Фёдар Ангілейка

Фёдар Ангілейка

Беларускі гравёр па дрэве ў ХVII — ХVIII ст., які ярка выяўляў Магілёўскую школу гравюры. Ангілейка працаваў у Магілёўскай брацкай друкарні ў 1700 – 1703 гг. Афармляў вядомыя кнігі «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна (1700), «Часослов сиречь Последование службы» (1703), выдадзеных у магілёўскай друкарні М. Вашчанкі. Яго гравюрам уласцівы лаканізм тэхнічных прыёмаў і кампазіцыі, што збліжае іх з творамі народнага мастацтва.