Смех не грэх

   Леўчанка, М. Смех не грэх : [80-гадовы юбiлей журналiста i пiсьменнiка М. Падабеда] / Мiкола Леўчанка // Вечерний Могилев. — 2017. — 24 мая. —  С. 6.

Вялікае творчае поле засеяў насеннем розных жанраў журналіст i пісьменнік Мікола Педабед, якому 24 мая спаўняецца 80 гадоў. А нарадзіўся ён у вёсцы Пожар Клімавіцкага раёна. Там прайшлі дзіцячыя i юнацкія гады, там пачынаў працаваць у раённай газеце, маючы за плячыма Магiлёўскi дзяржаўны педагагічны iнстытут, набываў прафесійны жыццёвы вопыт.

Займацца журналістыкай ў аддаланым сельскагаспадарчым равна было не толькі адказна, але і цікава, бо пазнаваў на ўласнай скуры, што не ўсё так проста, як часам здаецца на першы погляд, асабліва калі начальству не заўсёды падабаецца твая ініцыятыва, тваё асабістае меркаеанме і ацэнка той альбо іншай падзеі. Тады бывав так, што неба аўчынкаю здаецца. У гэтым малады журналіст глыбока пераканаўся яшчэ ў 1966 годзе. калі на лартыйна-гаспадарчай нарадзе пачуў з вуснаў райваенкама Івана Іназемцава аб абуральным факце. сутнасць якога была ў гым. што ў саўгасе “Мілаславічы” сялянка Васіліна Старавойтава, чые два сыны загінулі на фронце, жыве ў хатцы-развалюсе i нікому да яе бяды няма справы. А жанчына гэтая — маці Героя Савецкага Саюза…

Сітуацыя закруцілася так, што вінаватым аказаўся малады журналіст Мікола ПАДАБЕД і ягоны сябра абласны журналіст Браніслаў ПРОШКА. Абодвум давялося ехаць у Маскву, шукаць праўду ў галоўнай газеце Савецкага Саюза — “Правда”. I знайшлі. На бюро Магілёўскага абкама партыі, калі хлопцы вярнуліся дамоў, адмянілі пастанову Клімавіцкага бюро райкама КПБ па рэагаванні на крытычныя артикулы, абодвух аднавілі на рабоце і ў радах КПСС, а старшыня райвыканкама Котаў атрымаў строгую вымову. Маці ж Героя назначылі персанальную пенсію, пабудавалі новы прасторны дом. Вось толькі пажыла яна ў ім зусім мала — пайшла ў лепшы свет.

Гэта незабыўная гісторыя стала потым асноваю для напісання дакументальнай аповесці «Рубцы на сэрцы”, якая пабачыла свет у 2011 годзе ў кнізе “Жонка напракат”, прадмову да якой зрабіў даўні сябра шаноўнага Міколы Іванавіча — пісьменнік Валянцін Крыжэвіч. Там творца, адзначаючы адметную рысу Па-дабеда як сатырыка-гумарыста, спасылаецца на словы вядомай беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (Цёткі): “Бедны той, хто апрача грошай, апрача багацця, якое пры першым жа няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў вечных — скарбаў душы”. I спасылаецца не выпадкова, паколькі наш юбіляр у многіх сваіх апавя-даннях, гумарэсках высмейвае ці выстаўляе на пасмешышча інтрыганаў, хабарнікаў, хапуг, розных дзялкоў, у якіх ад даляраў пухнуць кішэні, а ў душы — пустэча. Такіх людзей проста шкада, яны пазбаўлены ў жыцці сапраўднай радасці, шчасця.

