Дзякуй за яго фатаграфію».

Як у кароткіх радках пісьма апісаць усё, што адбывалася многа гадоў назад? Як расказаць Малгажаце пра абавязак, гонар, мужнасць, чалавечнасць і стойкасць барацьбітоў за Савецкую ўладу?

Да таго як пісаць, хочацца яшчэ раз пабываць на Савецкай плошчы, дакрануцца да граніта манумента, паглядзець з вышыні на прыгажун-Дняпро. Там, на другім беразе ракі, — новыя вышынныя дамы, мора зеляніны, заводскія карпусы. Прыгожа! Бачылі б усё гэта тыя, хто пахаваны тут, на плошчы!..

Падыходжу да Вечнага агню. Тут заўсёды ляжаць жывыя кветкі. Б’юцца пунсовыя язычкі полымя. Гэта — сімвал нашай вечнай памяці аб подзвігах, аб славе. Прыжмурыўшы вочы ад сонца, гляджу ўверх. На высокім п’едэстале з шэрага граніту — бронзавая статуя жанчыны. У яе руках, узнятых над галавой і крыху адведзеных назад, лунае пасынка. А мне здаецца, што за спінай у яе — лёгкія крылы. І ад гэтага статуя вельмі напамінае легендарную Ніку, багіню Перамогі. Але які сумны ў яе твар! Гэта твар маці, якая чакае загінуўшых сыноў…

Бачу, як да помніка ціха падыходзіць старая жанчына і кладзе букет кветак на халодны мармур. Няважна, што яе сыны пахаваны не гут. Сэрца маці баліць за ўсіх, хто загінуў…

I вось цяпер, зноў убачыўшы ўсё гэта, я гатова напісаць табе, мая далёкая сяброўка.

«Дарагая Малгажата! У нашага Магілёва слаўная гiсторыя. Савецкая плошча — адно з прыгажэйшых яго месц, з якім звязана вельмі многа гістарычных падзей. Адсюль пачынаўся наш горад. 3 гэтым месцам звязана многа легенд і ладанняў. Пра некаторыя з іх я табе пісала раней.

Горад рос, жыў сваім жыццём, змагаўся за незалежнасць. Невялікім губернскім уступіў ён у трывожнае XX стагоддзе. Царскі ўрад лічыў Магілёў «спакойным» і са жніўня 1915 года тут, у будынку насупраць плошчы, была размешчана Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага. Тут апошні расійскі цар Мікалай II спадзяваўся «перачакаць» лютаўскую рэвалюцыю 1917 года. Не ўдалося… Нягледзячы на тое, што цара скінулі, Магілёў заставаўся цэнтрам контррэвалюцыі: Стаўка не была ліквідавана. Рабочым і сялянам Магілёўскай губерні выпалі вельмі цяжкія выпрабаванні. Цаной іх крыві была ўстаноўлена Савецкая ўлада ў Магілёве.

Пра гэту барацьбу расказвае адзін з барэльефаў помніка на Савецкай плошчы. Бальшавікі заклікаюць народ змагацца за Савецкую ўладу ў горадзе. Бронза адлюстравала строгія твары рабочых, рукі, што ўзнялі вінтоўкі, штыкі. Можа, гэта тыя з салдат, якіх прывёў на плошчу хутка пасля перамогі рэвалюцыі бальшавік, галоўнакамандуючы Крыленка. Можа, гэта тыя, хто арыштаваў генерала Духоніна — вярхоўнага галоўнака-мандуючага контррэвалюцыйнай Стаўкі…

Тарцом на плошчу выходзіць стары Двухпавярховы будынак. Іменна тут, у гэтым невялікім і непрыкметным доме, II губернскі з’езд рабочых і салдацкіх дэпутатаў абвясціў Савецкую ўладу на тэрыторыі Магілёўшчыны. Вось чаму плошчу пачалі называць Савецкай. Я ўяўляю, як радаваўся народ, што нарэшце барацьба скончана, што ён перамог! Як верна паказана народная радасць, вера ў будучае на другім барэльефе мемарыяла! Людзі ўзнялі рукі, галасуючы за Савецкую ўладу, шумны натоўп кідае ўверх шапкі. У цэнтры — калыхацца падхоплены людзьмі сцяг. А побач адлюстравана іншае: людзі сеюць хлеб. Яны цяпер гаспадары зямлі. Светлыя і радасныя іх твары.

