Пакуль спяваем

   Клiмаў, А. Пакуль спяваем : [агульнарэспублiканская акцыя «Харавое веча» у Магiлёве] / Алег Клiмаў // Культура. — 2017. — 27 мая — С. 10.

Для калектываў і кіраўнікоў прафесійных і аматарскіх хораў народнага і акадэмічнага напрамкаў у краіне праходзяць майстар-класы Міхаіла Дрынеўскага, народнага артыста Беларусі, прафесара, мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Нацыянальнага акадэмічнага народнага хора імя Генадзя Цітовіча, і Тамары Слабодчыкавай, дацэнта кафедры харавога дырыжыравання вакальнахаравога факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. «К» падабралася да асвятлення падзеі спосабам правераным, даслаўшы ка-рэспандэнта выдання «У тур са сваім журналістам» на чарговы этап у Магілёў…

Адбываецца ўсё названае ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі «Харавое веча», накіраванай на папулярызацыю нацыянальнага харавога мастацтва, што нарадзілася ў 2015-м. Сёлета падзея, якую мяркуецца праводзіць раз на два гады, стартавала ў красавку, а завяршыцца павінна вераснёўскім галапрадстаўленнем у Мінску. У рамках праекта хор імя Цітовіча ўжо даў шэраг канцэртаў у абласных цэнтрах (плюс Маладзечна), 22 мая ён выступіўу сталіцы, а 31-га яго чакае Гомель.

Стыль працы такі?

Адным з натхняльнікаў акцыі стала Тамара Слабодчыкава, па- » мятаючы пра падобныя ідэі, што луналі ў рэспубліцы яшчэ з канца 1940-х — пачатку 1950-х. На жаль, як гэта ў нас бывае, з цягам часу разнастайныя бар’еры, якія paптам узнікаюць, прытарможваюць рэалізацыю добрых намераў. У нашым выпадку — гэтак жа. Два гады 1. таму адбор хораў да «фінальнага акорда» — грандыёзнага канцэрта ля сталічнага храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, што выратаванню Айчыны нашай паслужылі, — праходзіў некалькі ў «аўральным» і спантанным рэжыме, што лагічна (Тамара Гаўрылаўна ў пошуках лепшых калектываў збольшага кіравалася думкамі набліжаных да іх людзей). Але пра тое, што «Харавое веча — 2017» абавязкова адбудзецца, стала канчаткова вядома мінулай восенню. Аднак на месцах на граблі зноў наступілі, пачаўшы рыхтавацца да прагляду ўсустыч да зыходнай кропкі акцыі — менавіта ў красавіку. Форс-мажор здарыўся, натуральна, праз непрадбачаныя і «незалежныя ад…» абставіны. Адсюль і нейкая непаваротлівасць асобных абласных структур і чыноўнікаў і «прыціснутыя да сцяны» адміністрацыі навучальныхустаноў ды хормайстары, якія зараз, само сабой, у першую чаргу думаюць пра канец навучальнага года. Перабольшаннем будзе сказаць, што прэтэндэнтаў адбіралі і адбіраюць выключна з таго, што было пад рукой, але і змяншаць праблему, якая немаведама адкуль узялася, не варта. Прыйдзе гэтая восень, паглядзім, хто што з сябе ўяўляе… I ўсё гэта напластоўваецца на «закавыку» больш маштабную, пра якую спадарыня Слабодчыкава кажа не першы дзясятак гадоў, — гаворка пра тое, што адбываецца з беларускім харавым мастацтвам наогул:

— Дзе яго вытокі? У агульнаадукацыйных школах, ва ўроках спеваў. Калісьці ім вучылі аж да сёмага класа, цяпер—да чацвёртага. У выніку хоры сёння ёсць далёка не ва ўсіх такіх навучальных установах, нават аднагалосыя. Вборнікі для школ з песнямі для хораў засталіся, а спяваць іх няма каму — выгналі песню са школы. Апе і зборнікі гэтыя сучаснымі творамі такога профілю не папаўняюцца. А навошта іх пісаць аўтарам, калі выконвацца рэчы не будуць? I пайшоў ланцужок віцца далей, да звяна аматарскіх калектываў, якія няма кім абнаўляць. Далей — звяно калектываў пачатковых і спецыяльных музычных установаў, прафесійныххароў.

