Які гэта цуд – мова мая родная!

Нікіценка, А. Які гэта цуд – мова мая родная! : урок беларусазнаўства для сярэдняга школьнага ўзросту / А. Нікіценка // Бібліятэка прапануе. — 2013. — № 4. — С. 7-11.

Урок беларусазнаўства для сярэдняга школьнага ўзросту

Вядучы. Добры дзень, паважаныя сябры! Сёння мы з вамі сабраліся, каб пагаварыць на роднай мове аб нашай роднай мове — якой? (Адказы дзяцей.) Так, беларускай! І зараз вы праслухаеце легенду «Адкуль пайшлі беларусы».
Чыталнік. «Калісь яшчэ свет толькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасярод вады тырчэу нібы камень. Адзін раз Пярун як разыграуся i давай пыляць стрэламі ў гэты камень. Ад яго стрэлау выскачыла тры іскаркі: белая, жоўтая i чырвоная. Упалі тыя icкapкi на ваду; з гэтага уся вада скаламуцілася, i свет памуціўся, як хмары. Але па некаторым часе, як усё высветлілася, дык i адзначылася — дзе вада, дзе зямля. А яшчэ па некаторым часе завялося i ўсякае жыццё i ў вадзе, i на зямли. І лясы, i травы, i звяры, i рыбы, а пасля i чалавек завёўся: ці ён прыйшоу адкуль, ці вырас тутака.
Праз некаторы час гэты жыхар пачаў заводзіць свае чалавечыя парадкі. Ці доўга ён так жыў, ці мала, але меў ужо сваю сялібу, меў многа жонак, а яшчэ больш дзяцей. Было яму прозвішча Бай. А як прыйшла яго гадзіна смерці, дык ён склікаў cвaix сыноў i падзяліў усю сваю маёмасць. Толькі аднаго сына забыў.
Той у гэты час быў на паляванні, i з iм былі любімыя бацькавы сабакі Стаўры i Гаўры. Прозвішча гэтаму сыну было Белаполь.
Неўзабаве пасля смерці бацькі вярнуўся Бела¬поль з палявання, а браты яму кажуць:
— Вось бацька падзяліў нам усю сваю маё¬масць, а табе ён адказаў cвaix сабак, ды яшчэ наказаў, каб ты ix пусціу па волі: аднаго — у правы бок, а другога — у левы; колькі яны зямлі аббягуць у дзень, дык гэтая ўся зямля твая будзе.
Пайшоу Белаполь i злавіў дзвюх птушак адна з ix прыляцела з паўднёвага мора, а другая — з заходняга.пусціў адну птушку на поудзень, ды i кажа сабаку:
— Бяры!
Пусціў другую птушку на захад i кажа другому сабаку:
— Хапай!
Паляцелі тыя птушкі — адна ў адзін бок, другая ў другі… Як пабеглі тыя сабакі, дык i да гэтага часу не вярнуліся, а па іх слядах дзве рэчкі працягнуліся: у адзін бок —Дзвіна, а ў другі — Дняпро.
Вось у гэтых абшарах Белаполь i пачаў сяліцца ды заводзіць свае лады…
У Белаполя ад розных жонак яго развялося розныя пляменні пад прозвішчам Беларусы. Яны i да гэтага часу там ходзяць, зямельку скародзяць ды жыта сеюць».
Вядучы. Так, сябры! Мова наша узнікла сотні тысяч гадоў таму назад, калі першабытныя людзі аб’ядналіся разам, каб здабываць агонь, паляваць на жывёлу, лавіць рыбу, будаваць жыллё. Менавіта ў працэсе сумеснай дзейнасці людзей сфарміравалася мова як сродак зносін.
Пры дапамозе мовы людзі абменьваюцца думкамі, наладжваюць сувязі паміж народамі, дзяржавамі, робяць новыя адкрыцці. Але людзям патрэбна не толью матэрыяльнае, але i духоўнае развіццё, ў якім вызначальная роля належыць роднай мове.
Знакамітая беларуская паэтэса Цётка пісала:
«Роднае слова! 3 малых дзён чуем мы цябе з матчыных вуснау. Ты нам тлумачыш усе дзівы свету, якія дзіцячае вока бачыць навокал сябе першы раз».
Так Цётка падкрэслівала значэнне мовы як духоунага скарбу, які перадаецца ад дзядоу i бацькоу да дзяцей i ўнукау, ад пакалення да пакалення.
Чытальнік. «Колькі жыць чалавеку?» (Паданне.)
«Калісьці кожны чалавек ведаў, колькі яму га¬доў жыць на свеце. Але аднойчы сталася так.
Ішоў Бог па зямлі. Зайшоў у адну вёску i бачыць, што чалавек майструе плот з саломы. Бог паглядзеў на яго i пытаецца:
— Ты чаго, чалавеча, плот не з дрэва гародзіш, а з саломы?
— Дык мне ж ужо нядоўга жыць на свеце засталося. На мой век хопіць.
Тады Бог вырашыў зрабіць так, каб людзі не ведалі, каму калі паміраць».
Вядучы. Вы праслухалі паданне i зараз разумееце, якая наша мова жывая, родная, гаваркая. Чаму жывая? Таму, што яна жыве з чалавекам штохвіліны праз гады i дзесяцігоддзі, пакуль жыве чалавек, icнye i яго жывая мова. Мова родная таму, што прыйшла ад Maцi. Дзіця слухае маці i пераймае спачатку асобныя гукі, а пасля i словы. Давайце успомнім калыханкі:
 