Але яшчэ будуць бітвы за мір, за хлеб, На маладую Савецкую рэспубліку напалi інтэрвенты. У доме, які прылягае да Савецкай плошчы, зараз знаходзіцца краязнаўчы музей. А тады, у цяжкім дзевятнаццатым, тут быў штаб 16-й арміі. Кіраваў ёю выдатны рэвалюцыянер Сярго Арджанікідзе. Магілёў змагаўся. Арджанікідзе з горада на Дняпры накіроўваў у Крэмль данясенні. У адным з іх гаварылася: пад Бабруйcкам, у вёсцы Цейкавічы, 4 чэрвеня 1920 ода 35-ы бронеатрад 16-й арміі пад камандаваннем Мікалая Грачова ўступіў у няроўны бой з інтэрвентамі. Байцы змагаліся да апошняга патрона і амаль усе загінулі. Яны былi пахаваны на Савецкай плошчы.

Вечны агонь у цэнтры помніка гарыць i ў гонар тых, хто адстаяў заваёвы Савецкай улады, ‘абараніў Радзіму ад фашыстаў, але не дажыў да пераможнага сорак пятага. На гэтай плошчы гітлераўцы пакаралі смерцю тых, хто змагаўся за перамогу народа. Цяжка ўявіць зараз, Малгажата, гэта жудаснае відовішч: пастаўлены шыбеніцы, фашысты сагналі жыхароў горада, хутка пачнецца пакаранне смерцю. Канвой фашыстаў падводзіць трох чалавек, змучаных катаваннямі. Гэта ўрачы Паранін, Пашанін і Кузняцоў. Яны выратавалі не адзін дзясятак савецкіх афіцэраў, якія апынуліся ў палоне, выпісвалі ім салдацкія пасведчанні, размяркоўвалі раненых па кватэрах, а потым вылечыўшы, перапраўлялі ў партызанскія атрады. I мацнелі рады народных мсціўцаў, папаўняліся новымi змагарамі. А гэта набліжала Дзень Перамогі.

I вось на наступным барэльефе адлюстраваны гэты незабыўны дзень, калі беглі з радаснай весткай, калі крычалі; «Скончылася вайна!».

Вось, Малгажата, бадай, і ўся гісторыя. Пра яе мне расказалі маўклівыя барэльефы гэтага помніка-мемарыяла.

Малгажата, я спадзяюся, што мы яшчэ сустрэнемся з табой у Магілёве. Абавязкова сходзім на Савецкую плошчу, і ты ўбачыш усё сама. Чакаю нашай сустрэчы».

Пісьмо скончана. А я ўсё думаю пра тых шаснаццаць, якія пахаваны на Савецкай плошчы. Хто яны? Якімi яны былі? Аб чым марылі? На жаль, гісторыя дае толькі факты, называе толькі прозвiшчы: Усаў, Альбаў, Філатаў, Кулагін, Міхайлаў… А я хачу ўявіць іх твары, пайсці разам з імі ў няроўны бой, адчуць тое, што адчувалі яны. Змагла б?

Яны трапілі ў засаду, і кожны ведаў, што гэта верная смерць, Можа быць хтосьці ўспомніў маці, хтосьці жонку або нявесту, хтосьці мілы сэрцу куточак…

Ворагі адкрылі шалёны агонь. У атаку! Скончыліся боепрыпасы. Байцы выйшлі з машын. Вось яны, ворагі, зусім блізка! Перакошаныя злосцю твары, вінтоўкі наперавес. «Ну, што ж, пакажам, хлопцы, як змагаюцца камуністы!» Яны пайшлі ўрукапашную. Смерць была побач. Пра яе некалі было думаць… Яны пайшлі ў бессмяроцце, каб людзі змаглі зразумець, якое добрае жыццё, якое цудоўнае слова «свабода».

Байцы не бачаць, што я прынесла кветкі да Вечнага агню. Яны не ведаюць, як я жыву, аб чым мару, не змогуць даведацца, якая я шчаслівая, што жыву ў Савецкай краіне, побач са свабоднымі, шчаслівымі людзьмі.

Их с нами нет сегодня рядом.
Хранит молчание гранит…
Прошу вас, громких слов не надо,
Пусть только сердце говорит,

I я маўчу, гледзячы на язычкі пунсовага полымя, якое нібы вырвалася з гарачых сэрцаў.

Паглядзіце, людзі, на жанчыну, якая застыла ў бронзе: яна — сімвал міру і шчасця.

Жыццё працягваецца, і ўсё мяняецца вакол. А памяць вечная.