Хор — як фарміраванне калектыўнае — нясе ў сабе велізарную кансалідуючую сілу, лічыць Тамара Гаўрылаўна. А слова, аб’яднанае з музыкай, хутчэй пранікае ў розум чалавека, што даказана шматгадовымі даследаваннямі свяцілаў навукі. Такі тандэм адыгрывае ролю інструмента выхавання, захоўвання і распаўсюджвання інфармацыі, гэта энцыклапедыя жыцця.

— I хго стане распаўсюджваць, узбагачаць і памнажаць нашу культуру, нашу гісторыю, па вялікім рахунку? — зноў і зноў «б’е ў званы» спадарыня Спабодчыкава, паўтараючы: — Дзіцячыя хоры і хоры ветэранаў? А нітка, якая злучае іх, знікае, не ідуць людзі сярэдняга веку ў хоры, як і моладзь, няма адкуль ім ісці. У Расіі яны на нізавым узроўні ўсё ж узнімаюцца, у Прыбалтыцы нікуды не зніклі, у нас жа… Як заўгодна шмат мы можам казаць пра беларускае харавое мастацтва, пра тое, як яго ўзняць, але пакуль не вернуцца нармальныя ўрокі спеваў у школу, воз застанецца І дагэтуль там — нідзе. Патрэбна стратэгія развіцця мастацтва ў цэлым, нельга абмяжоўвацца толькі правядзеннем асобных мерапрыемстваў.

Але ў канчатковую роспач Тамара Гаўрылаўна не ўпадае і спадзяецца на лепшае. У паездках яе пастаянна церабяць прадстаўнікі хораў: «Мы хочам стаць удзельнікамі «…Веча», запрасіце нас, вазьміце!» Напэўна, каб не такія неабыякавасць ды энтузіязм, Слабодчыкава ўжо даўно спачывала б на лаўрах, балазе іх заваліся, і ні пра якія стратэгіі яе душа не перажывала б. I пакуль ёсць прапановы ды попыт, няўрымслівае сэрца яе не супакоіцца…

Да пытання пра попыт

Запазычыць ведаў ад Міхаіла Дрынеўскага і праспяваць пад яго кіраўніцтвам у абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы сабраліся ўдзельнікі народнага хору народнай песні Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Мікалая Рымскага-Корсакава і народнага хору народнай песні Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (і там, і там — спяваюць толькі дзяўчаты). Апе спярша для іх некалькі слоў сказала Тамара Слабодчыкава, распавёўшы пра гісторыю праекта, пра тое, што сёлета яго праграма ў тым ліку адштурхоўваецца ад памятных дат, звязаных з імёнамі Якуба Коласа і Янкі Купалы, ад творчай спадчыны, пакінутай імі. Ну а затым стаў «правіць хоры» спадар Дрынеўскі і ніякай скідкі на юны ўзрост спявачак, каму было прапанавана выканаць шэраг твораў, ён не рабіў. Спачатку маэстра як бы знаёміўся з «прадуктам», быў мяккі, абыходлівы, нібы ўсыпляў пільнасць. Ну а калі сталі ўсплываць на паверхню непазбежныя агрэхі, тут ужо Міхаіл Паўлавіч даў волю свайму прафесіяналізму. У яго прамове з’явіліся металічныя ноткі, ён тактоўна, але жорстка паказваў на хібы, прымушаў раз за разам паўтараць адны і тыя ж музычныя фразы. «Будзь на месцы гэтых дзяўчынак падапечныя майстра, што чамусьці дазволілі сабе памыляцца, — падумаў я, — мала б ім не падалося…» Але да «кансэнсусу» бакі ўсё ж прыйшлі: у выніку спадар Дрынеўскі, падзякаваўшы «паддоспедным», даў даволі станоўчую ацэнку пачу-таму. Не хаваў прыемных эмоцый ад сустрэчы і «супрацьпеглы лагер», пазначыўшы іх так: «жывое» знаёмства з беларускай музычнай легендай адбылося і прайшло ў атмасферы ўзаемнай сімпатыі, у рэчышчы вельмі канструкгыўным; у бруд тварам выхаванкі магілёўскіх устаноў не ўдарылі; на якасныя выкладчыцкія і іншыя профільныя кадры краіна разлічваць можа.