Баю-баю-баінькі,
Прыбяжалі заінькі.
— Ці стць ваша дзевачка,
Дзевачка-прыпевачка?
— Ухадзіце,заінькі,
Не мяшайце 6aiнькi.
 
***
 
Ой, баю-баю-баю,
Не лажыся на краю.
А ты з краю упадзеш
I галоўку разаб’еш.
 
Наша родная мова яшчэ i гаваркая. Спачатку дома, у сям’і, пасля ў дзіцячым садку, зараз у шко¬ле вы чуеце шмат новых слоў. Мова не даецца чалавеку адзін раз i назаўсёды. Яна жывая, як вада ў хуткаплынай рацэ. Адны словы западаюць чалавеку ў душу на ўсё жыццё, іншыя ж забываюцца, як бы застаюцца ў запасе. А зараз вы пазнаеце для сябе яшчэ новыя словы, напрыклад:
ЗЮЗЯ — бог зімы, холаду. Імя яго паходзщь ад слова «зюзець» — мерзнуць, калець ад марозу.
ЛЯЛЁ — у народных уяўленнях міфічная істота, якая ахоўвае немаўлят падчас ix сну. Знешне нагадвае хлопчыка з крылцамі — купідона.
ЦЁЦЯ — гэта не сваячка i не знаёмая жанчына, гэта — багіня лета, у выглядзе поўнай пажылой жанчыны, якая, прыбраная ў каласы, з’яўляецца на полі са спелым пладамі ў руках.
ВАЛАСЕНЬ — xaтнi дух, які па начах трывожыць i пужае людзей у сне.
ЛАЗНІК — дух вогненнага паходжання, які жыве у лазні пад палком.
Сябры, хто жадае больш падрабязней даведацца пра характары, звычкі i норавы міфічных герояў легенд i казак, то кнira «Чароўны свет: з беларускіх міфау, паданняў i казак» для вас.
 
***
Сіняя дзяружка ўвесь свет пакрыла.
Неба.
 
***
Усе яго любяць, чакаюць, а глянуць, убачаць — адразу заплачуць.
Сонца.
 
***
Уcix нас корміць, а сама есці не просіць.
Зямля.
 
***
Відзен край, а дабрацца да яго нельга.
Гарызонт.
 
***
Без кораня, а расце.
Камень.
 
***
Два браты глядзяць у ваду, а ніколі не сыйдуцца.
Берагі.
 
***
Стукае, грукае, а нідзе яго не відаць.
Гром.
 
***
Без крыл лятае, без ног бяжыць.
Вецер.
 
***
Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле.
3aвipyxa.
 
***
Цераз палі, цераз лугі спусціліся канцы дугі.
Вясёлка.
 
***
Без рук малюе, без зубоу кусае.
Мароз.
 
***
Дванаццаць арлоу, пяцьдзясят дзве галкі знеслі адно яйка.
Год.
 
***
Рук многа, а нага адна.
Дрэва.
 
***
Не агонь, а пячэцца.
Крапіва.
 
Загадкі-жарты
 
Што гарыць без полымя?
Сонца.
 
