Гравюра (Максім Вашчанка і яго сын Васіль)

Гравюра пабачыла свет 12 снежня 1702 г. (паводле меркавання Г. Галенчанкі), ці ў 1703 г. (як лічыць В. Шматаў).

На гравюры адлюстравана частка панарамы Старога горада з боку Шклоўскага пасада. Вывучэнне гравюры дазваляе сцвярджаць, што змешчаная ў цэнтры гравюры мураваная трохнефавая трохапсідная крыжова-купальная базіліказ’яўляецца Богаяўленскім храмам. 3 правага боку чатырох’ярусная манастырская званіца, за ёй — дамкі жаночага Богаяўленскага манастыра. Злева — цёплая царква Іаана Багаслова і манастырскія карпусы, у якіх размяшчалася ў той час брацкая друкарня. На пярэднім плане ўмацаванні бастыённага тыпу і Каралеўская брама.

Кропка, з якой разгортваўся такі відарыс, мяркуючы па перспектыве, павінна была знаходзіцца побач з месцам, дзе пазней пабудавалі мураваны кармеліцкі касцёл Святога Станіслава, бліжэй да вуліцы Ветранай, адкуль чыталіся два бастыёны вала і брама, размешчаная ў правым баку гравюры.