Друкарня ў Буйнічах

У 1633-1918 гадах у Буйнічах існаваў манастыр Святога Духа, які заснавалі Багдан Статкевіч і яго жонка Алена Саламярэцкая. У манастыры дзейнічала друкарня, заснаваная Спірыдонам Собалем. У 1635 годзе ім быў выдадзены «Псалтыр».

Друкарня працягвала дзейнічаць і пасля ад’езду Собаля. Манахі Куцеінскага манастыра выпускалі творы сучасных аўтараў і іншыя кнігі. Найбольшую вядомасць набыў “Лексикон славеноросский…” Памвы Бярынды (1653), які быў неабходнай вучэбнай кнігай у брацкіх школах.

Ад’езд С. Собаля з Куцейна ў Буйнічы з’яўляецца да канца не высветленым пытаннем. Выбар С. Собаля менавіта Буйнічаў як месца пражывання мог быць абумоўлены тым, што гэта было новазакладзенае прыватнаўласніцкае мястэчка, жыхарам якога паводле тагачаснай традыцыі з мэтай стымулявання хуткага прыросту насельніцтва ўладальнік прадастаўляў пэўныя эканамічныя льготы. Не апошнім фактарам, відаць, была і тая акалічнасць, што ўладальнікам Буйнічаў з’яўляўся вядомы праваслаўны мецэнат Багдан Сцяцкевіч, які ўжо некалі выступаў у якасці фундатара кніг С. Собаля і чыёй фінансавай падтрымкай друкар зноў імкнуўся заручыцца.

Пасля гэтага Спірыдон Собаль вярнуўся ў Магілёў.