Што гарыць без агню?
Зара.
 
Што бяжыць без повада?
Вада.
 
Хто ляціць без крылаў?
Вецер.
 
Што без вады плавае?
Воблака.
 
Хто гаварыць на ўcix мовах?
Язык.
 
Якая у рыбы кроў?
Халодная.
 
Які ў моры камень?
Мокры.
 
Што бывае пасля сямі гадоў?
Восьмы.
 
Родную мову неабходна ведаць, бо мы — беларусы. Паслухайце верш «Грамацеі» i зрабіце для сябе вывад.
 
Чытальнік.
Саня — першы грамацей,
А за ім ідзе Мацей.
Саня піша:
«Роўна ў восім
На футбол з’евіцьца проім».
— Непісьменная аб’ява,
Класу нашаму — няслава! —
Раззлаваўся грамацей,
Перапісвае Мацей:
«У нідзелю роўнаўу восям
На футбол з’явіца просям».
— І куды выўусе глядзелі?»
Не «ў нідзелю»,
а ў «недзелю», —
Хомка — трэці грамацей —
Hanicaў яшчэ прасцей.
Цэлы стос паперы чыстай
Сапсавалі футбалісты,
I спацелі, як адзін,
Малявалі сто хвілін.
Сто хвіліначак — не жарты!
I калі б запал упарты
Перанесці на ўрок —
Быў бы толк,
а не папрок!
Эдзі Агняцвет
 
Вядучы. Заўсёды беларусы вызначаліся здатнасцю да жартаў. А зараз мы з вамі вывучым дражнілкі i лічылкі:
 
Сяргей-верабей
На кані катауся,
Рукі, ногі паламау,
Без штаноў застаўся.
 
***
Светка-катлетка,
Длінная шкарпэтка.
 
***
Раз, два, тры, чатыры,
Кошку грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
 
***
Бег сабака цераз мост,
чатыры лапы, пяты — хвост.
 
***
Чыкенчыкі, пікенчыкі,
Ляцелі галубенчыкі,
Чыкін, пікін,
Пальчыкі выкінь.
 
Праслухайце гумарэскі пра нас з вамі:
 
У бібліятэцы
Першы наведвальнік (да другога, які чытае ўголас). Чытайце пра сябе.
Другі наведвальнік (разгублена). А пра мяне тут нічога не пішуць.
 
3acпaкоiў
— Пеця, я купіла табе новы падручнік. Глядзі не запэцкай яго.
— Не хвалюйся, мама, я да ягонават і не дакрануся.
 
Суцешыў
У аутобусе маладая жанчына дакарала падлетка, які не ўступіў месца старому.
— Нічога, не лайце хлапчука, — суцешыў дзядуля, — стане ён старым, таксама настаіцца.
 
Адна i тая ж мама
— Вова, — сказала настаўніца, — тваё сачыненне «Наша мама» слова ў слова супадае з сачыненнем твайго брата.
— Вядома,— адказаў Вова,— у нас з братам адна i тая ж мама.
 
У кожнага народа, як i ў кожнага чалавека, свой характар, свой адметны лес, сваё непауторнае месца сярод іншых народаў, якія складаюць чалавечую цывілізацыю.
 
Чытальнік.
 
«Міколкавы пытанні!»
Француз па-французку,
Па-польску паляк
Гавораць з маленства,
А я, мама, як?
 
Замежную мову
Я ў садзе вучу,
А на беларускай
Не ўмею, маўчу.
 
Чаму, адкажы мне,
Ты, тата і дзед
Не размаулялі
На роднай нідзе?
 
Я рускую мову
Люблю i вучу
I нашу таксама
Я ведаць хачу.
 
Буквар беларускі
Прашу мне купіць
I родную мову
Пачну я вучыць.
 
Вядучы. Давайце, сябры, любіць i шанаваць родную мову. Бо: «Які гэта цуд — мова мая родная!»