Прыватныя друкарні

У XIX ст. пачаўся новы этап у гісторыі выдавецкай і друкарскай дзейнасці ў Магілёве. Развіццё выдавецкіх тэхналогій і ўзнікненне новых, больш дасканалых і танных матэрыялаў уплывалі на павелічэнне друкарняў і рост аб’ёмаў іх выдавецкай прадукцыі.

Напачатку ХХ ст. у Магілёве дзейнічала 7 прыватных друкарняў.