Дарэчы, свае сілы ў жанры сатыры, гумару Падабед пачынаў спрабаваць таксама ў клімавіцкай райгазеце “Новае жыццё”, калі ў час рэвізіі мясцовага рэстарана былі выяўлены лішкі ялавічыны ажно 316 кілаграмаў. Ды зверху паступіла каманда замяць справу. Не ўдалося, бо раёнка надрукавала ягоны фельетон «Бык без касцей”…

Потым былі іншыя фельетоны, гумарэскі, але ўжо ў бялыніцкай раённай газеце “Зара над Друццю”. Шэраг тых твораў увайшлі ў кнігі сатыры і гумару “Мазалі мядовага месяца”, “Мільён за ўсмешку”. Тут варта сказаць, што, кіруючы названым выданнем, адным з лепшых на Магілёўшчыне, таксама не пазбягаў вострых тэм. У сказаным лёгка пераканацца, калі прачытаць ужо ўпамянёную кнігу сатыры і гумару “Жонка напракат”. Там змешчаны не толькі павучальныя гумарэскі, але і кароткія сатырычныя апавяданні з рэальнымі, як мне здаецца, прозвішчамі пасадавых асоб, якія потым помсцілі за аб’ектыўную ў іхні адрас крытыку. Але творца па-ранейшаму прафесійна працягваў выконваць свае абавязкі, заставацца прынцыповым, сумленным грамадзянінам.

Глыбокае веданне жыцця ён выдатна паказаў у аповесці “Іду на сустрэчу з навальніцай”, пабачыўшай свет асобным выданнем у 2013 годзе, галоўным героем якой стаў старшыня праўлення вядомага ў краіне бялыніцкага СВК “Радзіма”, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лапацентаў (у аповесці Васіль Калінкін). Дык вось да яго напрыканцы 2011 года завітала са сталіцы вялікая пісьменніцкая дэлегацыя. Пасля наведвання шэрагу аб’ектаў, царквы Пятра і Паўла, пабудаванай, дарэчы, за грошы сельгаскааператыву, сустрэч з людзьмі, паслухаўшы аповяд аб яго сацыяльна-эканамічным развіцці з вуснаў самога кіраўніка дапытлівыя творцы пасля цэлых дзве гадзіны задавапі пытанні. Вось некаторыя з іх:

— Цікава, а якія якасці людзей вас смешаць, а якія раздражняюць?

— Смешаць усе, акрамя такіх, як падман, подласць, крывадушша.

— Як вы адносіцеся да сатыры і гумару?

— Вельмі станоўча. Сатыра патрэбна, каб лячыць хворую душу чалавека, а гумар, каб прадоўжыць яго жыццё.

— Васіль Васільевіч, што асабліва цэніце ў людзях што, на вашу думку, цэняць людзі ў кiраўніку?

— У першую чаргу для мяне важны адносіны чалавека да працы. Яго сумленнасць, прын цыповасць, здольнасць нестандартна думаць і праяўляць ініцыятыву, яго маральныя якасці. Гэта тое, без чаго цяжка разлічваць на поспех у вырашэнні любых задач. Ну а ад кіраўніка перш за ўсё чакаюць, мне думаецца справядлівасці, умения станоў ча вырашаць праблемы, ад якіх залежыць не толькі дабрабыт прадпрыемства ці арганізацыі але і іх асаб’ютае жыццё. Самае страшнае, калі людзі страцілі веру ў кіраўніка. Хто ім не слу жыць, той не ў праве прэтэнда ваць на званне лідара.

Не цяжка здагадацца, што менавіта так думав не толькі кіраўнік перадавой гаспадаркі, а ў першую чаргу сам аўтар аповесці.

Слынны паэт, пісьменнік Змітрок Марозаў аднойчы сказаў пра свайго настаўніка наступныя словы: “Мікалай Іванавіч Падабед — носьбіт чалавечай высакароднасці і незвычайнай сціпласці, чуласці і дабрыні. Дзякуючы рэдактару “раёнкі”, якой ён ахвяраваў амаль трыццаць гадоў жыцця, ягонаму ўменню адкрываць таленты, шырокаму чытачу сталі вядомыя імёны Рыгора Яўсеева, Васіля Найдзіна, Віктара Хаўратовіча і іншых. Звычайна такіх людзей, як М.І.Падабед, характырызуюць адным рэдкім, сёння амаль забытым словам — інтэлігент. I гэта сапраўды так. Нездарма яму прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь”.

Дадам яшчэ, што член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікола Падабед з’яўляецца да таго ж заслужаным журналістам БСЖ, лаўрэатам рэспубліканскага літаратурнага конкурсу ў намінацыі “Сатыра і гумар”, узнагароджаны дипломам вышэй названага творчага Саюза, рознага кшталту граматамі і дыпломамі.