Каб адбыўся «…Кантакт»

   Бунцэвiч, Н. Каб адбыўся «…Кантакт» / Надзея Бунцэвiч // Культура. — 2017. — 25 сакавiка. — С. 1.

Гэтымі днямі ў Магілёве праходзіць XII Міжнародны маладзёжны театральны форум «М@і1.кантакт». Завершыцца ён у панядзелак, паводле традыцыі — у Міжнародны дзень тэатра. Але некаторыя папярэднія вынікі відавочныя ўжо сёння.

Колькасць краін-удзельніц — 10, колькасць спектакляў — 22, іх паказаў — 23 («Саша, вынесі смецце» нашага Маладзёжнага тэатра іюе двойчы). Колькасць задзейнічаных сцэнічных пляцовак — 6: па дзве ў театры лялек і драматычным (асноўная сцэна і камерная), Канцэртная зала «Магілёў» і, другі год запар, Музей этнаграфіі. Пераможцы — усе: ад удзельнікаў да гледачоў.

Як спушна заўважыла першы намесит мінісгра культуры Беларусі Ірына Дрыга, гэты фестываль «мае свае традыцыі, але штораз дэманструе нейкі новы твар». Так, упершыню на яго завіталі госці з Аўстрыі, Грузіі, ЗША. Упершыню прадстаўлены ўсе тры театры Магілёўшчыны: да драматычнага, які паказаў «Крэйцараву санату», і театра лялек, што падрыхтаваў прэм’еру паводле Уладзіміра Караткевіча «Сіняя-сіняя», далучыўся калектыў з Бабруйска — са спектаклем «Лондан».

Ды ўсё ж галоўнай асаблівасцю форуму стала яго праграма, пабудаваная, як адзначыў дырэктар Магілёўскага драмтеатра і галоўны кіраўнік фестывалю Андрэй Новікаў, па прынцыпе «50 на 50»: калі ў мінулыя гады, здаралася, пераважвала класіка, хай і ў сучасным «маладзёжным» увасабленні, дык цяпер яна колькасна ўраўнаважылася з сучаснымі п’есамі: найноўшымі, дзе закранаюцца набалелыя праблемы цяперашняга грамадства, і так званай «жывой класікай» — творамі другой паловы XX стагоддзя.

I хаця журналісты хваляваліся, што публіка на «М@rt.кантакце» становіцца старэйшай — найперш з-за ўзрастання коштаў за білеты, зацікаўленай моладзі ў запах многа, пры нязменных аншлагах, што пануюць на спектаклях, студэнты рассаджваюцца і на падушках, і наўпрост на падлозе.

Са свайго боку адзначу, што сёлетні форум ахоплівае максімум стылёвых кірункаў, закранае розныя акцёрскія школы. У прыватнасці, у ім удзельнічае рэжысёрская лабараторыя «Вучні Тумінаса», прадстаўнікі школ Эймунтаса Някрошуса, Льва Эрэнбурга, у якога на сёння запланаваны таксама майстар-клас.

Штодня, па традыцыі, на фестывалі праходзяць дэталёвыя абмеркаванні ўбачаных напярэдадні спектакляў. Вельмі высокую ацэнку, да прыкладу, атрымала згаданая «Сіняя-сіняя» нашага маладога рэжысёра Ігара Казакова, спектакль адразу быў запрошаны на гастролі ў Літву.

Сімвалічна, што ад маладзёжнага форуму эстафета будзе перададзена дзецям. 27-га закрыецца «M@rt.кантакт», а 28-га — адкрыецца IV Мінскі міжнародны дзіцячы тэатральны форум «Крокі».