— Чаго я чакаю ад гэтага праекта? — задумваецца спадар Дрынеўскі. — Каб паўсюль гучала беларуская песня. Пад словам «паўсюль» я маю на ўвазе і тое, каб нашу песню ведалі ў замежжы і маглі б ідэнтыфікаваць яе сярод твораў на іншых мовах. Але для пачатку неабходна зберагчы яе ў сабе, даць новы імпульс у яе жыцці. Гэтаму І спужыць акцыя.

Але Міхаіл Паўлавіч выразна падзяляе песню, якая ўвасабляе сабой нацыю ў яе шматвяковым гістарычным кантэксце, і імгненны папсовы выраб, што, здараецца, спрабуе прэтэндаваць на сучасную старонку ў такім кантэксце. I ўвогуле негатыўна ставіцца да кавер-версій кампазіцый, якія з’яўляюцца знакавымі ў айчыннай песеннай культуры, і да пераасэнсавання на новы лад народнай песеннай творчасці.

— Нічога незвычайнага з так званых апрацовак у апошнія гады я не чуў,—дзеліцца ён. —У асноўным гэта —жаданне заявіць пра сябе хоць нейкім спосабам. Там ні водбліску таленту няма, ні ўмення — адно крыўлянне. У мяне складваецца адчуванне, што на нашы этніку І фольк ідзе сапраўднае паляванне неадукаваных людзей, якія нейкім чынам апынуліся ў музыцы. I калі бяда здарыцца з нацыянальнымі хорамі, якія захоўваюць сапраўдную беларускую песенную культуру, баюся, што праз якіх-небудзь гадоў пяцьдзясят людзі будуць меркаваць пра яе вось па гэтых псеўдатрадыцыяналістах.

А ў дзень нашага знаходжання ў Магілёве людзі меркавалі аб уласнай культуры па выступе хора імя Цітовіча. Ён быў бясплатным для публікі, але ў выдатнай зале метадцэнтра сабралася наўрад ці яго палова (віной, відаць, дзень і час — панядзелак, а 17-й). Калектыў прывёз амаль поўны склад харавой, балетнай ды аркестравай груп (канцэртная колькасць артыстаў заўжды залежыць ад змяшчальнасці прымаючай пляцоўкі, ды і, чаго хітраваць, ад эканамічнага фактару). Прапанавалі гледачам тэатральна-мастацкую імпрэзу «Кірмаш». Галоўны сэнс вакальна-харэаграфічнай пастаноўкі — праз песні і танцы паказаць дружбу народаў нашай краіны. Поспехам карысталіся ўсе без выключэння нацыянальныя нумары — яўрэйскія, цыганскія, польскія… А першы раз «выбухнула» зала на ўкраінскіх, калі «гарны хлопцы» закруцілі свае піруэты. I куды без беларусаў — «стрэлу кантрольнага»? Куды без «Касіў Ясь канюшыну», прыпевак, песень пра сала і бульбу? I плямістага бычка, у якога апрануліся танцоры? Вось ужо сапраўды — смех і радасць прынеслі гэтым вечарам магілёўцам!

Хор, які ў пачатку года адзначыў 65-гадовы юбілей, знаходзіцца ў выдатнай форме. I, што немалаважна, артысты ў ім — прадстаўнікі пакаленняў розных. Праўда, як з сумам распавёў спадар Дрынеўскі, моладзь у калектыве магла б затрымлівацца і даўжэй. Але выгадуеце ж новыя таленты, Міхаіл Паўлавіч, так?! Нягледзячы ні на што?..