“Чужое ведаць – добра, сваё – абавязак”
З. Глогер., польскі вучоны-гісторык, пісьменнік
2017 – год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Яшчэ ў старажытнасці людзі зразумелі вялікую ролю інфармацыі і яе галоўнай крыніцы – кнігі ў развіцці грамадства. Уся гісторыя чалавецтва адлюстроўвалася ў кнізе. Многія матэрыялы: камень, дрэва, метал, гліну, папірус, скуру выкарыстоўваў чалавек для вырабу кніг, пакуль не спыніўся на паперы.
Пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу «Псалтыр». 500-годдзе беларускага кнігадрукавання — значная падзея ў культурным жыцці ўсёй Беларусі, у там ліку і ў жыцці горада Магілёва. Тым больш, што Магілёў унёс непасрэдны ўклад у справу развіцця кнігадрукавання. Святкаванне 750-годдзя горада Магілёва падшурхнула нас зрабіць электронны рэсурс, матэрыялы якога будуць адлюстроўваць гэтыя дзве падзеі.
Галоўная мэта рэсурса – паказаць ролю і значэнне горада ў стварэнні і прымнажэнні сусветнай культурнай спадчыны; пазнаёміць усіх жадаючых з найбольш адметнымі кніжнымі помнікамі краю, а таксама з лёсамі іх выдаўцоў.